Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Дапамог мабільны тэлефон

Дапамог мабільны тэлефон

Пачатак восені стаў «ураджайным» на грыбнікоў, якія заблудзіліся ў лесе. Толькі першага верасня на пульт дзяжурнага Пастаўскага РАУС паступіла тры паведамленні пра людзей, што згубіліся ў лесе. Усяго за сёлетні ягадна-грыбны сезон дапамога пошукава-выратавальных груп спатрэбілася 4 разы. Пра гэта карэспандэнту «ПК» расказаў старшы оперупаўнаважаны групы пошукавай работы аддзялення крымінальнага вышуку Пастаўскага РАУС маёр міліцыі Андрэй Анатольевіч Шэдзько.

Як толькі забарона на наведванне лясоў была адменена, аматары прыродных дароў накіраваліся ў ягады і грыбы. Некаторыя так захапіліся працэсам збору, што былі не ў сілах выйсці з лесу самастойна. Так адбылося і з пенсіянеркай з гарадскога пасёлка Лынтупы, якая раніцай адправілася ў лес, а ўжо ў абед зразумела, што заблудзілася. На шчасце, з сабой у яе быў мабільны тэлефон, з дапамогай якога яна звязалася з суседкай, а тая паведаміла пра надзвычайнае здарэнне ўчастковаму. Да мяркуемага месца знаходжання пацярпелай былі накіраваны два супрацоўнікі міліцыі і егер мясцовага лясніцтва. Праз пару гадзін пошукі ўвянчаліся поспехам. Жанчына потым прызналася, што самастойна выйсці з лесу наўрад ці здолела б.

Аналагічная сітуацыя адбылася з дзвюма жанчынамі, якія адправіліся ў лес у раёне вёскі Соўкі. Зразумеўшы, што заблу­дзіліся, яны патэлефанавалі ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, адтуль — у міліцыю. На пошукі выехала спецыяльная тэхніка, на гукавы сігнал аўтамашыны жанчыны без праблем выйшлі з лесу. Яшчэ больш удала завяршылася прагулка па лесе для жыхаркі горада Глыбокае, якая прыехала ў госці ў вёску Станелевічы і ад­правілася ў грыбы. Калі аматарка «ціхага палявання» перастала арыентавацца на мясцовасці, пазваніла сваякам па мабільным тэлефоне, а яны без прамаруджвання паведамілі праваахоўнікам. Але яшчэ да прыбыцця экіпажа, які выехаў на дапамогу, жанчына выйшла з лесу самастойна.

На жаль, не ўсе такія гісторыі маюць шчаслівую і хуткую развязку. Так, 31 жніўня прыблізна каля 12 гадзін дня жыхар горада Міёры Віктар Уладзіміравіч Васюцёнак, 1974 года нараджэння, адправіўся ў грыбы ў раёне вёскі Дамуці. Пра яго прапажу міліцыянерам стала вядома 1 верасня. Тут жа прыступілі да пошукава-выратавальнай аперацыі, у якой былі задзейнічаны 10 супрацоўнікаў РАУС, 3 спецыяльныя аўтамашыны і 15 ваеннаслужачых пагранічных войскаў разам са спецтэхнікай, якая дазваляе вызначыць месцазнаходжанне ў радыусе некалькіх кіламетраў. На наступны дзень мужчыну шукалі 20 супрацоўнікаў праваахоўных органаў і 5 мясцовых жыхароў, але, на жаль, безвынікова. Даведацца пра месцазнаходжанне мужчыны да гэтага часу не ўдалося, пошукі працягваюцца. Але яны ўскладняюцца ў тым ліку і тым, што пры сабе ў яго не было тэлефона. Пры прачэсванні мясцовасці ўстаноўлена, што лес чысты, не забалочаны, таму, хутчэй за ўсё, мужчына жывы і рухаецца ў невядомым кірунку.

Каб не стаць ахвярай непрадбачаных абставін, ніколі не разлічвайце наўдачу, выконвайце правілы бяспекі. Перад выхадам у лес папярэдзьце родных, куды ідзяце. Апранайцеся ярка (у камуфляжы вас могуць не заўважыць і за тры метры), пераважна — у рудыя, чырвоныя, жоўтыя, белыя курткі, наклейце святлоадбівальныя элементы. Не лішнім будзе мець нож, запалкі, свісток, гадзіннік, зараджаны мабільны тэлефон. Нават калі на вашым рахунку адмоўны баланс, вы ўсё роўна зможаце выклікаць экстранныя службы. Таксама нельга забываць і пра тое, што паход у лес — гэта моцныя фізічныя нагрузкі. Улічвайце, што можа стаць дрэнна, таму без неабходных медыкаментаў у лес ісці нельга. І, вядома, пры сабе трэба мець запас вады. Калі давядзецца заначаваць у лесе, то на ўзвышаным месцы распаліце вогнішча.

Рухаючыся ў найбольш верагодным кірунку, пакідайце за сабой арыенціры. Варта прыслухацца, магчыма, пачуеце гукі транспарту або брэх сабак. Шукайце сцежку, прасеку або лінію электраперадач. З узвышшаў і высокіх дрэў можна ўбачыць дымок або трубы на дахах. Старайцеся не адыходзіць далёка ад знаёмага маршруту, не «зразайце вуглоў» у незнаёмай мясцовасці, асабліва праз балота. У выпадку, калі згубіўся ваш знаёмы, адразу выклікайце выратавальнікаў. Нярэдка самастойныя пошукі прыводзяць толькі да затоптвання слядоў, па якіх можна адшукаць чалавека. Калі спрабуеце дакрычацца, доўга чакайце на адным месцы.

Запісала  Вераніка ФІЛАНОВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой