У пастаўскіх касцоў — «серабро» нацыянальнага чэмпіянату
Валырый Каліцкі, Мікалай Яльчык і Пётр Кароль (у цэнтры)
23 жніўня ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці адбыўся экалагічны фестываль“Спораўскія сенакосы-2014”. У яго рамках быў праведзены чарговы Нацыянальны чэмпіянат па ручной касьбе. Сёлета ў ім упершыню ўдзельнічалі пастаўчане. Дэбют аказаўся феерычным. Наша каманда ў складзе Мікалая Яльчыка і Валерыя Каліцкага заняла другое месца сярод моцных дуэтаў касцоў з Расіі, Польшчы, Беларусі.
Самі ад сябе такога не чакалі, — шчасліва ўсміхаўся арганізатар паездкі Пётр Кароль, з якім сустрэлася пасля яго вяртання з Брэстчыны. Пастаянным чытачам райгазеты гэтага полацкага прадпрымальніка прадстаўляць не трэба. На яе старонках неаднойчы друкаваліся матэрыялы пра чэмпіянат Віцебскай вобласці па касьбе, які Пётр Паўлавіч штогод праводзіць у роднай вёсцы Жылінскія.
Аматар касы і вясковых традыцый даўно сачыў за міжнароднымі спаборніцтвамі, але каманду не выстаўляў. Прычына гэтаму простая: не было ўпэўненасці ў сваіх сілах. Пётр Кароль перакананы, што на мерапрыемства такога ўзроўню трэба ехаць для таго, каб паказваць вынік. Сёлетні ж мясцовы чэмпіянат у Жылінскіх паказаў, што ўзровень падрыхтоўкі нашых касцоў істотна ўзрос. Таму і адважыліся на паездку. Яна адбылася ў многім дзякуючы спонсарскай падтрымцы “Приорбанк” ААТ.
Узровень арганізацыі “Спораўскіх сенакосаў-2014” прыемна здзівіў. Яго высокі статус пацвердзілі шматлікія ганаровыя госці, сярод якіх быў і міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Уладзімір Цалко. У сваіх інтэрв’ю шматлікім журналістам ён падкрэсліваў, што чэмпіянат мае вялікую экалагічную карысць: дапамагае справіцца з няўмольным зарастаннем балот, якое ў апошні час характэрна для запаведніка “Спораўскі”.
Гасцей экалагічнага фестывалю чакала насычаная забаўляльная праграма: ладзілася выстава-продаж сувеніраў, працавалі выязны гандаль і дзіцячыя атракцыёны, нават прайшоў турнір па футболе на балоце. Але ўсё ж галоўнымі героямі мерапрыемства сталі касцы.
Паўдзельнічаць у нацыянальным чэмпіянаце прыехалі тры дзясяткі каманд. Склад удзельнікаў і па ўзросце, і па прафесіі быў самым разнастайным. Але ўсіх аб’ядноўвала адно — празмерная любоў да касьбы і… жаданне стаць першым.
Каб высветліць, хто ж найлепш валодае вясковым інструментам, кожнаму дуэту патрэбна было хутка і якасна скасіць паласу шырынёй 3 метры і даўжынёй 100 метраў.
Каманда пастаўчан
— Умовы значна адрозніваліся ад тых, якія былі ў Жылінскіх, — дзяліўся ўражаннямі Пётр Кароль. — Па сутнасці, касілася лягчэй — трава нізкая, негустая. Але на балотах вельмі своеасаблівы рэльеф зямлі — многа купін. Нашай камандзе хутка ўдалося прыстасавацца і паказаць вынік, на які яна здольная. Шчыра прызнаюся: калі пастаўчане выйшлі на паласу і з першых дзясяткаў метраў задалі хуткі тэмп, прадэманстраваўшы свой у добрым сэнсе слова агрэсіўны настрой, то нават фаварыты пераглядваліся ў непаразуменні. Што за каманда? Дзе такія Жылінскія? Мяне ж перапаўняў гонар за нашых мужчын. Яны прадэманстравалі добрую фізічную падрыхтоўку, вынослівасць, уменне зладжана працаваць у камандзе. Таму іх другое месца — заслужаны і справядлівы вынік.
Першае месца занялі таксама беларусы — прадстаўнікі Бярозаўскага раёна. Каманда-пераможца мае вялікі вопыт удзелу ў спаборніцтвах самага высокага ўзроўню, добра ведае ўсе нюансы праходжання дыстанцыі, мае цэлую каманду памочнікаў-прафесіяналаў. Тым больш ганарова пастаўчанам было аказацца на п’едэстале гонару. За “серабро” ім уручылі дыпломы і каштоўныя падарункі. Прычым уручаны яны былі не толькі за поспех у камандным заліку…
Па выніках каманднага першынства 10 найлепшых касцоў паспаборнічалі ў асабістым заліку. Сярод іх былі Мікалай Яльчык і Валерый Каліцкі. Ім давялося яшчэ раз скасіць стометровую паласу шырынёй паўтара метра. Выдатны вынік паказаў Мікалай Мікалаевіч — ваенны пенсіянер заняў трэцяе месца. У чым сакрэт такога ўдалага выступлення, улічваючы, што большасць сапернікаў былі значна маладзейшага ўзросту?
— У доўгіх напружаных трэніроўках, — адказаў Мікалай Мікалаевіч. — Пра тое, што паедзем на чэмпіянат, даведаўся яшчэ ў чэрвені. І адразу пачаў рыхтавацца да спаборніцтваў. Ведаў час мінулагодніх прызёраў і раўняўся на яго. Спачатку вынікі былі мізэрнымі. Многа аналізаваў, што раблю не так, спрабаваў розныя варыянты праходжання дыстанцыі. На ўласным вопыце пераканаўся: каб дабіцца “хуткіх” мінут, трэба ўлічваць мноства дробязей. Нават пот з ілба не маю права сціраць — гэта секунда можа стаць вырашальнай. Нельга спыняцца і для таго, каб патачыць касу, таму інструмент павінен быць у выключнай гатоўнасці. Безумоўна, вельмі важна фізічная форма. Загартоўваць яе для мяне за шчасце. Ды і здароўю гэта толькі на карысць.
Узяўся за касу і Пётр Паўлавіч Кароль — ён удзельнічаў у спаборніцтвах, якія праводзіліся сярод кіраўнікоў каманд, арганізатараў свята і журналістаў. У роўнай напружанай барацьбе ён стаў трэцім.
П. Кароль прызнаўся, што пачэрпнуў нямала ідэй для мясцовага чэмпіянату, які ў наступным годзе абавязкова будзе праводзіцца ў Жылінскіх. Арганізатар спадзяецца, што да яго далучацца і новыя ўдзельнікі.
— Колькі маладых і такіх таленавітых касцоў мы бачылі на чэмпіянаце! — эмацыянальна гаварыў Пётр Паўлавіч. — Хіба іх няма на Пастаўшчыне? Упэўнены, што ёсць. Таму ўжо сёння звяртаюся: калі ласка, не заставайцеся ўбаку, далучайцеся да цікавай і карыснай для здароўя справы. У нас створаны ўсе ўмовы: ёсць пляцоўка для спаборніцтваў, вопытныя настаўнікі, спонсары. Справа — за вашым жаданнем крочыць да новых вяршынь.
Іна СНЯЖКОВА. Фота аўтара і з сайта brestcity.com
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Чаму беларусаў пачалі называць бульбашамі і як звалі іх раней?
Подробнее Бульбашы — так завуць нас нашыя суседзі, так часцяком завем сябе мы самі. Але гэта далёка не першае імя, якім беларусаў ахрысцілі гісторыя і сельская гаспадарка. Вы ніколі не чулі іншых назваў


