Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Гімназісты пацвярджаюць высокі статус (+фота)

Гімназісты пацвярджаюць высокі статус (+фота)

Старшыня райвыканкама В. С. Гутараў і дырэктар гімназіі С. Ч. Каранеўскі з выпускнікамі.

У школах Пастаўшчыны, як і ўсёй краіны, новы навучальны год пачаўся з урока  “Дзякуй салдатам Перамогі за тое, што не ведаем вайны!” А папярэднічалі яму мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня ведаў. 

Урачыстым, радасным і хвалюючым атрымалася свята ў пастаўскай гімназіі. На ім прысутнічаў старшыня раённага выканаўчага камітэта Віктар Сяргеевіч Гутараў. Перш чым сустрэцца з гімназістамі, педагогамі і бацькамі, ён разам з дырэктарам установы С. Ч. Каранеўскім зрабіў невялікую экскурсію, наведаў абноўленыя актавую і спартыўную залы, сталовую, новы кабінет фізікі, вёў размову пра далейшае ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы. Выступаючы на ўрачыстай лінейцы з нагоды Дня ведаў, кіраўнік раённай вертыкалі даў высокую ацэнку рабоце, якую праводзяць дырэкцыя, педагагічны калектыў па навучанні і выхаванні дзяцей. Усімі справамі гімназія пацвяр­джае свой высокі статус, па многіх пазіцыях заслужана трымае лідарства ў раёне.

В. С. Гутараў уручыў дырэктару навучальнай установы сертыфікат на 25 мільёнаў рублёў. На такую суму ў бліжэйшы час будзе пастаўлена тэхнічнае абсталяванне для актавай залы.

2014/2015 навучальны год на Віцебшчыне будзе праходзіць пад дэвізам: “Якасць адукацыі — надзейныя інвестыцыі ў будучыню”. У пастаўскай гімназіі ўжо сёння могуць ганарыцца сваімі выпускнікамі. Удзельнічаючы ў прадметных алімпіядах, за  апошнія пяць гадоў гімназісты заваявалі 94 дыпломы на раённым і 18 — на абласным этапах. А летась выпускніца Кацярына Сушко ўпершыню стала ўладальніцай дыплома трэцяй ступені на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды, адзначана заахвочвальнай прэміяй Спецыяльнага фонду Прэзідэнта краіны. Яе прозвішча занесена ў рэспубліканскі банк даных адоранай моладзі.

З 28 выпускнікоў мінулага навучальнага года 26 сталі студэнтамі прэстыжных вышэйшых навучальных устаноў Беларусі. Усе чатыры залатыя медалісты залічаны на бюджэтную форму навучання.

Так будзе і ў далейшым, бо на вучобу ў гімназію паступаюць з горада і сельскай мясцовасці адораныя, здольныя дзеці, якія жадаюць вучыцца. Вось і сёлета ў пяты клас набрана 25 хлопчыкаў і дзяўчынак. Конкурс склаў 1,3 чалавека на месца, прахадны бал — 48. Лепшы паказчык мае толькі адна гімназія — №1 г. Ві­цебска.

На Дні ведаў галоўнымі віноўнікамі і самымі непасрэднымі ўдзельнікамі ўрачыстасці былі пяцікласнікі і адзінаццацікласнікі. У адных наперадзе яшчэ сем гадоў вучобы, у іншых — усяго некалькі месяцаў. А аб’ядноўвае іх гонар за тое, што  вучацца ў самай прэстыжнай навучальнай установе горада, у самых прафесійных, кампетэнтных, улюбёных у сваю справу настаўнікаў.

Дзень ведаў стане памятным для ўсіх удзельнікаў.  Але асабліва запомняць яго Яўгеній Пушкін, Карына Таміліна і Аляксандр Унтан. Другі сакратар райкама ГА “БРСМ” Вераніка Руткоўская ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыла ім білеты і значкі членаў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. А самая ганаровая і пачэсная місія — даць першы званок —  выпала адной з лепшых вучаніц адзінаццацікласніцы Кацярыне Парангоўскай і яе брату-пяцікласніку Ільі.

— Усё, што дасягнута, — гэта пройдзены этап, — адзначыў С. Ч. Каранеўскі. — Цяпер нашы намаганні накіраваны на далейшае павышэнне якасці навучання, падрыхтоўку да атэстацыі на атрыманне сертыфіката, які пацвердзіць статус навучальнай установы. Важнае месца зоймуць мерапрыемствы, звязаныя з 70-годдзем Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, іншымі палітычнымі падзеямі, якія адбудуцца ў краіне.

…Першы вераснёўскі дзень не песціў цеплынёй і сонцам, але дзяцей і дарослых сагравалі музыка, песні, пажаданні, радасць сустрэчы з сябрамі, мноства кветак. Пасталелыя за год, з добрым настроем і вялікім жаданнем вучыцца і займацца карыснымі справамі запаўнялі гімназісты кабінеты і класы, каб прадоўжыць падарожжа ў краіну ведаў.


Гімназісты пацвярджаюць высокі статус (+фота)

Гімназісты пацвярджаюць высокі статус (+фота)

Гімназісты пацвярджаюць высокі статус (+фота)

Гімназісты пацвярджаюць высокі статус (+фота)

Гімназісты пацвярджаюць высокі статус (+фота)

Гімназісты пацвярджаюць высокі статус (+фота)

Гімназісты пацвярджаюць высокі статус (+фота)

Гімназісты пацвярджаюць высокі статус (+фота)

Гімназісты пацвярджаюць высокі статус (+фота)

Гімназісты пацвярджаюць высокі статус (+фота)

Гімназісты пацвярджаюць высокі статус (+фота)

Гімназісты пацвярджаюць высокі статус (+фота)

Гімназісты пацвярджаюць высокі статус (+фота)

Гімназісты пацвярджаюць высокі статус (+фота)

Гімназісты пацвярджаюць высокі статус (+фота)

Гімназісты пацвярджаюць высокі статус (+фота)

Гімназісты пацвярджаюць высокі статус (+фота)

Гімназісты пацвярджаюць высокі статус (+фота)

Гімназісты пацвярджаюць высокі статус (+фота)

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой