І далей трымаць марку
Навучэнцаў вітае намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў
1 верасня, як і ў іншых установах адукацыі раёна, урачыстая лінейка, прысвечаная пачатку новага навучальнага года, прайшла ў Пастаўскім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы сельскагаспадарчай вытворчасці. У якасці гасцей на ёй прысутнічалі намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў і старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу С. М. Герасіменка.
Пачалася лінейка па традыцыі з дзяржаўнага гімна і падняцця флага Рэспублікі Беларусь. Затым прысутных: навучэнцаў, педагогаў і бацькоў — вітаў дырэктар установы М. М. Лысёнак. Ён павіншаваў усіх са святам і адзначыў, што Пастаўскі каледж па-ранейшаму застаецца адной з самых буйных на Віцебшчыне навучальных устаноў сельскагаспадарчага профілю. Сёлета за яго парты селі амаль 400 юнакоў і дзяўчат. У вучнёўскі калектыў уліліся каля 240 першакурснікаў — выпускнікоў базавых і сярэдніх школ раёна. 50 выпускнікоў каледжа 2014 года вырашылі прадоўжыць навучанне ў родных сценах на другім узроўні на дзённай форме, яшчэ 15 — на завочнай. Каля 60 чалавек залічаны на вячэрнюю форму ў групы па падрыхтоўцы кантралёраў-касіраў, повараў і слесараў па рамонце аўтамабіляў.
— Наш каледж знаходзіцца на добрым рахунку ў вобласці, а навучэнцы дабіваюцца выдатных вынікаў на розных конкурсах і спаборніцтвах, — сказаў Мікалай Мікалаевіч. — Спадзяюся, што і ў гэтым навучальным годзе мы на сто працэнтаў зможам выкарыстаць той патэнцыял, якім валодаюць педагогі і моладзь, прадоўжыць слаўныя традыцыі ўстановы. Не забывайце, што многае ў гэтым жыцці залежыць ад нас саміх — ад нашай працы і старання.
— Вы зрабілі абсалютна правільны выбар, паступіўшы ў каледж для атрымання прафесіі, — звярнуўся да першакурснікаў намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў. — Ён з’яўляецца не толькі адной з самых вялікіх, але і адной з лепшых навучальных устаноў вобласці. Гэта датычыць практычна ўсіх паказчыкаў: вучэбнай работы, спартыўнага і культурнага жыцця. Тут ёсць галоўная ўмова добрага навучання — высокапрафесійныя педагогі: выкладчыкі і майстры. Думаю, на працягу вучобы ў каледжы яны стануць вашымі сябрамі, старэйшымі таварышамі і памочнікамі.
Сёння на сусветным рынку працы самымі запатрабаванымі з’яўляюцца менавіта рабочыя кадры, добра падрыхтаваныя, адукаваныя, якія дасканала валодаюць тэхнікай. У раёне, рэспубліцы, за мяжой ёсць маса магчымасцей працаўладкавацца, атрымаўшы прафесійна-тэхнічную спецыяльнасць.
— Таму вы абавязкова знойдзеце годнае прымяненне сваім сілам, уменням і ведам, было б толькі жаданне, — запэўніў усіх навучэнцаў Ю. М. Кісялёў. — Няхай гады, праведзеныя ў сценах каледжа, будуць для вас яркімі і запамінальнымі. Ну, а педагогам жадаю добрых навучэнцаў, высокіх адзнак і задавальнення ад нялёгкай працы.
Старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу С. М. Герасіменка ў сваю чаргу пажадаў маладым людзям, каб вучоба ў каледжы была для іх першай прыступкай у прафесійным станаўленні, і ўручыў найлепшым па выніках другога семестра мінулага года навучэнцам імянныя стыпендыі абкама і райкама прафсаюза. Іх атрымалі Вікторыя Жышкевіч, Ірына Бондар і Ірына Вярцінская.
Разумных, актыўных і працавітых юнакоў і дзяўчат ва ўстанове шмат. Гэта пацвердзіла намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Н. А. Шылько. Яна назвала дзясяткі прозвішчаў тых, дзякуючы каму летась Пастаўскі каледж змог заняць другое месца ў вобласці па паспяховасці сярод прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў, а таксама прозвішчы лепшых спартсменаў і ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці, выказаўшы надзею на тое, што іх колькасць на наступны год яшчэ павялічыцца. Бацькам гэтых навучэнцаў будуць адпраўлены Падзячныя пісьмы.
Пасля ўрачыстай лінейкі навучэнцы і выкладчыкі адправіліся ў вучэбныя кабінеты. А ў панядзелак, 8 верасня, працоўныя атрады каледжа выедуць на палі сельгаспрадпрыемстваў раёна, каб дапамагчы вяскоўцам убраць вырашчаны ўраджай. Першы працоўны семестр прадоўжыцца да 7 кастрычніка і, думаецца, будзе плённым.
Алена ШАПАВАЛАВА. Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Гадания в январе: как узнать свою судьбу на Рождество
Подробнее Фото: pixabay.com Гадать в январе можно не только на Рождество, а и всю неделю до Крещения. Рождественские праздники 2020 – прекрасное время для того, чтобы по старым обычаям погадать и узнать свою


