Будаваць трэба і ў горадзе, і ў сельскай мясцовасці

На чарговым пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта заслухана пытанне “Аб ходзе выканання праграмы жыллёвага будаўніцтва ў 2014 годзе, павышэнні якасці будаўнічых работ”. З інфармацыяй выступіў намеснік старшыні райвыканкама П. Р. Станюш. Дакладчыка дапоўнілі дырэктар аграбудпрадпрыемства “Рассвет Пастаўскі” А. І. Малец і дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства “Упраўленне капітальнага будаўніцтва Пастаўскага раёна” П. М. Райчонак. Вёў пасяджэнне старшыня райвыканкама В. С. Гутараў.
У адпаведнасці з рашэннем Віцебскага аблвыканкама ад 31 студзеня 2014 года № 57 “Аб мерах па выкананні задання на 2014 год па будаўніцтве і ўводзе ў эксплуатацыю агульнай плошчы жылых дамоў”, Пастаўскаму раёну даведзена заданне па будаўніцтве і ўводзе ў эксплуатацыю 13100 квадратных метраў, у тым ліку для маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў — 6291, для мнагадзетных сем’яў — 913, жылых дамоў сацыяльнага карыстання — 129, жылых дамоў у сельскагаспадарчых арганізацыях — 985 квадратных метраў.
На 1 жніўня ўведзена ў эксплуатацыю 5849 квадратных метраў агульнай плошчы жылых дамоў, што складае 50,4% ад гадавога задання. У тым ліку ў ААТ “Навасёлкі-Лучай” — два аднакватэрныя дамы ў Навасёлках агульнай плошчай 539 квадратных метраў, 40-кватэрны жылы дом у Паставах па вуліцы Касманаўтаў, 32 “А”, агульнай плошчай 2304 квадратныя метры. Са студзеня па жнівень уведзена ў эксплуатацыю 3006 квадратных метраў індывідуальных жылых дамоў, з іх — 2035 квадратных метраў у Паставах, 1309 квадратных метраў — з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі (для маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў).
Узводзіцца 40-кватэрны жылы дом у Паставах па вуліцы Касманаўтаў, 29 “А”, агульнай плошчай 2304 квадратныя метры. Яго ўвод у эксплуатацыю запланаваны на снежань бягучага года. На кастрычнік запланаваны ўвод у эксплуатацыю двух 1-кватэрных жылых дамоў у Груздаве, якія ўзводзіць АБП «Рассвет Пастаўскі». У верасні павінны быць здадзены два аднакватэрныя дамы ў Дунілавічах. Аднак КУСП “Дунілавічы-агра” работы па завяршэнні будаўніцтва аб’екта вядзе нізкімі тэмпамі. У сувязі з цяжкім фінансавым становішчам ААТ “Камайскі-агра” не ажыццяўляе будаўніцтва 12-кватэрнага жылога дома ў Камаях. Да канца года трэба ўвесці ў эксплуатацыю 3085 квадратных метраў індывідуальнага жылля.
Жадае лепшага і якасць будаўнічых работ. Гэта пытанне знаходзіцца пад пастаянным кантролем. У АБП “Рассвет Пастаўскі” створана і функцыянуе сістэма менеджменту якасці ISO 9001, працуе служба кантролю. Выяўленыя недахопы ўхіляюцца ў кароткія тэрміны і ў поўным аб’ёме.
Падводзячы рысу пад абмеркаваннем пытання, старшыня райвыканкама В. С. Гутараў запатрабаваў ад адказных асоб безумоўнага выканання задання аблвыканкама па ўзвядзенні і здачы ў эксплуатацыю жылля, павышэння якасці будаўнічых работ, шырэйшага выкарыстання мясцовых будаўнічых матэрыялаў.
Работа суб’ектаў гаспадарання па выкананні праграмы жыллёвага будаўніцтва ў першым паўгоддзі 2014 года прызнана недастатковай. У рашэнні, прынятым па абмеркаваным пытанні, пастаўлены канкрэтныя задачы як перад галоўнай будаўнічай арганізацыяй раёна — АБП “Рассвет Пастаўскі”, так і перад спецыялістамі тэхнічнага нагляду ўпраўлення капітальнага будаўніцтва, падраднымі арганізацыямі і іншымі адказнымі асобамі.
Фаіна КАСАТКІНА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Чаму беларусаў пачалі называць бульбашамі і як звалі іх раней?
Подробнее Бульбашы — так завуць нас нашыя суседзі, так часцяком завем сябе мы самі. Але гэта далёка не першае імя, якім беларусаў ахрысцілі гісторыя і сельская гаспадарка. Вы ніколі не чулі іншых назваў


