Графік работы — напружаны
Майстар участка №1 Святаслаў Яцэвіч (на здымку ў цэнтры) з пастаяннымі членамі брыгады Алегам Лалыка, Генадзіем Бервячонкам і Валерыем Якімовічам. У дзень наведвання гаспадаркі разам з імі працаваў механізатар Павел Забела. Галоўны клопат брыгады — адлоў рыбы. А пакуль ідзе яе сарціроўка, людзі займаюцца падрыхтоўкай сажалак да новага сезона, выконваюць іншыя работы. Словам, не ся¬дзяць без справы, таму і атрымліваюць нядрэнную зарплату.
Прайшло паўтара месяца, як у вядучай рыбагадоўчай гаспадарцы Беларусі — рыбгасе “Навінкі” — пачалі масавы адлоў рыбы. Пры гадавым заданні 1122 тоны з паловы нагульных сажалак ужо вылаўлена 631 тона таварнага карпа, таўсталобіка і амура.
Для калектыву любая пара года адказная. І ўсё ж асаблівае напружанне восенню, бо ў сярэдзіне лістапада, звычайна, заканчваецца пуціна, ацэньваецца ўраджай “блакітнай нівы”. Нягледзячы на пэўныя цяжкасці ў арганізацыі кармлення рыбы, выкліканыя ў пачатку лета неспрыяльным надвор’ем, яна ў цэлым нядрэнна прыбывала ў вазе.
— Мінулы год мы завяршылі з невялікім прыбыткам, рэнтабельнасць продажу рыбы склала ўсяго каля 2 працэнтаў, — расказваў дырэктар прадпрыемства А. П. Ліхаманаў. — З-за цэнавай палітыкі ў такой і значна горшай эканамічнай сітуацыі аказалася большасць рыбгасаў. Мы пайшлі па шляху эканоміі, але яна не датычыла тэхналогіі вырошчвання рыбы. Толькі камбінаваных кармоў ёй было скормлена сёлета 3000 тон. У выніку вырашчана больш буйной рыбы, кошт якой вышэйшы. Па выніках года разлічваем выйсці на 10% рэнтабельнасці і мець больш уласных сродкаў. Ужо ў верасні мы змаглі палепшыць сваё фінансавае становішча, пра што сведчыць сярэднямесячная заработная плата. За восем месяцаў у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года яна вырасла амаль на трэць, што ў паўтара-два разы вышэй, чым у іншых рыбгасах Беларусі.
Поўнасістэмная рыбгасаўская гаспадарка налічвае больш за 960 гектараў сажалак. Шэсць з іх плошчай ад 88 да 155 гектараў нагульныя, адносяцца да ўчастка №1. У іх і вырошчваецца асноўная таварная прадукцыя. Калектыў участка сёмы год узначальвае Святаслаў Яцэвіч — выпускнік Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. Усе рыбакі маюць багаты вопыт не толькі вырошчвання, але і адлову рыбы. Увогуле, назіраць, як мужчыны закідваюць і цягнуць невад, накіроўваюць магутны рыбны паток у рыбаадлоўнік, выконваюць іншую работу, — адно задавальненне. Але гэта цяжкая праца, патрабуецца шмат сіл, вынослівасці, бо падчас масавай пуціны праз рукі рыбакоў праходзіць за дзень у сярэднім да 30 тон прадукцыі. Пры адлове, пагрузцы і транспарціроўцы эканоміцца кожная хвіліна, бо вельмі важна як мага хутчэй даставіць на сартавальную базу жывую рыбу.
Без выхадных, увесь светлавы дзень, падоўгу ў вадзе працуюць рыбакі Валерый і Уладзімір Якімовічы, Алег Лалыка, Генадзій Бервячонак, Раман Юхновіч, Аляксандр Шчогалеў, вадзіцелі Раман Пачкоўскі, Павел Бервячонак, Міхаіл Якімовіч.
У сезон масавага адлову рыбы і яе рэалізацыі ў гаспадарцы задзейнічаны практычна ўсе транспартныя сродкі. А гэта больш за дзесяць трактароў і аўтамашын. Раман Пачкоўскі (на здымку), як і яшчэ два вадзіцелі, дастаўляе “жывы тавар” на сартавальную базу. Адсюль, прайшоўшы адбор па відах і групах, карп, таўсталобік і іншыя насельнікі сажалак зноў трапляюць у спецыяльна абсталяваныя аўтамашыны і трактары. Да месцаў зімоўкі ці часовага знаходжання рыбу развозяць Аляксандр Кавалёнак, Міхаіл Якімовіч, Павел Забела і іншыя вадзіцелі і трактарысты.
Кіпіць работа і на сартавальнай базе, дзе некалькі чалавек размяркоўваюць рыбу па відах і групах. Карп, напрыклад, падзяляецца на дробны, сярэдні, буйны і адборны. У залежнасці ад гэтага рыба трапляе ў месцы часовага захоўвання або ў зімавальныя сажалкі, адкуль таксама будзе паступова рэалізоўвацца. За ўсімі гэтымі працэсамі ўважліва сочыць і арганізуе кантроль і ўлік прадукцыі майстар базы Андрэй Брэскі. У Навінках ён прачынаецца адным з першых, бо ў тры гадзіны ночы праходзіць загрузка першых транспартных сродкаў жывой рыбай. Каб рэалізаваць за дзень у сярэднім да 5 тон, як гэта робіцца цяпер, трэба шмат працаваць кіраўніцтву і спецыялістам, у прыватнасці вядучаму маркетолагу рыбгаса Віталію Новікаву.
У апошнія гады на прадпрыемстве склалася пэўная сістэма рэалізацыі жывой рыбы. З агульнага аб’ёму палова яе трапляе ў гандлёвую сетку Віцебска, Полацка, Наваполацка, пераважнай большасці раёнаў Прыдзвінскага краю, а таксама Мядзельскага і Вілейскага раёнаў Мінскай вобласці, другая палова рэалізуецца непасрэдна ўласнымі сіламі і сродкамі.
Для гэтага, як расказваў В. А. Новікаў, кожны дзень, акрамя панядзелка, па загадзя вызначаных маршрутах з базы прадпрыемства на спецыяльных машынах выязджаюць сем экіпажаў у складзе вадзіцеля і прадаўца. У Віцебску бязвыезна працуюць Валерый і Алена Шэндзелі, Віталій і Ніна Кянько. Жывы тавар ім падвозіцца па меры яго рэалізацыі. Справа спорыцца не толькі ў названых сямейных экіпажаў, але і ў Жанны Вярцінскай і Барыса Бервячонка, Вольгі Капшуль і Юрыя Аліхвера і іншых.
Усяго ў 2014 годзе плануецца рэалізаваць насельніцтву і іншым спажыўцам 880 тон таварнай рыбы, на 15 кастрычніка прададзена ўжо 600 тон. Магчымасць пастаянна мець на стале розныя стравы, прыгатаваныя з рыбгасаўскай прадукцыі, ёсць і ў жыхароў райцэнтра. У Паставах карп і таўсталобік прадаюцца ў сераду і нядзелю на рынку па вуліцы Кастрычніцкай, а таксама на рынку “Гарызонт” і ў пятым гарадку. Пастаянна свежая рыба ёсць у продажы ў буйных гандлёвых магазінах раённага спажывецкага таварыства.
Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Как купить продукты через интернет
Подробнее Евроопт на дом. Как купить продукты через интернет. Как зарегистрировать и как выбрать продукты. Где смотреть товары со скидкой. Как оформить заказ в Е-доставке и как происходит оплата.


