Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Статыстыка па ВІЧ-інфекцыі насцярожвае

Статыстыка па ВІЧ-інфекцыі насцярожвае

У мінулую пятніцу адбылося пасяджэнне міжведамаснай камісіі па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі і венерычных захворванняў. Разгледжана работа аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі і аддзела ўнутраных спраў райвыканкама па выкананні Дзяржаўнай праграмы прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі на 2011—2015 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 04.03.2011 года № 269. Вёў пася­джэнне намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў.

Мэта Дзяржаўнай праграмы — стрымліванне распаўсюджвання ВІЧ-інфекцыі і зніжэнне смяротнасці ад СНІДу. Для гэтага арганізацыямі аховы здароўя і немедыцынскімі службамі раёна праводзіцца інфармацыйна-асветніцкая работа сярод насельніцтва. Пастаўская ЦРБ выяўляе, ставіць на ўлік, займаецца дыспансерызацыяй і лячэннем ВІЧ-пазітыўных. Аднак, нягледзячы на шматлікія намаганні ў гэтым кірунку, колькасць такіх грамадзян павялічваецца. Так, за 6 месяцаў 2014 года выяўлена 5 ВІЧ-пазітыўных (за аналагічны перыяд 2013-га — 3). Па стане на 1 ліпеня ў раёне зарэгістравана 27 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі, 22 чалавекі з ёй жывуць (пяцёра памерлі ва ўзросце 46, 52, 36, 50 і 45 гадоў). Сацыяльны статус ВІЧ-пазітыўных пры выяўленні быў наступны: 11 — беспрацоўныя грамадзяне, 11 — рабочыя прадпрыемстваў, 3 — рабочыя сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, 1 — індывідуальны прадпрымальнік, 1 — служачы.

Як бачна, у эпідпрацэс актыўна ўцягваюцца рабочыя, і гэта не можа не насцярожваць. Інфекцыя “ідзе” ў грамадства сацыяльна адаптаваных людзей, а самі яе носьбіты заразіліся палавым шляхам. У бягучым годзе ад ВІЧ-пазітыўных маці нарадзіліся два дзіцяці, якія знаходзяцца на дыспансерным уліку. За ўвесь перыяд назіранняў (з 1982 года) ад інфіцыраваных маці нарадзі­ліся 4 дзіцяці, адно з якіх пасля дыспансернага нагляду знята з уліку як здаровае, другое ў тым жа годзе памерла ад іншых захворванняў з няпэўным ВІЧ-статусам.

Ю. М. Кісялёў, а таксама галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна С. А. Рассеева і загадчыца эпідаддзела райЦГЭ Л. М. Сафронава спыніліся на рабоце па інфармаванні насельніцтва, прапагандзе здаровага ладу жыцця. У першую чаргу тут задзейнічаны медыкі, а таксама педагогі, работнікі культуры і камунальнай службы. Наглядныя інфармацыйныя матэрыялы па тэме ВІЧ-інфекцыі галоўным чынам выпускае раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі — сёлета іх выдадзена 600 экзэмпляраў. У гэтай справе задзейнічаны і школы. Памяткі, лістоўкі распаўсюджваюцца ў адукацыйных і лячэбных установах, месцах масавага знаходжання людзей. А памяткі для тых, хто ўступае ў шлюб, перададзены і ў аддзел ЗАГС.

Работа па выяўленні ВІЧ-пазітыўных грамадзян праводзіцца цэнтральнай раённай бальніцай. Пэўную дапамогу медыкам аказваюць спецыялісты раённага ад­дзела ўнутраных спраў, пра што на пасяджэнні расказалі намеснік начальніка РАУС Д. В. Куталёў і намеснік галоўнага ўрача ЦРБ С. В. Дацэнка. У прыватнасці, С. В. Дацэнка звярнуў увагу на тое, што вельмі важным з’яўляюцца своечасовы зварот па медыцынскую дапамогу і лячэнне людзей, якія жывуць з ВІЧ. Супрацьвірусная тэрапія, выкананне назначэнняў урача дазваляюць ім жыць дастаткова паўнацэнна доўгія гады.

Сваімі меркаваннямі падзяліліся таксама намеснік дырэктара Пастаўскага прафтэхкаледжа А. К. Дубовік і старшыня раённай арга­нізацыі таварыства Чырвонага Крыжа Я. В. Савіцкая.

“І пры ўсім тым на некаторыя пытанні патрэбна звярнуць асаблівую ўвагу”, — сказаў Ю. М. Кісялёў, падводзячы вынікі. У прыватнасці, з улікам росту распаўсюджвання ВІЧ-інфекцыі сярод рабочых і служачых трэба ўзмацніць прафілактычную работу менавіта ў працоўных калектывах. Пастаянная тэматычная інфармацыя павінна прысутнічаць на прадпрыемствах, у арганізацыях, у грамадскім транспарце, гандлёвых кропках, на рынках. Канкрэтныя рэкамендацыі былі выказаны раённым сродкам масавай інфармацыі, установам культуры. План дзеянняў вызначаны. Да гэтага пытання вырашана вярнуцца ў лістападзе.

Галіна ПІШЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой