Упадабалі гродзенцы турнір
Пераможцы турніру Эма Макарэвіч і Аляксандр Барташ.
Напрыканцы мінулага года ў Паставах праходзіў ХI рэспубліканскі турнір па шашках-64 “Пастаўская зіма-2014”. У ім удзельнічала 28 ігракоў (5 майстроў, 18 кандыдатаў у майстры спорту і 5 першаразраднікаў) з Мінска, Гродна, Маладзечна, Баранавічаў, Мядзела, Свіслачы, Стоўбцаў, Слоніма, Глыбокага, Шаркаўшчыны і Пастаў.
Усе яны былі моцна ўражаны вынікамі чарговага чэмпіянату Еўропы, які ў канцы кастрычніка адбыўся ў Санкт-Пецярбургу. На гэты раз чэмпіёнам кантынента 2014 года па шашках стаў беларус Ігар Міхальчанка. Наша зямлячка Дар’я Федаровіч заняла другое месца сярод жанчын. Дарэчы, некалькі гадоў назад Дар’я ўдзельнічала ў пастаўскім турніры і ўжо тады сваёй моцнай гульнёй прыцягнула ўвагу спецыялістаў і спартсменаў.
— У папярэдніх турнірах у Паставах неаднаразова бралі ўдзел міжнародныя гросмайстры, пераможцы і прызёры еўрапейскіх і сусветных чэмпіянатаў, — адзначыў галоўны суддзя “Пастаўскай зімы”, суддзя вышэйшай нацыянальнай катэгорыі Беларускай федэрацыі шашак, міжнародны арбітр Аляксандр Аніська. — На гэты турнір па розных прычынах яны не змаглі прыехаць, таму склад ігракоў быў не самы моцны. Аднак гэта акалічнасць ніколькі не паўплывала на прэстыжнасць спаборніцтваў. Наадварот, у пераважнай большасці ўдзельнікаў з’явілася магчымасць на роўных пазмагацца за перамогу, на справе праявіць сябе.
Турнір праводзіўся па швейцарскай сістэме ў 9 тураў. Акрамя пастаянных удзельнікаў, было 5 навічкоў. Асаблівую актыўнасць і рэзультатыўнасць паказалі дэбютанты — гродзенцы. А найбольшую колькасць ачкоў — 16 з 18 магчымых — набраў Аляксандр Барташ з Маладзечна. На другім і трэцім месцах з 13 і 12 ачкамі адпаведна — прадстаўнікі гродзенскай і сталічнай шашачных школ Вітольд Цыдзік і Вячаслаў Палянскі. У дзясятку мацнейшых увайшлі таксама Сяргей Сяргейчык (Гродна), Васіль Марцінкевіч (Глыбокае), Іван Троцкі (Паставы), Эма Макарэвіч (Гродна), Мар’ян Пякарскі (Мінск), Мікалай Салейка (Баранавічы) і Вольга Сідлярэвіч (Гродна). Сярод жанчын мацнейшымі сталі Эма Макарэвіч, Вольга Сідлярэвіч і Леанарда Пашкевіч з Мядзела.
Імкненне да перамогі, нястомнасць, адданасць любімай гульні паказалі пастаўчане Уладзімір Халдзей, Валерый Зубараў, Анатолій Сапрончык, Іван Працук, Вайцех Сямашка, Пётр Жук, удзельнікі з іншых гарадоў краіны.
Нязменны ідэйны натхняльнік і арганізатар спаборніцтваў, настаўнік СШ №2 Іван Троцкі таксама застаўся задаволены вынікамі турніру. За аказаную падтрымку ў яго арганізацыі і спонсарскую дапамогу ён шчыра падзякаваў кіраўніцтву аддзела адукацыі, фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама і дзяржаўнага аб’яднання “Фізічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна”.
Тэкст і фота
Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Кого выберут белорусы: Бабарико, Тихановский, Лукашенко — неожиданные результаты опросов в интернете
Подробнее Известные белорусские СМИ и телеграм-каналы, запустили опросы для аудитории. Формулировки разные, но посыл один: за кого среди возможных кандидатов в президенты вы бы проголосовали.


