Марыць згуляць у вышэйшай лізе
У дзяцінстве бухгалтар УП ЖКГ Віталій Мікалаевіч Варанец марыў не пра пуцявыя лісты і састаўленне дагавораў на аказанне транспартных паслуг, а пра вялікі спорт. Хоць і часткова, але мара яго ўсё ж ажыццявілася — вось ужо на працягу шасці гадоў ён з’яўляецца іграком першага тэмпу мясцовай валейбольнай каманды «Атлант-Д». А сёлета за значны ўклад у развіццё спартыўнага жыцця раёна ўдастоены звання «Чалавек года Пастаўшчыны» ў намінацыі «Культура і мастацтва, духоўнае адраджэнне, фізічная культура, спорт і турызм».
Нарадзіўся Віталій Варанец у Мядзельскім раёне, у курортным пасёлку Нарач. Усур’ёз спортам захапіўся ў шостым класе: стаў займацца футболам, ездзіў на абласныя спаборніцтвы. Праўда, спасцігаць футбольныя асновы даводзілася самастойна на ўроках фізкультуры і падчас гульні ў дваровай камандзе, паколькі ніякага спецыялізаванага клуба ў пасёлку не было. Таму, калі ў дзявятым класе Віталію прапанавалі займацца ў школьнай секцыі па валейболе, ахвотна згадзіўся. Уцягнуўся хутка, больш за тое, з задавальненнем усвядоміў, што валейбол яму падабаецца значна больш за футбол.
Не страціў цікавасці да валейбола і пасля таго, як скончыў сярэднюю школу і паступіў вучыцца на бухгалтара ў Пастаўскі прафесійна-тэхнічны каледж. Тут рэгулярна ўдзельнічаў у спаборніцтвах паміж групамі, увайшоў у склад каманды, якая прадстаўляла каледж на раённым першынстве па валейболе, дзе заняла прызавое месца. Там яго і заўважыў былы трэнер каманды «Атлант-Д» Васіль Аляксеевіч Захарэвіч і запрасіў трэніравацца на ФАКу.
Так супала, што да працоўнай дзейнасці бухгалтарам і гульні за Пастаўскую валейбольную каманду Віталій Варанец прыступіў адначасова. З той пары ў буднія дні, акрамя серады, спяшаецца з работы не дадому, а на двухгадзінныя трэніроўкі. Падчас гульнявога сезона да іх яшчэ дадаюцца хатнія і выязныя сустрэчы. Як правіла, у гасцях «атлантаўцы» гуляюць праз тыдзень, камандзіроўкі доўжацца па тры дні. На асноўнай рабоце да вымушаных адлучак Віталія ставяцца лаяльна.
— Ніколі такога не было, каб дырэктар не адпусціў мяне на гульню. Больш за тое, Ілья Генадзевіч Глушонак рэгулярна прыходзіць на ФАК пабалець за нашу каманду, заўсёды цікавіцца, як згулялі на выездзе, чаму з тым ці іншым лікам, — кажа В. М. Варанец.
Акрамя таго, што выступае за валейбольную каманду «Атлант-Д», Віталій рэгулярна ўдзельнічае ў розных спартакіядах, якія праводзяцца сярод прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віцебскай вобласці. Апошняя праходзіла месяц таму ў Оршы, на ёй пастаўчане занялі другое месца па валейболе. А яшчэ Віталій Варанец нечакана для сябе адкрыў акцёрскія здольнасці, якія з задавальненнем рэалізуе, прымаючы ўдзел у мастацкай самадзейнасці прадпрыемства. На адной з такіх рэпетыцый і пазнаёміўся з будучай жонкай Надзеяй, якая таксама працуе ў камунальнай службе. Цяпер яна знаходзіцца ў водпуску па доглядзе аднагадовага сына Ільі.
Пра тое, што Віталь стаў лаўрэатам звання «Чалавек года Пастаўшчыны», яго калегі даведаліся значна раней, чым ён сам, але трымалі гэту прыемную навіну ў тайне. Раскрыў карты карэспандэнт раёнкі Пётр Курыловіч, які патэлефанаваў, каб дамовіцца пра фатаграфію для газеты.
— Не скрываю: быў прыемна здзіўлены. Адзінае, што бянтэжыла, дык гэта няёмкасць перад хлопцамі з каманды за тое, што ўзнагародзілі мяне аднаго, — дзяліўся ўражаннямі Віталій. — Каманда ў нас маладая, дружная, на гульнях усе выкладваюцца спаўна. Асабліва мне блізкі па духу Даніла Шышко. Дарэчы, я прыйшоў на яго месца, калі ён служыў у арміі, цяпер сябруем сем’ямі.
Нягледзячы на тое, што жыццё ўвайшло ў патрэбную каляіну, прыносяць задавальненне работа і заняткі спортам, а дома радуе сям’я, Віталій Варанец не баіцца перамен. Кажа, што, калі б яго запрасілі выступаць за якую-небудзь каманду вышэйшай лігі, згадзіўся б не раздумваючы.
Вераніка ФІЛАНОВІЧ.
Фота прадастаўлена В. ВАРАНЦОМ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Россия закрывает все международные рейсы, тысячи граждан не могут вернуться домой.
Подробнее В ночь с 3 на 4 апреля Россия закрывает все международные рейсы. Из-за границы не смогут вылететь не только российские, но и белорусские граждане.


