Як прапануеш, так і нагандлюеш (+фота)
У мінулую нядзелю на рынку раённага спажывецкага таварыства адбыўся традыцыйны асенні сельскагаспадарчы кірмаш. У яго афіцыйным адкрыцці ўдзельнічалі старшыня райвыканкама В. С. Гутараў і першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама А. В. Чарвінскі.
Вітаючы арганізатараў і ўдзельнікаў святочнага гандлю, шматлікіх пакупнікоў, В. С. Гутараў адзначыў, што працаўнікі аграпрамысловага комплексу Пастаўшчыны з нядрэннымі вынікамі завяршаюць сёлетні год. Узраслі ўраджайнасць і валавы намалот зерневых і зернебабовых культур. Больш, чым летась, нарыхтавана для грамадскага статка травяністых кармоў і пасеяна азімых культур. У многіх сельгаспрадпрыемствах актыўна вядзецца зяблевае ворыва, арганізавана пераведзена на стойлавае ўтрыманне жывёла. Нашы перапрацоўчыя прадпрыемствы забяспечваюць гараджан і вяскоўцаў рознымі харчовымі прадуктамі. Разнастайны іх асартымент у магазінах райспажыўтаварыства.
Усё, чым багатыя вытворцы, і было прадстаўлена на кірмашы. З ААТ “Навасёлкі-Лучай”, “Камайскі-агра”, “Хацілы-агра”, “Ярэва-агра”, “Сцяг Перамогі-агра”, СП “Дунілавічы-агра” прывезлі бульбу, зерне, ялавічыну, хатнія каўбасы і нават бычкоў. Ад рэалізацыі прадукцыі яны выручылі каля 50 мільёнаў рублёў. А маглі б і больш, калі б не канкурэнты з суседніх раёнаў. Упадабалі пастаўскі рынак прадстаўнікі ААТ “Свір-агра” Мядзельскага раёна. Яны ў трэці раз прывезлі бульбу і па даступнай цане (3 тысячы рублёў за кілаграм) прадалі амаль 8 тон. Шчодрай аказалася і фермерская гаспадарка “Чэмпіён” з Вілейшчыны, якая прапаноўвала пакупнікам агародніну (сталовыя буракі, моркву, капусту, бульбу і цыбулю) па 3 тысячы за кілаграм і асноўную колькасць прадукцыі рэалізавала да 9 гадзін раніцы. Вымушаны былі “адрэгуляваць” цэны і нашы сельгасвытворцы. Але ў сваёй большасці іх транспартныя сродкі знешне былі не вельмі прывабнымі. (А павучыцца ёсць у каго.)
Прыгожымі, маляўніча аформленымі выглядалі гандлёвыя рады і палаткі раённага спажывецкага таварыства. Здалёк, дзякуючы фірменным сцягам і непаўторнаму водару юшкі, прыцягвалі ўвагу перасоўная кухня і выязны гандаль рыбгаса “Навінкі”. Гэтыя калектывы — пастаянныя ўдзельнікі абласных і рэспубліканскіх кірмашоў, якія ладзяцца ў Віцебску і Мінску вясной і восенню.
Кааператары раёна, як паведаміла першы намеснік старшыні праўлення райспажыўтаварыства Г. М. Сянько, прадалі разнастайнай прадукцыі на 147 мільёнаў рублёў, што ў 1,6 раза перавышае выручку ў звычайныя кірмашовыя дні. Асаблівым попытам карысталіся кандытарскія, хлебабулачныя вырабы, свежамарожаная рыба, мяса і мясныя паўфабрыкаты, іншая прадукцыя ўласнай вытворчасці. Г. М. Сянько адзначыла, што кааператары і ў далейшым будуць працаваць на рынку з такой жа актыўнасцю.
Пакупнікі ахвотна набывалі прадукцыю Пастаўскага малочнага завода, ТАА “Заазёрнае”, лясгаса, прафтэхкаледжа і іншых суб’ектаў гаспадарання. І не ўсе адразу спяшаліся дамоў, бо работнікі культуры прапанавалі цікавую забаўляльную праграму. Цешылі Пан Кірмаш і Аўдуля, іншыя вясёлыя персанажы. Іх можна было ўбачыць не толькі на імправізаванай пляцоўцы, але і ў гандлёвых радах, сярод пакупнікоў. Асабліва пастараліся прафесійныя і самадзейныя аматары сцэны раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, Варапаеўскага ГДК, народны ансамбль народнай песні “Маладзіца”, іншыя калектывы і выканаўцы. Усе жадаючыя маглі паўдзельнічаць у конкурсах і забавах, купіць вырабы народных майстроў.



Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Как приспособить бизнес для сельской жизни
Подробнее Чтобы сельские регионы не теряли самую продвинутую рабочую силу, деревне необходимо предоставить альтернативный сельскому хозяйству вид экономической деятельности. Какой бизнес может стать урожайным


