Стадыён абнавіўся
Сёлета гарадскі стадыён абнавіўся як ніколі раней: за некалькі месяцаў тут зманціраваны старыя і ўстаноўлены новыя трыбуны для гледачоў, з’явіліся міні-футбольнае поле і сучасная шматфункцыянальная пляцоўка. Такія маштабныя перамены адбыліся дзякуючы сродкам, якія выдзелілі ўпраўленне спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама, раённы выканаўчы камітэт і Еўрасаюз.
У райцэнтры будынак ФАКа пабудаваны 26 гадоў таму. На той момант прылеглы да яго стадыён выглядаў вельмі сціпла: акрамя агароджы і футбольнага поля, тут больш нічога не было. У 1999 годзе была распачата першая чарга рэканструкцыі стадыёна. Паступова з’явіліся бегавая дарожка, трыбуны і тэнісная пляцоўка. Поле засеялі галандскай травой «Спортынг», прызначанай для футбольных пакрыццяў. Тут рэгулярна праводзяцца трэніроўкі, першынствы вобласці па футболе, спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў «Скураны мяч» і іншыя спартыўныя мерапрыемствы.
Але за 15 гадоў, што прайшлі з таго часу, трыбуны, зробленыя з дрэва, страцілі былую прывабнасць, а дзе-нідзе нават прыйшлі ў непрыгоднасць. Было вырашана замяніць усю падлогу на новую і ўстанавіць пластмасавыя сядзенні, якія да гэтага некаторы час спраўна служылі мінскаму стадыёну «Дынама», зараз закрытаму на рэканструкцыю. 700 сядзенняў абышліся ГА «Фізічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна» ў суму каля сарака мільёнаў беларускіх рублёў. Усе работы па абнаўленні трыбун праведзены ўласнымі сіламі. Зрэшты, як і ўстаноўка варот на міні-футбольным полі і яго разметка. А вось шматфункцыянальная пляцоўка з’явілася дзякуючы дапамозе іншых арганізацый.
— Будаўнічы праект комплекснай пляцоўкі для гульні ў вялікі тэніс, міні-футбол і валейбол быў зацверджаны 2 гады таму. Да яго рэалізацыі прыступілі сёлета ў канцы жніўня. Фундамент пад пляцоўку зрабілі работнікі філіяла «Пастаўскае ДРБУ-132», астатнія работы — віцебская будаўнічая фірма «Цыркон». Пляцоўка была пабудавана за тыдзень, — расказаў генеральны дырэктар ГА «Фізічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна» Мікалай Станіслававіч Рамейка. — На падмурак устаноўлена пластмасавае пакрыццё са стацыянарнай разметкай, у якім кожная дэталь мае пэўнае месца. У пакрыцці зроблены спецыяльныя адтуліны для ўстаноўкі стацыянарных варот, слупоў і вышкі — у залежнасці ад віду спорту. Зімой на гэтай пляцоўцы плануем заліць каток.
Комплексная пляцоўка для гульні ў вялікі тэніс, міні-футбол і валейбол з’явілася ў нашым горадзе ў рамках еўрапейскай праграмы міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Здароўе — багацце», якая ажыццяўляецца ў прыгранічных раёнах Латвіі, Літвы і Беларусі. Грошы на пакрыццё, агароджу і неабходны інвентар выдзеліў Еўрасаюз, на будаўніцтва фундамента пляцоўкі — раённы выканаўчы камітэт. На заасфальтаваным участку побач з сучаснай шматфункцыянальнай пляцоўкай неўзабаве павінен з’явіцца трэнажорны комплекс.
Тэкст і фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Как купить продукты через интернет
Подробнее Евроопт на дом. Как купить продукты через интернет. Как зарегистрировать и как выбрать продукты. Где смотреть товары со скидкой. Как оформить заказ в Е-доставке и как происходит оплата.


