Дождж настрою не перашкода. У мікрараёне шостага гарадка адбылося традыцыйнае свята (+фота)
У нядзелю, 24 жніўня, адбылося свята мікрараёна шостага гарадка. Як і кожны год, арганізатарамі была распрацавана насычаная праграма. Карэктывы ў яе правядзенне, на жаль, унесла надвор’е. Але той, хто, “узброіўшыся” парасонам, прыйшоў у сасоннік, не пашкадаваў.
Мерапрыемствы, прымеркаваныя да дня гарадка, пачаліся апоўдні: у маладзёжным цэнтры “Юнацтва” прайшлі спаборніцтвы па настольным тэнісе, більярдзе, а пазней па хуткіх шахматах і дартсе. Пераможцамі ў іх сталі Аляксандр Касцень, Сяргей Бароўскі, Іван Троцкі і Вольга Субко адпаведна.
А 13-ай гадзіне значна ажывіўся бераг возера Задзеўскае — тут праходзіў аматарскі чэмпіянат па пляжным валейболе. “Ахвотных згуляць сёлета як ніколі многа, — адзначыў суддзя Дзяніс Захарэвіч. — Думалі, што прыйдуць юнакі з мясцовай СДЮШАР. Але цікавасць праявілі і іншыя гараджане, і нават госці з Оршы, якія гуляюць у вышэйшай валейбольнай лізе. Адным словам, канкурэнцыя склалася сур’ёзная”.
Першае месца ў выніку занялі Аляксандр Воранаў і Аляксандр Шаблоўскі. У гэтым ім не перашкодзіў нават дождж, які распачаўся хутка пасля стартавага свістка. На жаль, ён не дазволіў правесці на пляжы дзіцячую тэатралізаваную забаўляльную праграму — яна была перанесена ў маладзёжны цэнтр “Юнацтва”. Месца для актыўных гульняў і конкурсаў там хапіла. Дзеці з радасцю ўдзельнічалі ў шматлікіх гульнях і віктарынах. Шмат эмоцый ім пакінула і выступленне кiнолога аддзела пагранічнай службы “Паставы” са службовымі сабакамі. З-за неспрыяльнага надвор’я яно таксама было перанесена на тэрыторыю паблізу “Юнацтва”. А вось выступленне супрацоўнікаў раённага аддзела па надзвычайных сiтуацыях было адменена.
Вячэрняя праграма пачалася ў вызначаны час. Першым прысутных прывітаў дэпутат раённага Савета дэпутатаў ад Зялёнай выбарчай акругі № 12, старшыня раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ, раённай арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане, а таксама жыхар мікрараёна шостага гарадка Валерый Антонавіч Лушчык.
— Свята ў 6 гарадку адчуваецца другія выхадныя запар, — гаварыў Валерый Антонавіч. — 16 жніўня ў мікрараёне ўрачыста адзначалі Дзень ваенна-паветраных сіл Рэспублікі Беларусь, і тады ў гарадку быў устаноўлены памятны знак у гонар 60-годдзя пастаўскага аэрадрома (раённая газета пісала пра гэта ў нумары за 23 жніўня — аўт). Я тут не служыў, але мне вельмі прыемна было назіраць, як былыя ваеннаслужачыя шчыра віталі адзін аднаго, успаміналі нялёгкія працоўныя будні і сваіх саслужыўцаў. Шкада, што такая магутная авіяцыйная часць была расфарміравана. Але жыццё ў мікрараёне не спынілася, ён жыве, развіваецца, маладзее.
А вядучая мерапрыемства Таццяна Кухальская нагадала пра гісторыю мікрараёна. Яна цесна звязана з авіяцыяй. Пачынаючы з 1953 года, тут жылі ваеннаслужачыя, і толькі ў пачатку 90-ых гарадок стаў грамадзянскім. Але і сёння ён па-ранейшаму звязаны з Узброенымі Сіламі — побач з гарадком размяшчаецца 1-ы радыётэхнічны цэнтр вайсковай часці 2588.
Наступным на сцэну выйшаў намеснік дырэктара УП ЖКГ Міхаіл Ананьевіч Кабайла, які агучыў вынікі конкурсу па добраўпарадкаванні прыдамавых тэрыторый. Ён падкрэсліў, што многія жыхары шостага гарадка клапоцяцца пра тое, каб вакол пад’ездаў было прыгожа, чыста і ўтульна. Але найбольш плённа ў гэтым кірунку папрацавалі Жанна Мікалаеўна Малышава з дома № 17 і Аксана Яўгеньеўна Ганчарова з дома № 12. Яны адзначаны дыпломамі і падарункамі. Такія ж прэзенты, толькі ад дырэктара Пастаўскага фізкультурна-спартыўнага клуба Станіслава Чымбурга, атрымалі прызёры спаборніцтваў па настольным тэнісе, більярдзе, шахматах і пляжным валейболе.
Падчас свята таксама ўшаноўваліся шматлікія калектывы, якія рупяцца на карысць гарадка. Першымі ў цэнтры ўвагі апынуліся работнікі гандлю. Вядучая адзначыла паспяховую работу магазінаў “Азёрны”, “Ваенсэрвіс”, “Раніца”, падзякавала за прафесіяналізм іх загадчыцам — Эльвіры Бурштэйн, Марыі Жук, Ганне Русецкай. Былі названы імёны лепшых прадаўцоў, прычым як вопытных, так і навічкоў. Сярод іх Ганна Субач, Вольга Сянчурына, Крысціна Рубель, Галіна Сяраева, Святлана Чатовіч, Вера Ластоўская і іншыя.
Арганізатары свята ўзгадалі і работніц паштовага аддзялення № 1, якім загадвае Вікторыя Рымша. Шмат цёплых слоў прагучала ў адрас Данаты Драгун, якая была запрошана на сцэну. Пошту яна носіць з 18 гадоў, для многіх людзей стала сваім, родным чалавекам. За шматгадовую і добрасумленную працу Данаце Іванаўне была ўручана Падзяка ад імя Пастаўскага раённага вузла паштовай сувязі Віцебскага філіяла РУП “Белпошта”, а таксама каштоўны падарунак.
Віншаванні са святам гарадка прымаў і калектыў амбулаторыі ўрача агульнай практыкі № 2 — Даната Крыштафовіч, Таццяна Васюковіч, Марына Кішко, Людміла Пахоменка, Ірына Яцына, загадчыца аптэчнага кіёска Кацярына Хільчанка. Прагучалі яны і ў адрас работнікаў участка сантэхнікаў і кацельні “Паставы-18”.
Не абмінулі ўвагай і сярэднюю школу № 3, якая знаходзіцца на тэрыторыі мікрараёна. Вядучая слушна адзначыла: пра работу педагагічнага калектыву найлепш сведчаць выпускнікі. Сёлета іх было 55, і больш за палову з іх паступілі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. На сцэну былі запрошаны тыя, у каго хвалюючая, але паспяховая ўступная кампанія ўжо за плячыма — а гэта Юлія Пронька, Анастасія Касцень, Альберт Кустрэй, Дзіяна Лушчык, Карына Ціханьчык. Выпускнікі расказалі пра абраныя ВНУ і спецыяльнасці, а таксама падзякавалі сваім настаўнікам за грунтоўныя веды.
Па традыцыі на свяце мікрараёна ўшаноўваліся сем’і з вялікім “стажам” сумеснага жыцця. Сярод такіх — Ганна Іосіфаўна і Валянцін Андрэевіч Волкавы. Поруч па жыцці яны крочаць ужо сорак гадоў. А вось Сяргей і Алена Шэрмут ажаніліся напярэдадні свята мікрараёна. Яны таксама падняліся на сцэну і атрымалі падарунак. Услед за імі віталі шматдзетную сям’ю Ганны і Андрэя Жук, якія выхоўваюць пецярых дзяцей, а таксама самага маленькага жыхара шостага гарадка — Мікіту Зелянкевіча.
Дзесяць гадоў назад ім быў Мікіта Мілто. Вядучая Таццяна Кухальская таксама запрасіла яго на сцэну разам з бацькамі. Мікіта, які сёлета пойдзе ў пяты клас, расказаў пра свае мары і захапленні. Адным з іх з’яўляецца музыка. Свой талент хлопчык прадэманстраваў усім прысутным, выканаўшы песню. Іх, дарэчы, у гэты вечар прагучала шмат. Свае музычныя нумары таксама падарылі ўдзельніцы мастацкай самадзейнасці раённага Дома культуры Юлія Галяш, Ірына Гетнікава, Марыя Сеганкевіч, вучні СШ № 3 Кацярына Мацюшонак, Анастасія Мацюшэнка, Ліза Якімовіч, Мікіта Аўгусціновіч. Здзівілі творчасцю наведвальніцы маладзёжнага цэнтра «Юнацтва», якія прадэфіліравалі перад гледачамі ў сукенках уласнага пашыву.
Завяршылася свята выступленнем народнага ансамбля народнай песнi і музыкi “Заранка” Варапаеўскай дзiцячай школы мастацтваў.
12►
Іна СНЯЖКОВА. Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Россия закрывает все международные рейсы, тысячи граждан не могут вернуться домой.
Подробнее В ночь с 3 на 4 апреля Россия закрывает все международные рейсы. Из-за границы не смогут вылететь не только российские, но и белорусские граждане.


