Зварот звароту розніца
Падчас наведвання Л. В. Анфімавым Пастаўскага мэблевага цэнтра. Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Як паведамлялася ў папярэднім нумары газеты, 23 кастрычніка ў Пастаўскім райвыканкаме правёў “прамую лінію” і асабісты прыём грамадзян Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Леанід Васільевіч Анфімаў. Гэта была першая яго паездка ў рэгіён у новай пасадзе. На “прамую тэлефонную лінію” паступіла 9 званкоў, на прыём прыйшло 10 чалавек. Дарэчы, журналісты “АНТ” у сваім рэпартажы, што прайшоў увечары таго ж дня, чамусьці агучылі ў эфіры, што ў Паставах Старшыні КДК паступіла 30 зваротаў. Адкуль яны ўзялі такую лічбу, застаецца загадкай для ўсіх прысутных на “прамой лініі” і прыёме грамадзян, бо ўлік вёўся строга і трохбакова — прадстаўнікамі КДК, раённай вертыкалі і шматлікімі журналістамі, у ліку якіх была і аўтар гэтых радкоў.
Не стаўлю мэтай назваць у газеце кожны зварот. Хачу падкрэсліць іншае, што асабіста мяне ўразіла найбольш, — наколькі сур’ёзна і ў той жа час вельмі мудра і па-чалавечы ставіўся Леанід Васільевіч да кожнага, хто да яго звяртаўся. А звароты былі розныя.
Ажно тры званкі паступілі з Лынтуп, і ў кожным — праблема. Напрыклад, літаральна на днях пасялкоўцам стала вядома, што канцэрнам “Белхарчпрам” прынята рашэнне аб закрыцці спіртзавода, хоць раней іх абнадзейвалі, што яго работа адновіцца. (Вытворчы працэс на заводзе спынены з таго часу, калі тут адбыўся выбух.) Таму старшыня Лынтупскага сельскага Савета А. Я. Макаранка прасіў умяшальніцтва Старшыні Камітэта дзяржкантролю. Збіраюцца закрыць у пасёлку і стацыянарную бензазапраўку, замяніўшы яе перасоўнай.
Трэцяя праблема, з якой звярнуліся лынтупчане, датычыцца газіфікацыі. 126 чалавек аб’ядналіся ў кааператыў, але калі да іх прыйдзе газ, невядома, бо нават на наступны год пасёлак не ўключаны аблгазам у праграму газіфікацыі, нягледзячы на тое, што траса да яго падведзена. Л. В. Анфімаў паабяцаў разабрацца па ўсіх гэтых пытаннях і па магчымасці дапамагчы ў іх вырашэнні.
А вось яшчэ адна маштабная праблема. Сёлета Паставы страцілі статус малога горада і пераведзены ў статус вялікіх, паколькі насельніцтва на 65 чалавек перавысіла 20 тысяч. Здавалася б, трэба радавацца, што ў нас усё ў парадку з дэмаграфічнай сітуацыяй. Але са стратай статуса малога горада для яго насельнікаў пагоршыліся ўмовы крэдытавання будаўніцтва жылля, і многія з тых, хто, разлічваючы на льготныя крэдыты, пачаў будаваць кватэры, апынуліся ў вельмі складаным становішчы. Менавіта пра такую сітуацыю гаварыла на прыёме мнагадзетная маці. Старшыня КДК запэўніў, што будзе ініцыіраваць вынясенне пытання вяртання Паставам статуса малога горада на пасяджэнне Савета Міністраў. І яшчэ некалькі зваротаў датычылі крэдытавання будаўніцтва жылля і тэрмінаў уводу яго ў эксплуатацыю. Старшыня КДК распарадзіўся стварыць камісію і правесці дэталёвую праверку па кожным агучаным факце.
Начальнік філіяла “Пастаўскае ДРБУ-132” С. А. Рагіня хадайнічаў аб пераглядзе крэдытавання ў дарожнай галіне і абгрунтавана даводзіў, што варта было б крэдытаваць не толькі капітальны, але і бягучы рамонт дарог, што дало б магчымасць утрымліваць у добрым стане большую іх колькасць.
Зварот дырэктара ААТ “Навасёлкі-Лучай” Ю. Ф. Шымчыка таксама датычыў крэдытавання, але не дарог, а капітальнага рамонту жылля. Жыхары Савіч прасілі пасадзейнічаць у тым, каб зноў адчыніў дзверы магазін у іх вёсцы, у якім па розных прычынах не затрымліваюцца прадаўцы. Зараз вёску, у якой пражывае 70 чалавек, абслугоўвае аўталаўка, што ўпаўне адпавядае патрабаванням сацыяльных стандартаў. Тым не менш Л. В. Анфімаў адзначыў, што магазін у Савічах ўсё-такі павінен працаваць, бо ён служыць астраўком зносін людзей, і даў даручэнне раённым службам вырашыць пытанне станоўча. Па яшчэ адным пытанні — нявыплаце зарплаты на Пастаўскім лесаўчастку, які ўваходзіў у склад ААТ “Маладзечналес”, а зараз ліквідуецца, — Старшыня КДК адразу ж звязаўся па тэлефоне з кіраўніцтвам канцэрна “Беллесбупром”, дзе яго запэўнілі, што зарплата будзе выплачана ў бліжэйшыя дні.
Не магу не ўзгадаць і пра звароты іншага плана. Надзвычай эмацыянальным быў маналог грамадзянкі, якая пражывае ў Мінску, а ў Паставы наведваецца да адзінокай 87-гадовай роднай цёткі. Галоўная прэтэнзія — чаму сацыяльная служба змясціла жанчыну на сацыяльны ложак, а не ажыццяўляе яе штодзённы догляд дома? Довадаў таго, што старая вельмі хворая, не падымаецца з пасцелі, а ў бальніцы атрымлівае і лячэнне, і належны догляд, як і тых, што сацслужба не мае магчымасці забяспечыць штодзённы догляд хворай дома, і пляменніцы варта знайсці сядзелку або самой паклапаціцца пра роднага чалавека, наведвальніца “не чула”. Колькі ж цярпення, вытрымкі, такту праявіў Леанід Васільевіч у гутарцы з ёй, якіх толькі варыянтаў ні прапаноўваў, усё роўна засталася незадаволенай…
А ці варта ўвагі высокапастаўленай асобы такая “праблема”, як нядобрасуседскія адносіны? Але менавіта са скаргай на суседзяў звярнулася пажылая жыхарка райцэнтра. І зноў жа Л. В. Анфімаў уважліва выслухоўваў, цярпліва тлумачыў, мудра раіў жыць з суседзямі ў згодзе. А разам з тым даў даручэнне службовым асобам узяць сітуацыю пад кантроль.
І падчас “прамой тэлефоннай лініі”, і прыёму, і падводзячы яго вынікі, Л. В. Анфімаў падкрэсліваў, што не варта думаць, быццам любое пытанне можна вырашыць толькі па адным званку Старшыні Камітэта дзяржкантролю, бо сітуацыі бываюць розныя. Што да маніторынгу работы мясцовай улады са зваротамі грамадзян, то Старшыня КДК адзначыў, што пра большасць праблем у раёне ведаюць і стараюцца дапамагчы людзям.
* * *
У другой палове дня Л. В. Анфімаў у суправаджэнні першага намесніка старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці В. У. Заранкіна і старшыні раённага выканаўчага камітэта В. С. Гутарава наведаў прыватныя прадпрыемствы “Пастаўскі мэблевы цэнтр” і “Ініта”. Асабліва шмат увагі Леанід Васільевіч удзяліў дзейнасці мэблевага цэнтра, дзе наладжана безадходная вытворчасць, больш за 84% прадукцыі рэалізуецца на экспарт амаль у 20 краін. Дырэктар прадпрыемства А. М. Бабічаў расказаў аб перспектывах развіцця мэблевай вытворчасці, спыніўся на праблемах дрэваапрацоўкі.
Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю краіны Л. В. Анфімаў адзначыў высокі тэхнічны і тэхналагічны ўзровень вытворчасці прадпрыемства, выдатную якасць прадукцыі, пагутарыў з рабочымі.
Фаіна КАСАТКІНА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Госдолг Беларуси за полгода вырос на 17,5 процентов
Подробнее Госдолг Беларуси за полгода вырос на 17,5 процентов Данные по государственному долгу страны на 1 июля привел Минфин.


