Дзякуючы кіраўніку і ўсяму калектыву
Старшы майстар Андрэй Гайковіч (другі справа) і дарожныя рабочыя Дзмітрый Лоўкіс, Аляксандр Харашэвіч, Аляксандр Кейзік, Валянцін Рачыцкі, Іван Лоўкіс.
Другі месяц пад кіраўніцтвам старшага майстра Андрэя Гайковіча ў мікрараёне будаўнікоў у Паставах вядзецца капітальны рамонт вуліцы Ленінскай. Рабочыя Дзмітрый Лоўкіс, Аляксандр Харашэвіч, Аляксандр Кейзік, Валянцін Рачыцкі, Іван Лоўкіс і іншыя дарожнікі філіяла “Пастаўскае ДРБУ-132” ужо ўклалі 650 бардзюраў, устанавілі на аўтобусных прыпынках два павільёны, заасфальтавалі тратуары і пасадачныя пляцоўкі, выканалі шэраг іншых работ. Вуліца стала больш шырокай і неўзабаве “апране” новае асфальтавае пакрыццё. Будзе наведзены парадак на газонах і іншых прылеглых тэрыторыях. У гэтай справе ў пастаўскіх дарожнікаў ёсць не толькі пэўны вопыт, але і адпаведнае прызнанне. Па выніках 2013 года ДРБУ-132 было прысуджана трэцяе месца ў абласным конкурсе на лепшае афармленне адміністрацыйных памяшканняў і прылеглых тэрыторый, узорнае навядзенне парадку на зямлі сярод арганізацый КУП “Віцебскаблдарбуд”.
І ўвогуле, як адзначалася на сходзе з нагоды прафесійнага свята, калектыў па асноўных паказчыках пастаянна ў ліку лепшых на Віцебшчыне. Вось і сёлета за дзевяць месяцаў выканана работ на 29 мільярдаў рублёў. Рост да адпаведнага перыяду мінулага года склаў 23%. Не адбылося ніводнага дарожна-транспартнага здарэння па віне дарожнай службы. Гэта стала магчымым дзякуючы таму, што ў летне-асенні перыяд ДРБУ-132 мела нядрэнны пакет заказаў, у ліку якіх былі аб’екты як у нашым, так і ў Гарадоцкім, Ушацкім і Мядзельскім раёнах.
— Узятыя тэмпы мы можам захаваць і ў далейшым, — адзначыў, павіншаваўшы са святам членаў працоўнага калектыву, начальнік філіяла С. А. Рагіня. — У нас маецца шэраг незавершаных аб’ектаў, якія стабільна фінансуюцца з бюджэту і іншых крыніц. Добрыя перспектывы звязаны з адкрыццём кар’ера ў раёне вёскі Пятровічы Дунілавіцкага сельсавета. Працягваецца будаўніцтва лясной дарогі ў Варапаеўскім лясніцтве. Трэба прыняць усе магчымыя меры, каб да халадоў завяршыць добраўпарадкаванне вуліцы Ленінскай і тэрыторыі льнозавода, надзейна падрыхтаваць тэхніку, якая будзе задзейнічана на зімовых дарогах. Галоўным для нас з’яўляецца неабходнасць паляпшэння фінансавання работ, якія непасрэдна звязаны з утрыманнем і рамонтам дарог. А іх у падпарадкаванні філіяла з колькасцю працуючых нямногім больш за сто чалавек амаль тысяча кіламетраў.
Пра тое, што калектыў, нягледзячы на цяжкасці, здольны справіцца з пастаўленымі задачамі, на сходзе гаварылі генеральны дырэктар КУП “Віцебскаблдарбуд” У. С. Мацвееў, намеснік старшыні райвыканкама П. Р. Станюш. Яны асабліва адзначалі кіраўніка ДРБУ-132 Станіслава Альфрэдавіча Рагіню, які здолеў не толькі захаваць калектыў, але і забяспечыць прыкметны рух наперад, надаць надзеі і веры людзям. Многія з іх атрымалі заслужаныя ўзнагароды напярэдадні свята.
Вышэйшай адзнакі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь — знака “Ганаровы дарожнік Беларусі” другой ступені — удастоены ветэран працы, дарожны майстар Мечыслаў Янковіч.
У. С. Мацвееў віншуе з узнагародай Мечыслава Янковіча.
Граматамі “Віцебскаблдарбуда” і Падзякамі ўнітарнага прадпрыемства ўзнагароджаны машыністы Аляксандр Асяненка і Рычард Радзюш, вадзіцелі Міхаіл Шульскі і Юрый Гутар. Ганаровыя званні “Ветэран працы” з уручэннем пасведчанняў прысвоены машыністу Леаніду Куцуху і вадзіцелю Сяргею Асяненку. Узнагароды раённага выканаўчага камітэта атрымалі Сяргей Сабіранаў і Часлаў Бякаўліс. Лепшых работнікаў заахвоцілі таксама адміністрацыя і прафсаюзны каміэт ДРБУ. Музычныя падарункі паднеслі дарожнікам удзельнікі заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага ансамбля “Паазер’е”.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Как приспособить бизнес для сельской жизни
Подробнее Чтобы сельские регионы не теряли самую продвинутую рабочую силу, деревне необходимо предоставить альтернативный сельскому хозяйству вид экономической деятельности. Какой бизнес может стать урожайным


