У карагодзе… з робатамі
Аляксандр Шкадун, Наталля Анкудовіч, Вікторыя Вартазаран, Яўгеній Дзячэнка, Наталля Плотнікава і Станіслаў Даўгель.
Напрыканцы года на малочнатаварнай ферме “Коўзаны” адкрытага акцыянернага таварыства “Навасёлкі-Лучай” пабывала кіраўніцтва гаспадаркі, павіншавала жывёлаводаў з каляднымі і навагоднімі святамі, уручыла салодкі падарунак. Летась гэтага зрабіць не паспелі, бо сучасная фабрыка малака пачала дзейнічаць толькі ў студзені 2014 года. Тут “пасяліліся” 6 галандскіх робатаў “Астранаўт” чацвёртага пакалення.
— На малочнатаварнай ферме высокі ўзровень аўтаматызацыі тэхналагічных працэсаў, а яе “мозгам” з’яўляецца цэнтральны камп’ютар, які выдае падрабязную інфармацыю пра стан кожнай жывёлы, якасць прадукцыі і іншыя паказчыкі, — адзначыў загадчык фермы Леанід Дунец. — Цікава назіраць, як робаты рыхтуюць вымя і дояць кароў, у залежнасці ад прадуктыўнасці “частуюць” іх канцэнтратамі. Кожныя дзве гадзіны на кармавым стале сам запускаецца ў работу падсоўвальнік кормасумесяў. Спецыяльныя шчоткі пачэшуць жывёлу. Аўтаматызавана выдаленне гною. Словам, на ферме большасць працэсаў адбываецца без удзелу чалавека.
Таму калі заходзіш у прасторнае памяшканне, дзе ўтрымліваецца ў сярэднім 400 і больш кароў, то не адразу і заўважыш людзей. Непасрэдна з жывёлай днём працуюць усяго 4 чалавекі. Але прысесці ім няма калі, бо даенне праходзіць амаль няспынна. Аператары Таццяна Ландышка, Вікторыя Вартазаран і Алена Хоміч, заступіўшы на сваю змену, большасць рабочага часу праводзяць ля робатаў. Хапае клопатаў і ў загоншчыкаў жывёлы Наталлі Анкудовіч, Наталлі Плотнікавай, Сяргея Мусіенкі, Ганны Янчуковіч, Віктара Іванова і Веранікі Авільцавай. Старанна выконваюць абавязкі жывёлаводы Аляксандр Шкадун і Валянцін Варашкевіч. У абслугоўванні дойнага статка і цялят дзейсную дапамогу маладому спецыялісту, ветурачу Яўгенію Дзячэнку аказвае больш вопытны Аляксандр Жытковіч. Вельмі адказны ўчастак у механізатара Станіслава Даўгеля, які рыхтуе і раздае кормасумесі. Максім Цыбульскі і Вацлаў Рамайда забяспечваюць цяплом малочны блок і размешчаныя ў ім бытавы і іншыя пакоі.
З улікам камп’ютарных паказчыкаў будуе сваю работу па абслугоўванні дойнага статка заатэхнік (яна ж асемянатар) Святлана Салонінка. Дзякуючы яе старанню і прафесійнасці станоўча вырашаюцца многія пытанні. Увогуле, першы год работы паказаў, што на ферме падабраўся добры калектыў. За адзінаццаць месяцаў адсюль рэалізавана дзяржаве 1251 тона малака, і амаль усё — сортам “экстра”. Сярэдні надой ад каровы склаў 5343 кілаграмы малака. Дзякуючы Таццяне Дунец і яе памочніцы Але Лешчык амаль сто працэнтаў складае захаванасць прыплоду.
Калектыў ужо набыў пэўны вопыт, які вельмі спатрэбіцца пры здачы ў эксплуатацыю і асваенні другой чаргі малочнатаварнай фермы, будаўніцтва якой вядзецца побач.
Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Кого выберут белорусы: Бабарико, Тихановский, Лукашенко — неожиданные результаты опросов в интернете
Подробнее Известные белорусские СМИ и телеграм-каналы, запустили опросы для аудитории. Формулировки разные, но посыл один: за кого среди возможных кандидатов в президенты вы бы проголосовали.


