Газета «Пастаўскі край» перамагла ў рэспубліканскім конкурсе
У мінулую суботу па выкліку Міністэрства інфармацыі я ехала ў камандзіроўку ў старажытнае Заслаўе. Радавала, што выдалася нагода пабачыць гарадок, дзе сёлета праходзіла свята беларускага пісьменства, яшчэ больш — мэта камандзіроўкі — удзел у цырымоніі ўзнагароджвання пераможцаў рэспубліканскага творчага конкурсу “Моцная сям’я — моцная дзяржава”, які ўжо ў трэці раз правялі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз жанчын”. Рэдакцыя нашай газеты прыняла ўдзел у гэтым конкурсе, і “Пастаўскі край” выйшаў у лік пераможцаў у намінацыі “Лепшыя матэрыялы ў друкаваных рэгіянальных СМІ”. З раённых газет краіны адзначана ўсяго шэсць.
Адметна, што цырымонія ўзнагароджвання праходзіла ў рамках святкавання Дня маці, на якое ў Заслаўе былі запрошаны дзясяткі мнагадзетных маці з розных куточкаў краіны. Іх цёпла вітала намеснік старшыні Беларускага саюза жанчын Антаніна Морава, для іх гучалі са сцэны пранікнёныя песні, а дадому ўсе маці вярнуліся з добрымі падарункамі і прыгожымі кветкамі.
Ну а звяртаючыся да журналістаў, міністр інфармацыі Беларусі Лілія Станіславаўна Ананіч падкрэсліла, што тэма сям’і павінна стаць адной з галоўных на старонках друкаваных рэспубліканскіх і рэгіянальных выданняў, у тэле- і радыёпраграмах, бо моцная сям’я — гэта той фундамент, з якога пачынаецца закладка базавых каштоўнасцей у кожным чалавеку.
Што да нашай газеты, то гэта тэма на яе старонках сапраўды адна з галоўных. Акрамя тэматычнай старонкі “Сям’я”, прысутнічаюць такія рубрыкі, як “Ад сэрца”, “З любоўю”, “Промні дабрыні”, “Сямейны альбом”, “Прывітанне, свет! Я нарадзіўся!”, “Кветкі жыцця”, “На скрыжаваннях лёсаў”, “Мы — гаспадары”. Ды і іншыя, дзе мы знаёмім чытачоў з сем’ямі, з якіх варта браць прыклад. Таму, безумоўна, прыемна, што старанне нашага рэдакцыйнага калектыву (а нам нямала дапамагаюць і пазаштатныя аўтары, за што ім вялікі дзякуй) заўважана на рэспубліканскім узроўні.
Дыплом пераможцы конкурсу і шыкоўны букет руж я атрымала з рук міністра інфармацыі Ліліі Станіславаўны Ананіч і старшыні Беларускага саюза жанчын Надзеі Андрэеўны Ермаковай. Гэта высокі гонар і яшчэ вышэйшая прафесійная адказнасць за тое, якім будзе “Пастаўскі край” у далейшым.
Фаіна КАСАТКІНА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Как приспособить бизнес для сельской жизни
Подробнее Чтобы сельские регионы не теряли самую продвинутую рабочую силу, деревне необходимо предоставить альтернативный сельскому хозяйству вид экономической деятельности. Какой бизнес может стать урожайным


