Камерная, цёплая і шчырая
У чытальнай зале Пастаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі адбылася сустрэча з папулярнай тэле- і радыёвядучай, пісьменніцай Тамарай Лісіцкай і пачынаючым беларускім пісьменнікам і рэжысёрам Ігарам Паляковым.
У Паставы Т. Лісіцкая і І. Палякоў прыехалі разам з супрацоўнікамі сталічнага выдавецтва “Рэгістр”, дзе ўбачылі свет іх кнігі. Калі ў Тамары іх выйшла ўжо чатыры: раманы “Идиотки”, “Тихий центр” і “Поцелуй аиста”, а таксама зборнік вершаў “Богиня, или Плач домохозяйки”, дык Ігар, матэматык па адукацыі, дэбютаваў там са сваёй аповесцю “Пространства”, якую пісаў на працягу 12 гадоў. У 2012-ым ён адправіў невялікі ўрывак з яе на літаратурны конкурс для пачынаючых аўтараў “Першая глава”, які выдавецтва праводзіла сумесна з праграмай “Культурная сфера” на радыё “Сталіца”, перамог у ім і адразу стаў пісьменнікам, які падае надзеі.
Нагодай для візіту літаратараў у наш горад стала прэзентацыя мясцовым чытачам аповесці “Пространства” і зборніка вершаў “Богиня, или Плач домохозяйки”, які быў выдадзены 8 снежня мінулага года. Улічваючы неардынарныя асобы аўтараў і шырокае кола іх інтарэсаў, можна было меркаваць, што сустрэча атрымаецца нясумнай. Але такога крэатыву не чакаў, напэўна, ніхто з прысутных у бібліятэцы. Як рэжысёр І. Палякоў вырашыў сумясціць літаратуру і кіно і прапанаваў удзельнікам сустрэчы стаць героямі фільма, перанёсшыся ў маленькае кафэ ў Фларэнцыі. Падчас “здымкаў” з дапамогай Т. Лісіцкай ён інсцэніраваў дыялог са сваёй аповесці, чым абудзіў чытацкі інтарэс да яе.
Затым з тэмы кіно госці перайшлі на лірычную. І тут ужо на авансцэну выйшла Тамара Лісіцкая. Яна прачытала некалькі вершаў з новага зборніка, расказала, як яны нарадзіліся, а таксама што паслужыла асновай для сюжэтаў раманаў, чаму дала ім такія назвы. Пасля чаго прапанавала слухачам задаваць пытанні. І тыя літаральна засыпалі імі пісьменнікаў. Пастаўскіх аматараў мастацкага слова цікавіла абсалютна ўсё: прыдуманы або маюць прататыпаў гераіні рамана “Идиотки”, як называецца фільм, зняты па кнізе “Тихий центр”, чым, акрамя вучобы, займаюцца дзеці Тамары (а іх у жанчыны трое), што натхняе аўтараў на творчасць, якую музыку яны слухаюць, ці неабходна творчаму чалавеку адзінота, што з’яўляецца спачатку: сам твор, а пасля яго назва або наадварот і г.д.
Адказваючы на пытанні, госці прыадкрылі завесу асабістага жыцця, падзяліліся з прысутнымі творчымі планамі. Так, Т. Лісіцкая выношвае ідэю напісання дэтэктыва, а зараз працуе над аўдыёварыянтам “Богини”, куды ўвойдуць агучаныя вершы з музыкай. Да гэтага зборніка рыхтуецца яшчэ і альбом песень. Аўтарам лепшых пытанняў пісьменнікі падарылі свае кнігі з аўтографамі. Астатнія ўдзельнікі сустрэчы змаглі купіць іх па спецыяльнай выдавецкай цане, а таксама атрымаць аўтограф і сфатаграфавацца з Тамарай і Ігарам.
Сустрэча атрымалася камернай, цёплай і шчырай. Ад імя чытачоў дырэктар цэнтральнай раённай бібліятэкі Л. Г. Касцень падзякавала за яе гасцям, уручыла кветкі і запрасіла прыехаць у Паставы яшчэ, з новымі кнігамі. Што і было паабяцана.
Алена ШАПАВАЛАВА.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Кого выберут белорусы: Бабарико, Тихановский, Лукашенко — неожиданные результаты опросов в интернете
Подробнее Известные белорусские СМИ и телеграм-каналы, запустили опросы для аудитории. Формулировки разные, но посыл один: за кого среди возможных кандидатов в президенты вы бы проголосовали.


