Перамаглі міліцыянеры

У сярэдзіне снежня ў СШ №2 адбыўся сяброўскі турнір па шашках. У ім прынялі ўдзел 15 школьнікаў і тры прадстаўнікі праваахоўных органаў. Вынік сустрэчы — 28:10 на карысць міліцыянераў.
Турнір па шашках — гэта адно з мерапрыемстваў спартыўнага марафона «Дружба», у якім штогод прымаюць удзел пастаўскія праваахоўнікі, навучэнцы і настаўнікі СШ №2. У гэтым навучальным годзе ў яго рамках запланаваны спаборніцтвы ў пяці відах спорту: шашках, валейболе, футболе, дартсе і стральбе. Раней праходзіла яшчэ і лыжная эстафета, але апошнім часам яе правядзенню не спрыяюць умовы надвор’я.
На базе СШ №2 працуюць два гурткі, у якіх школьнікі могуць займацца гульнёй у шашкі. У малодшых класах заняткі вядзе настаўнік пачатковых класаў Наталля Мікалаеўна Сіманька, у старэйшых — настаўнік гісторыі Іван Паўлавіч Троцкі. Гэтыя два педагогі і займаліся падборам удзельнікаў і арганізацыяй турніру па шашках.
— Такія сустрэчы карысныя для абодвух бакоў: работнікі міліцыі могуць паспрабаваць свае сілы ў гульні, якой у паўсядзённым жыцці не займаюцца, а для навучэнцаў — гэта бясцэнны вопыт гульні з сапернікам зусім іншага ўзроўню, усведамленне таго, што ў шашках галоўнае не ўзрост іграка, а тактычна верныя хады, лагічнае мысленне, — дзяліўся назіраннямі аб ходзе турніру І. П. Троцкі. — Сустрэча насіла трэніровачны характар, паколькі з нашага боку не было прадстаўлена ігракоў высокага ўзроўню. Супраць супрацоўнікаў РАУС гулялі старшакласнікі, якія прымалі ўдзел у абласных і раённых спаборніцтвах, і навучэнцы пачатковых класаў, якія, відавочна, не маглі скласці годную канкурэнцыю праваахоўнікам.
Сярод школьнікаў лепш за ўсіх у гульні сябе праявілі Міхаіл Пракаповіч, Вікторыя Татарчук, Герман Чалей, Максім Шчыт, Андрэй Собаль, Яўгенія Дзянісава.
Гонар міліцыі ў турніры па шашках адстойвалі намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Вячаслаў Людвігавіч Врублеўскі, старшы інспектар па ўлікова-рэгістрацыйнай рабоце групы інфармацыйнага забеспячэння Вераніка Аляксандраўна Савельева і спецыяліст першай катэгорыі інспекцыі па справах непаўналетніх Ірына Алегаўна Сарычава. Таксама на баку праваахоўнікаў гуляў сын В. А. Савельевай — першакласнік Марцін. Гульня так захапіла хлопчыка, што пасля турніру ён запісаўся ў школьны гурток па шашках. А міліцыянеры паабяцалі правесці ў гэтым навучальным годзе яшчэ адно спаборніцтва са школьнікамі.
Вераніка ФІЛАНОВІЧ.
Фота Наталлі СІМАНЬКА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Арыфметыка жыцця. Як спыніць дэпапуляцыю Беларусі?
Подробнее Арыфметыка – дакладная навука. Супраць лічбаў няма аргументаў! Аднак дакладная навука не дае адказу на адно з пытанняў: «Чаму так адбываецца?» Чаму вымірае беларуская нацыя?


