Са светлай надзеяй
Ксёндз-пробашч Мікалай Ліпскі
24 жніўня лучайская парафія сабрала вернікаў, каб памаліцца ў інтэнцыі тых, хто вучыцца, і тых, хто навучае. Як сказаў ксёндз-пробашч Мікалай Ліпскі напачатку святой Імшы: “Усе мы — вучні Школы жыцця, а Езус — наш Настаўнік. Таму сённяшняе свята датычыцца кожнага”.
Святыня была літаральна перапоўнена дзецьмі школьнага ўзросту, студэнцкай моладдзю, настаўнікамі. Усе яны сабраліся, каб папрасіць бласлаўлення на новы навучальны год. Гледзячы на іх колькасць, здзіўлялася: адкуль у вёсцы, дзе школа ўжо закрыта некалькі гадоў таму, столькі дзетак? Аказваецца: людзі прыбылі не толькі з іншых вёсак парафіі, але і арганізавана прыехалі з Пастаў, Варапаева, Шаркаўшчыны, Глыбокага, Мінска і іншых гарадоў.
З вялікім задавальненнем прысутныя слухалі нядзельнае казанне, якое прамовіў ксёндз-прэлат Павел Кнурэк з лынтупскай парафіі Святога Андрэя Апостала. Святар вельмі даступнай мовай паразважаў над значэннем малітвы «Ойча наш». Спыняючыся на кожным радку малітвы, ксёндз Павел падрабязна раскрываў сэнс яе слоў.
Асаблівай узнёсласці святу надало гучанне двухсотгадовага аргана. Мясцовая моладзь спявала пад суправаджэнне “караля музычных інструментаў”. Семінарыст Яўген Хаданёнак з Шаркаўшчыны, які адмыслова валодае інструментам, не застаўся незаўважаным. Ксёндз-пробашч напрыканцы святой Імшы падзякаваў арганісту за цудоўнае ўпрыгожванне Літургіі, а вернікі аддзячылі апладысментамі.
На заканчэнне святочнай Літургіі адбылося асвячэнне школьных прылад, а пасля кожны вучань, студэнт, настаўнік, выхавальнік атрымалі з рук святара Божае бласлаўленне на новы навучальны год.
Пасля святой Імшы ўсіх чакаў канцэрт. Вядучым праграмы быў госць свята — беларускі эстрадны артыст Мікіта Фаміных. Сваімі творчымі бацькамі спявак лічыць народных артыстаў Беларусі Аляксандра Ціхановіча і Ядвігу Паплаўскую (некалькі цудоўных песень з іх рэпертуару таксама прагучалі ў праграме).
Распачаўся канцэрт з “Лучайскага гімна” ў выкананні аўтара — барда Аляксея Жбанава, які выканаў некалькі сваіх песень. Гурт “Рэха” са сваім каларытным салістам Андрусём Такіндангам проста запаліў публіку. Як і “залаты акардэон Беларусі” Дзмітрый Корсак, які пасля ашаламляльнага поспеху на мінулым фэсце спецыяльна да свята падрыхтаваў дзве новыя кампазіцыі. А якім жа яскравым момантам стаў феерверк каля касцёла!
Свята да Дня ведаў атрымалася вельмі цёплым, радасным, а дождж стаў Божым бласлаўленнем для Лучая. І хоць гэта апошні летні фэст сёлета, застаецца спадзявацца, што і восенню Лучай нас яшчэ парадуе.
Алена КЛІМЗА-КОЛТАН.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Чаму беларусаў пачалі называць бульбашамі і як звалі іх раней?
Подробнее Бульбашы — так завуць нас нашыя суседзі, так часцяком завем сябе мы самі. Але гэта далёка не першае імя, якім беларусаў ахрысцілі гісторыя і сельская гаспадарка. Вы ніколі не чулі іншых назваў


