“Банк стаў часткай мяне”
Даната Тадэвушаўна Казлоўская — адна з тых, хто складае касцяк калектыву Цэнтра банкаўскіх паслуг №230 ААБ “Беларусбанк”. У гэтай установе жанчына працуе ўжо больш за тры дзесяцігоддзі. Маючы багаты практычны вопыт, вызначаецца высокай адказнасцю і добрасумленнымі адносінамі да справы.
— У “Беларусбанк” — а тады ён называўся Ашчадбанкам — я прыйшла ў жніўні 1983 года, можна сказаць, выпадкова, — успамінае Д. Т. Казлоўская. — У свой час закончыла Даўгаўпілскі чыгуначны тэхнікум па спецыяльнасці “Эксплуатацыя чыгункі”. Тры гады адпрацавала ў Калінінградзе, а выйшаўшы замуж, вярнулася на радзіму, у Паставы. Трэба было шукаць работу. І аднойчы, праходзячы каля ашчаднай касы, убачыла на яе дзвярах аб’яву пра тое, што патрабуюцца кантралёры-касіры. Так аказалася ў аддзяленні №9, якое знаходзілася ў будынку пошты. Займалася прыёмам плацяжоў, прыцягненнем і размяшчэннем грашовых сродкаў насельніцтва ва ўклады “Да запатрабавання” і “Ашчадны”, выплатай зарплаты некаторым арганізацыям, продажам латарэйных білетаў.
Праз год Д. Т. Казлоўскую перавялі ў цэнтральную касу, у аперацыйную частку, а з 1988 года Даната Тадэвушаўна ўзначаліла яе. На гэтай пасадзе працуе па сённяшні дзень, з’яўляючыся ўпраўляючай аперацыйнай службы. Менавіта сюды, як правіла, звяртаюцца наведвальнікі, калі прыходзяць у банк, каб ажыццявіць розныя плацяжы, грашовыя пераводы, купіць або здаць валюту і г.д. Як начальнік службы Д. Т. Казлоўская арганізуе і кантралюе работу аперацыяністаў, ажыццяўляе наступныя праверкі, вырашае пытанні з кліентамі, якія не могуць вырашыць спецыялісты па аперацыйна-касавай рабоце.
— Для нас самае галоўнае — кліент, каб ён застаўся задаволены абслугоўваннем у банку, — зазначае мая суразмоўца. — А таму нам трэба быць крыху юрыстам, крыху — псіхолагам. Вельмі многія наведвальнікі проста раяцца, як ім паступіць, што рабіць з тымі ці іншымі дакументамі або грашыма. Некаторыя так і пытаюцца: “Што Вы зрабілі б на маім месцы?” Стараемся ім дапамагчы, расказаць, прапанаваць такое рашэнне, якое прынялі б самі ў дадзеным выпадку. Бываюць і больш складаныя, нестандартныя, сітуацыі.
Па словах Данаты Тадэвушаўны, нягледзячы на вялікі вопыт работы ў банку, ёй даводзіцца ўвесь час чамусьці вучыцца, бо пастаянна з’яўляюцца новыя тэхналогіі і банкаўскія прадукты, мяняюцца ўмовы дзеючых грашовых укладаў. І на ўсе гэтыя змяненні трэба хутка адрэагаваць і данесці іх да кліентаў. Неабходныя веды жанчына чэрпае на розных семінарах і курсах павышэння кваліфікацыі, якія праводзяцца ў “Беларусбанку”. Прызнаецца таксама, што з-за вялікай занятасці практычна жыве на рабоце. Але пра тое, што калісьці звязала сваё жыццё з банкаўскай дзейнасцю, зусім не шкадуе.
— Я не ўяўляю сябе без банка, — кажа яна. — Напэўна, гэта ўжо ў крыві. За столькі гадоў работы “Беларусбанк” стаў часткай мяне.
Алена ШАПАВАЛАВА.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Кого выберут белорусы: Бабарико, Тихановский, Лукашенко — неожиданные результаты опросов в интернете
Подробнее Известные белорусские СМИ и телеграм-каналы, запустили опросы для аудитории. Формулировки разные, но посыл один: за кого среди возможных кандидатов в президенты вы бы проголосовали.


