Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ажываюць старонкі гісторыі

Ажываюць старонкі гісторыі

Сімвалічную стужку пераразаюць Э. С. Жаўрыд, М. М. Лысёнак і Ю. М. Кісялёў.

3 кастрычніка ў Пастаўскім дзяржаўным прафтэхкаледжы сельскагаспадарчай вытворчасці адбылася па­дзея, пра якую марылі даўно. Тут ва ўрачыстай абстаноўцы адкрыты музей навучальнай установы.

З гэтай нагоды на ўрачыстасці прысутнічалі  былыя дырэктар прафтэхвучылішча Э. С. Жаўрыд, які на працягу двух дзесяцігоддзяў  узначальваў інжынерна-педагагічны калектыў, намеснік дырэктара В. М. Бучэль, выкладчыкі Т. А. Кандрацьева, Т. А. Кубракова, А. У. Лаўрова, К. А. Лысёнак, Л. М. Субач, І. Б. Шарабайка, В. В. Бароўка, Г. В. Базылева, майстры вытворчага навучання А. Л. Літвіновіч, С. М. Сцяпанава, Б. І. Шубелька, І. Э. Гінько, К. А. Казлова, В. С. Сідаровіч, камендант інтэрната Т. К. Цыунель, загадчык вучэбнай гаспадаркі Л. Л. Латышонак і іншыя ветэраны працы. Кожны з іх у свой час шмат гадоў аддаў падрыхтоўцы кадраў для сельскагаспадарчай вытворчасці, з’яўляецца жывой гісторыяй установы.

Ажываюць старонкі гісторыі

Ветэраны працы.

Ветэранаў, а таксама сённяшніх педагогаў і навучэнцаў віталі дырэктар кале­джа М. М. Лысёнак і намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў. Адкрыццё музея яны назвалі падзеяй, якую цяжка пераацаніць, бо амаль за шэсць дзеся­цігоддзяў існавання навучальнай установы ў ёй атрымалі рабочыя прафесіі тысячы юнакоў і дзяўчат. Многія з іх у далейшым закончылі ВНУ,  сталі высокаквалі­фікаванымі спецыялістамі і кіраўнікамі, вядомымі ў раёне і рэспубліцы людзьмі. І сёння каледж ганарыцца сваімі навучэнцамі і выпускнікамі, якія перамагаюць у конкурсах прафесійнага майстэрства, спартыўных спаборніцтвах, годна прадстаўляюць установу ў вобласці і рэспубліцы на іншых мерапрыемствах.

Пачынаючы з 1955 года, вучылішча прайшло некалькі этапаў свайго станаўлення і развіцця. Ім і прысвечаны пяць музейных раздзелаў. Кожны па свойму цікавы і багаты. Напрыклад, толькі за першыя пяць гадоў у рамесным вучылішчы механізацыі сельскай гаспадаркі было падрыхтавана 1560 спецыялістаў як для гаспадарак вобласці, так і для работы на цалінных землях.

Ва ўсіх раздзелах і на стэндах музея сабрана багата розных матэрыялаў. Іх пошук каардынавала намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце А. К. Дубовік. Вельмі актыўна і творча аднесліся да стварэння музейнай экспазіцыі кіраўнік гуртка “Гісторыя і сучаснасць” Г. Г. Сільвановіч і аператар ПЭВМ Т. В. Касцень. Сістэматызацыя дакументаў і матэрыялаў, апрацоўка фотаздымкаў, збор прадметаў і рэчаў, сустрэчы з ветэранамі і запіс іх успамінаў  — гэта толькі частка работы, якую яны выканалі за некалькі месяцаў.

Ажываюць старонкі гісторыі

Частка музейнай экспазіцыі.

Кіраўнік музея Г. Г. Сільвановіч шчыра дзякавала за дапамогу многім ветэранам працы, асабліва Ч. С. Шыдлоўскаму і А. М. Даніленку, цяперашняму кіраўніцтву каледжа. Свой уклад у яго стварэнне ўнеслі і навучэнцы. Летась па ініцыятыве  пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ”  юнакі і дзяўчаты пералічылі ў фонд будучага музея свой аднадзённы заробак на ўборцы ўраджаю.

Ажываюць старонкі гісторыі

Кіраўнік музея Г. Г. Сільвановіч.

Музей бу­дзе пастаянна папаўняцца рознымі экспанатамі. У ім размесцяць мультымедыйную ўстаноўку, камп’ютар, створаць электронную базу матэрыялаў. Будуць і свае экскурсаводы. Музей стане тым месцам, дзе ажывуць старонкі гісторыі навучальнай усновы, якой у наступным го­дзе споўніцца 60 гадоў.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой