Ударная канцоўка. “Паставы-ПМЦ” — “Дзвіна-Барс” (Верхнядзвінск) — 5:1
Каманды праводзілі паміж сабой ужо трэці матч у сезоне і добра ведалі, як будаваць сваю гульню. Госці асноўныя сілы сканцэнтравалі на абароне, а больш тэхнічныя пастаўчане адразу ўзялі пад кантроль мяч, перавялі гульню на палову поля саперніка і на 15-ай хвіліне адкрылі лік. Нападаючы пастаўчан Раман Мядзведзеў прарваўся па флангу і з вострага вугла ўдарам ад штангі вывеў сваю каманду наперад. Неўзабаве ў падобным становішчы апынуўся паўабаронца ПМЦ Ілья Якаўлеў, прабіў у дальні вугал, але мяч размінуўся са стойкай варот саперніка. Пасля гэтага гульня запаволілася, пастаўчане пачалі гуляць пасіўна, за што ў канцы першага тайма ледзь не паплаціліся. Праўда, завяршальны ўдар гасцей аказаўся крыху недакладным.
Пасля перапынку характар барацьбы змяніўся, наша каманда правяла некалькі замен і загуляла актыўней. У выніку галявыя моманты каля варот саперніка пачалі ўзнікаць часцей, але тройчы пастаўчане прамахваліся пры выкананні завяршальных удараў. Толькі на 67-ай мінуце пастаўчане павялічылі сваю перавагу, калі ўдарам з ходу левы нападаючы Дзмітрый Кундра, які аднавіўся пасля траўмы, забіў вельмі прыгожы гол. Аднак з такім развіццём падзей сапернік не пагадзіўся, арганізаваў хуткую контратаку, якую ўдала завяршыў адзіны цэнтрфорвард гасцей Віталь Смалякоў — 2:1.
Заключныя 10 хвілін паядынку сталі насычанымі. Цэнтральны абаронца пастаўчан Аляксандр Ванда пасля сутыкнення з варатаром саперніка змог прадоўжыць гуляць толькі пасля аказання яму медыцынскай дапамогі. У наступнай атацы галкіпер “Дзвіны-Барса” недазволеным прыёмам спыніў прарыў нападаючага гаспадароў Андрэя Вілейты, а штатны пенальціст Д. Кундра прабіў бездакорна. Услед за гэтым трапным ударам вызначыўся яго таварыш Руслан Зелянкевіч, а на апошняй хвіліне свой трэці мяч у матчы і восьмы ў сезоне па-майстэрску правёў Дзмітрый Кундра.
Шостую запар перамогу прынеслі Казаравец (Жыльцоў), Танана (Архіпаў), Бяльчонак, Ванда (Лысёнак), Камісарчук, Карага (к, Голубеў), Цітовіч (Вілейта), Якаўлеў (Павініч), Зелянкевіч, Мядзведзеў (Я. Грантоўскі). Пастаўчане з 23 набранымі ачкамі яшчэ больш наблізіліся да перамогі ў 2-ой лізе, бо за 3 туры да завяршэння першынства па-ранейшаму на 7 балаў апярэджваюць бліжэйшага саперніка з Шаркаўшчыны. У наступным туры каманда “Паставы-ПМЦ” адпачывае, але можа датэрмінова стаць уладальнікам пуцёўкі ў 1-ую лігу ў тым выпадку, калі футбалісты з Шаркаўшчыны дапусцяць асечку на выездзе ў Докшыцах.
Уладзімір ШЫК.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Россия закрывает все международные рейсы, тысячи граждан не могут вернуться домой.
Подробнее В ночь с 3 на 4 апреля Россия закрывает все международные рейсы. Из-за границы не смогут вылететь не только российские, но и белорусские граждане.


