Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Школьніцтва на Пастаўшчыне ў пасляваенны час

Летам 1944 года Пастаўшчына была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а ўвосень пачаліся заняткі ў школах. Якім ён быў, той першы пасляваенны навучальны год? Цікавыя звесткі пра тагачаснае школьніцтва ў нашым краі знаходзяцца ў Глыбоцкім занальным архіве.

У справаздачах загадчыка аддзела народнай адукацыі Ставіцкага за 1 красавіка 1945 года і больш позні час падаецца даволі падрабязная характарыстыка навучальнага працэсу за першыя тры чвэрці пасляваеннага года. Варта зазначыць, што на той час Пастаўскі раён меў меншыя памеры, чым зараз: у яго склад не ўваходзіла ўсходняя частка — Варапаеўшчына.

На пачатак навучальнага года ў раёне налічвалася 77 школ: 72 пачатковыя, 4 няпоўныя сярэднія і адна сярэдняя. У іх займалася 5570 вучняў. На канец трэцяй чвэрці колькасць школ павялічылася на 5, а вучняў — больш чым на 200 чалавек.

У пасляваенны час шкаляроў навучалі 152 настаўнікі, сярод якіх з вышэйшай адукацыяй было толькі 5, з незакончанай вышэйшай — 13, з сярэдняй педагагічнай — 64, з агульнай сярэдняй — 12, з незакончанай сярэдняй — 59. Значную частку педагагічных кадраў складалі выхадцы з усходніх раёнаў Беларусі і з Расіі. Але настаўнікаў не хапала. Сітуацыя ўскладнялася тым, што паводле дамовы паміж БССР і Польшчай палякі мелі магчымасць выехаць з Пастаўшчыны на этнічную радзіму. На выезд у Польшчу запісалася 11 настаўнікаў, з якіх на 1 чэрвеня 1945 года выехала 9 чалавек. Нізкі ўзровень кваліфікацыі значнай часткі педагагічных кадраў спрабавалі павысіць шляхам залічэння ўсіх настаўнікаў, якія не мелі закончанай сярэдняй адукацыі (59 чалавек), на завочнае аддзяленне Пастаўскага педагагічнага вучылішча. Але недахоп падручнікаў стрымліваў працэс навучання.

На тэрыторыі раёна былі таксама арганізаваны так званыя нядзельныя школы ў Паставах, Лынтупах, Камаях, Пятрагах, дзе настаўнікі мелі магчымасць павышаць свае веды па рускай і беларускай мовах, а таксама вывучалі “книгу тов. Сталина “Великая Отечественная война Советского народа” и краткий курс ВКП(б)”.

Штат раённага аддзела народнай адукацыі складаўся на той час з 4 чалавек: загадчыка аддзела, загадчыка педкабінета і двух школьных інспектараў. Акрамя іх, дапамогу ў арганізацыі навучальнага працэсу аказвалі 15 грамадскіх інспектараў з ліку найбольш вопытных настаўнікаў; дзейнічала 12 метадычных аб’яднанняў.

З 82 школ толькі 38 знаходзілася ў дзяржаўных будынках, астатнія — у прыстасаваных гаспадарчых кватэрах. На канец года з пустых хат і з хат, якія засталіся пасля выехаўшых у Польшчу, было падабрана пад школы яшчэ 18 будынкаў. Ва ўсіх школах не хапала падручнікаў. Усім навучальным установам і настаўнікам былі выдзелены прышкольныя ўчасткі і агароды.

Санітарны стан устаноў адукацыі ацэньваўся як здавальняючы, за выключэннем тых школ, якія размяшчаліся ў гаспадарскіх дамах. З прычыны тыфу вясной была закрыта на каранцін Навасёлкаўская школа.

Паспяховасць вучняў па раёне за першую чвэрць дасягала 81,7%. Былі праве­дзены дзве мастацкія (художественные) алімпіяды: раённая і міжраённая. Першыя месцы занялі дзіцячы дом у Паставах, руская НСШ, педвучылішча і сярэдняя школа.

У Пастаўскім дзіцячым доме знаходзіліся 82 хлопчыкі і дзяўчынкі, у планах значылася адкрыццё дзіцячага дома на 300 чалавек.

Развівалася і сетка асветных устаноў. Адкрылася 19 хат-чытальняў, у якіх мелася па 250-300 кніг, што было недастаткова. Гарадская бібліятэка таксама не магла пахваліцца вялікім кнігазборам: яе паліцы змяшчалі 600-700 экзэмпляраў друкаваных выданняў.

У вельмі складаным становішчы знаходзіліся ў той час настаўнікі. Як паведамляў загадчык аддзела адукацыі Ставіцкі, “учителя ничего не получают за исключением хлеба, несмотря на то, что каждый учитель имеет на руках промтоварные и другие карточки. Даже на протяжении 3-х месяцев учителя ни грамма не получили соли. Прошу облоно уделить внимание в отношении снабжения учителей».

 Ігар ПРАКАПОВІЧ, краязнаўца, няштатны карэспандэнт.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой