Вёска гаспадарамі багата (+ фота)
Гэта пацвердзіў конкурс сельскіх сем’яў, які 4 кастрычніка праводзіўся ў аграгарадку Камаі. Сёлета ў ім разам з дзецьмі спаборнічалі Аляксандр і Таццяна Бондары з Кураполля, Валерый і Людміла Бондары з Юнек, Дзмітрый і Ірына Косаравы з Камай, Ігар і Кацярына Рамбальскія з Палесся, а таксама госці з Латвіі — Віталій і Наталля Лінкевічы.
Конкурс “Майстры вёскі” праводзіцца на Пастаўшчыне трэці год запар (у мінулыя гады праходзіў у Навасёлках і Варапаеве). Нягледзячы на малады “ўзрост”, ужо мае свае традыцыі. Адна з іх — запрашаць да ўдзелу ў творчых спаборніцтвах сям’ю з Рэзэкненскага краю. Вось і сёлета суседзі-латышы прынялі запрашэнне пастаўчан і камандзіравалі ў Камаі сям’ю Лінкевіч з вёскі Рыкава. У паездцы іх суправаджала дэпутат, старшыня камітэта па сацыяльных пытаннях Рэзэкненскай краявой Думы Рыта Журдзіна.
У райцэнтр госці прыехалі напярэдадні, 3 кастрычніка. Лінкевічы трапілі на Пастаўшчыну, як і наогул у Беларусь, упершыню. Арганізатары паклапаціліся, каб маладыя людзі вярнуліся на радзіму са шматлікімі ўражаннямі. У дзень прыезду для іх была праведзена экскурсія па Паставах. Ёй папярэднічала сустрэча ў райвыканкаме. У нефармальнай абстаноўцы, за кубкам гарбаты намеснік старшыні райвыканкама Юрый Мікалаевіч Кісялёў расказаў гасцям пра наш край і яго гісторыю, людзей і славутасці.
Латышы аказаліся вясёлымі, камунікабельнымі. Яны ахвотна расказвалі пра традыцыі Рэзэкненскага краю, пра вартасці і складанасці жыцця ў сельскай мясцовасці. З занепакоенасцю гаварылі пра тое, што Латвію закранула праблема апусцення і старэння вёсак. Усё большая колькасць маладых прыбалтаў шукае шчасця ў больш заможных еўрапейскіх краінах.
Тым не менш у вёсках засталіся працавітыя гаспадары, якім работа на зямлі за шчасце. Лінкевічы — з іх ліку. Наталля — повар, цяпер у дэкрэтным водпуску (у сям’і трое сыноў, малодшаму ўсяго годзік), Віталій — будаўнік. Работы ў іх шмат, але і захапленняў нямала. Многія з іх маладая сям’я прадэманстравала падчас творчага спаборніцтва.
Ля Камайскага Дома культуры, дзе прайшлі асноўныя этапы конкурсу, быў арганізаваны выязны гандаль, працавалі дзіцячыя атракцыёны, сабраліся мясцовыя жыхары, ахвотныя стаць сведкамі мерапрыемства. Удзельнікі прыехалі ў Камаі на гадзіну раней. Ім паказалі ўтульны, добраўпарадкаваны цэнтр аграгарадка і знакамітую славутасць не толькі Пастаўшчыны, але і ўсёй Беларусі — касцёл Святога Яна Хрысціцеля, пабудаваны яшчэ ў пачатку 17 стагоддзя.
І вось пачатак конкурсу. На сцэне — таленавіты Дзяніс Круглоў з Навасёлак, які выканаў запальную “Вясковую песню” і падарыў прысутным радасны, святочны настрой. Праз некалькі хвілін усе канкурсанты былі на сцэне. Гледачам іх прадставілі вядучыя Вікторыя Паўлава і Таццяна Карпава.
— Радасна, што ў раёне прыжылася традыцыя праводзіць такое шчырае сямейнае свята, — гаварыў, адкрываючы конкурс, старшыня журы Юрый Кісялёў. — Штогод яно мяняе месца прапіскі. Сёлета нас прымае дружная прафесійная каманда супрацоўнікаў камайскіх клуба, школы, іншых устаноў, якія ўклалі нямала сіл у арганізацыю мерапрыемства. Канкурсанты ўжо ўбачылі прыгожы касцёл, але не толькі ён праслаўляе гэты край. Камайшчына таксама славіцца гасціннымі, добразычлівымі, творчымі людзьмі, і вы ўсе сёння ў гэтым пераканаецеся.
Юрый Мікалаевіч уручыў старшыні Камайскага сельскага Савета Генадзію Часлававічу Урбанайцю сімвалічны гліняны чайнік. Яго вырабілі падчас правядзення першага конкурсу ў аграэкасядзібе “Акарына” ў Навасёлках і штогод перадаюць гаспадарам свята.
Распачаў праграму конкурс візітовак “Я, ты, ён, яна — разам дружная сям’я”. Нумары атрымаліся рознымі: музычнымі і паэтычнымі, з прэзентацыямі і без. Аб’ядноўвала іх адно — старанне, якога кожная пара нямала ўклала ў папярэднюю падрыхтоўку.
Асноўны этап мерапрыемства — “Сельская спартыўная эстафета”— адбыўся на пляцоўцы перад Домам культуры. Падчас яго правядзення ўдзельнікі пераносілі вёдры з вадой і мяшкі з бульбай, чысцілі садавіну і агародніну. Безумоўна, тут галоўнымі былі секунды. А вось у трэцім конкурсе пад назвай “Дранікі” ацэньвалася не хуткасць, а якасць. Перад гаспадынямі стаяла задача па сваім асаблівым рэцэпце прыгатаваць самую папулярную беларускую страву. Для гэтай мэты ім была прадастаўлена кухня дзіцячага садка, якая знаходзіцца па суседстве з СДК. На якія толькі кулінарныя хітрасці ні пайшлі канкурсанткі, каб здзівіць журы! Дранікі ў выніку аказаліся і з тварагом, і нават з кабачкамі і сырам.
Дэгустацыя свежаспечаных бліноў адбылася ў фае. Там жа канкурсантамі загадзя былі падрыхтаваны сталы з іншымі кулінарнымі прысмакамі, а таксама ўласнымі творчымі работамі — карцінамі, фотаздымкамі, арыгінальнымі вырабамі… Усе яны былі аднолькава высока ацэнены членамі прадстаўнічага журы.
Творчасць давялося праявіць і на заключным этапе, які называўся “Сямейны абярэг”. Для яго правядзення на сцэне быў устаноўлены вялікі стол з мноствам кляновага лісця. З яго патрабавалася зрабіць букет. Але не звычайны, а асаблівы. Арыгінальную тэхналогію стварэння кветак з асенняга лісця паказала дырэктар мясцовага Дома культуры Галіна Бразюль. Канкурсанты хутка яе ўлавілі і ўжо праз некалькі хвілін выставілі на суд прысутных свае работы.
Пакуль журы падлічвала балы, Галіна Уладзіміраўна зноў выйшла на сцэну. Цяпер ужо ў складзе тэатра песні Камайскага СДК “Вясковы экстрым”. Аказваецца, “парваць залу” могуць не толькі прыезджыя артысты! Яркія ўборы, жартоўныя песні, падмацаваныя запальнымі танцамі… Вось дык шоу! Шчырых усмешак не маглі стрымаць нават тыя, хто і дагэтуль неаднойчы чуў гэты арыгінальны калектыў.
Сваёй песеннай творчасцю ў той дзень таксама радавалі мясцовыя таленты Юлія Канаш, Лізавета Паташова, Яна Ключнік, Даша Захарэвіч, Вікторыя Паўлава і Таццяна Карпава.
Кульмінацыяй свята стала падвядзенне вынікаў. Прадугадаць іх не браўся ніхто — усе сем’і выступалі прыблізна на аднолькавым узроўні. Члены журы прызналіся: выбраць найлепшую было справай няпростай. У намінацыі “Самая дружная, гаспадарлівая і гасцінная сям’я” адзначаны сем’і Бондар з Кураполля і Юнек. Трэцяе месца занялі Ігар і Кацярына Рамбальскія з Палесся, другое — Наталля і Віталій Лінкевічы з Латвіі. Перамогу святкавала сям’я Косаравых з Камай. Яны сталі лепшымі ў візітоўцы і спартыўнай эстафеце, і гэта стала вызначальным.
Ірына і Дзмітрый працуюць у ААТ “Камайскі-агра”. Муж — слесар, жонка — работнік мяснога перапрацоўчага цэха, але цяпер знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску. У Косаравых двое сыноў — Юра і Ягор. У іх галоўнае шчасце маладой сям’і.
Усе канкурсанты адзначаны каштоўнымі прызамі, сярод якіх — бытавая тэхніка, гадзіннікі, дзіцячыя цацкі. Іх прадаставілі раённая арганізацыя РГА “Белая Русь”, раённая арганізацыя прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.




Іна СНЯЖКОВА.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Как купить продукты через интернет
Подробнее Евроопт на дом. Как купить продукты через интернет. Как зарегистрировать и как выбрать продукты. Где смотреть товары со скидкой. Как оформить заказ в Е-доставке и как происходит оплата.


