Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Паклікаў званок… у поле (+фота)

Паклікаў званок… у поле (+фота)

Па-святочнаму апранутыя, з кветкамі і добрым настроем адзначылі ў панядзелак свята сустрэчы са школай вучні пастаўскай №2,  Навасёлкаўскай і Гуцкай сярэдніх школ. А праз дзень больш за 120  старшакласнікаў з гэтых навучальных устаноў ужо працавала  на ўборцы бульбы ў адкрытым акцыянерным таварыстве “Навасёлкі-Лучай”.

Калі для большасці рабят першы працоўны дзень пачаўся ў дзевяць гадзін і пазней, то механізатары Віктар Лешчык, Анатолій Якубёнак і Аляксандр Залецкі ў полі былі з шасці гадзін раніцы. Да прыезду юных памочнікаў яны разаралі дастатковую колькасць барознаў і ў далейшым паспявалі забяспечваць іх работай. Не было затрымак і з-за транспарту для адвозкі клубняў. У цесным кантакце са школьнікамі і настаўнікамі працавалі Аляксандр Альхімёнак, Іван Юркайць, Аляксандр Мацур, Леанід Пугачэўскі, Валянцін Мацур, Аляксандр Варашкевіч.

— Пакуль на ўборцы задзейнічаны тры бульбакапалкі, —  расказваў начальнік навасёлкаўскага аддзялення Вячаслаў Мялешка. — На чацвёртай будзе працаваць наш галоўны бульбавод Іван Шакола. Сёлета, як і ў папярэднія гады, ён адзін пасадзіў клубні на ўсёй планавай плошчы — 80 гектарах. Вельмі стараўся разам з Уладзі­мірам Альхімёнкам, Уладзімірам Пралічам, Міхаілам Стоцікам, Аляксандрам Альхімёнкам і іншымі памочнікамі. Але ў маі пасевы заліло, потым засушыла.Таму бульба, калі параўноўваць з мінулагодняй ураджайнасцю, не вельмі радуе, шмат дробнай. Праўда, будуць і больш ура­джайныя ўчасткі, бо глеба і рэльеф у гэтым масіве не аднолькавыя.

 У тым, што ўрадждай павінен быць багацейшым, перакананы і механізатар Віктар Лешчык, які шмат гадоў убірае “другі хлеб”. А яшчэ ён загадаў жаданне, каб у верасні стаяла такое ж ідэальнае надвор’е, як падчас жніва.

Сонца ў сераду сапраўды завітала да вяскоўцаў, нібы абвясціўшы аб пачатку вельмі важнай работы. Першымі ў сельгаспрадпрыемстве да яе прыступілі  вучні Гуцкай, Навасёлкаўскай і пастаўскай №2 сярэдніх школ. Большасць з іх падбіралі клубні за капалкамі ў папярэднія год-два, праходзілі інструктаж па тэхніцы бяспекі і ўжо знаёмыя з правіламі паводзін на сельгасработах. Тым не менш пра ўсё гэта намесніку начальніка аддзялення Ганне Мялешка давялося нагадаць юным памочнікам. Працавалі яны з добрым настроем, нават з энтузіязмам.

Першымі прайшлі барозны і загрузілі бульбай прычэп трактара вучні Гуцкай СШ.  Нягледзячы на тое, што ў сельгасатрадзе дзевяці-, дзесяці- і адзінаццацікласнікі, тут адмовіліся ад індывідуальнага ўліку, усе працавалі разам, вельмі дружна.

— Пры ўраджайнасці 120 і больш цэнтнераў з гектара норма падбору клубняў на чалавека складае 380 кілаграмаў, — расказваў настаўнік Навасёлкаўскай СШ В. Ц. Снапок. –– Прайшло нямногім больш за дзве гадзіны, а такую колькасць бульбы ўжо набралі Наталля Праліч, Наталля Шаршнёва, Андрэй Ластоўскі, Надзея Дунец, Кацярына Раковіч, Надзея Шэршань, Юлія Салонінка. Вельмі стараюцца і іншыя рабяты.

Некалькі прозвішчаў вучняў, якія асаб­ліва вызначаюцца ў полі, назвала  і класны кіраўнік 9 “А” класа СШ №2  Т. І. Пракаповіч, а потым сказала, што практычна ўсе яны заслугоўваюць добрых слоў, як і іх аднагодкі з 9-га “Б”, а таксама старша­класнікі з дзясятага і адзінаццатых класаў.

— Шэфскія сувязі з сельгаспрадпрыемствам “Навасёлкі-Лучай” у нас даўнія і трывалыя, — расказваў пазней дырэктар СШ №2 І. А. Мадвейка. — Цяпер кожны дзень на ўборку бульбы выязджае каля 90 вучняў. Спадзяюся, што дапамога бу­дзе аказана дзейсная, а школьнікі змогуць зарабіць уласны рубель.

Дзякуючы таму, што на гэтым тыдні ў работу ўключыліся таксама выхаванцы СШ №4 і Варапаеўскай СШ, уборка клубняў цяпер вядзецца на працягу ўсяго дня. Тэмпы павінны ўзрасці, бо з панядзелка на бульбяны палетак выходзяць навучэнцы трох груп Пастаўскага прафтэхкаледжа

 Гэтай восенню на ўборцы бульбы і іншых сельскагаспадарчых культур у ААТНавасёлкі-Лучай”, “Хацілы-агра”, “Камайскі-агра”, СПДунілавічы-аграі АБПРассвет Пастаўскібудзе працаваць 31 сельскагаспадарчы атрад з ліку вучняў сярэдніх школ (на працягу двух тыдняў) і навучэнцаў Пастаўскага прафтэхкаледжа (на  працягу месяца). Паміж атрадамі, як паведамілі ў раённым камітэце ГАБеларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, арганізавана спаборніцтва. Будуць вызначаны па тры атрады-пераможцы сярод школ і прафтэхкаледжа. За дасягненне найвышэйшых вынікаў яны ўзнагароджваюцца Ганаровымі граматамі і каштоўнымі прызамі.

Пакуль лідарства захапілі школьнікі, якія працуюць у адкрытым акцыянерным таварыстве “Навасёлкі-Лучай”. За два дні яны падабралі з дзесяці гектараў 132 тоны бульбы.


Паклікаў званок… у поле (+фота)

Паклікаў званок… у поле (+фота)

Паклікаў званок… у поле (+фота)

Паклікаў званок… у поле (+фота)

Паклікаў званок… у поле (+фота)

Паклікаў званок… у поле (+фота)

Паклікаў званок… у поле (+фота)

Паклікаў званок… у поле (+фота)

Паклікаў званок… у поле (+фота)

Паклікаў званок… у поле (+фота)

  Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой