Тым і шчаслівыя

У маі пад рубрыкай “Сямейны альбом” быў змешчаны мой артыкул пра працу жывёлаводаў фермы “Разлуцішкі” тагачаснага саўгаса “Варапаева” ў 60-70-ыя гады. Да маёй радасці, усе тыя, хто яшчэ жывы, адгукнуліся, як і дзеці, унукі тых, каго ўжо няма побач з намі. Усе гаварылі, што чыталі пра сваю нялёгкую маладосць, родных для іх людзей са слязамі на вачах, дзякавалі, запэўнілі, што зберагуць гэты незабыўны ўспамін для сваіх дзяцей і ўнукаў.
А на гэты раз хачу расказаць пра жывёлаводаў фермы “Ласькія” былога калгаса “Кастрычнік” цяперашняга Казлоўшчынскага сельсавета і падзяліцца ўспамінамі пра тое, як мы працавалі і гадавалі сваіх дзетак. Гэты здымак зроблены ў 1976 годзе. На ім: (злева ўверсе) Марыя Францаўна Шарыпа, Віктар Варановіч, Марыя Ціханаўна Шарыпа, Феліцыя Кузьміч, Марыя Вярцінская, Усцін Саковіч, Раіса Альсевіч (загадчыца фермы); (у другім радзе) аўтар гэтых радкоў, Лідзія Брэская, Ядвіга Шарыпа; (унізе) Софія Гарус са сваім сыночкам Шуркам і Станіслаў Шарыпа.
Да вялікага нашага смутку, Ф. Кузьміч, М. Вярцінская, У. Саковіч, Л. Брэская, Я. Шарыпа, С. Гарус і С. Шарыпа, а таксама М. У. Шарыпа, Р. І. Шарыпа і В. Б. Якімовіч, якія са мной працавалі, адышлі ў свет іншы. Марыя Францаўна, Марыя Ціханаўна і я жывём на роднай зямлі. Марыю Ціханаўну забрала да сябе дачка Часлава Крывенька. Над Марыяй Францаўнай апякуецца яе залвіца Франя Маслоўская, якой ужо за восемдзесят, але яна яшчэ ходзіць, шчыра дапамагае. Адзін сын Францаўны жыве ў Латвіі, па магчымасці прыязджае, дапамагае, другі трагічна загінуў. А я паную з дачушкай Таццянай на ўсім гатовым. Па некалькі разоў на дзень прыбягае, прыносіць ласункі. На Пастаўшчыне, у Асінагарадку, жыве Раіса Альсевіч, Віктар Варановіч з жонкай Алінай — у Ласькіх. Сын Софіі Гарус Аляксандр Уладзіміравіч — у Расіі. Так здарылася, што яго жонка і дачка загінулі, але лёс быў літасцівы: стварыў новую сям’ю, выкупіў дом у Ласькіх, прыгожа адбудаваў і кожнае лета прыязджае з дзецьмі на сваю радзіму.
У 1964 годзе наша сям’я пераехала ў Ласькія. На той час у мяне было двое дзетак: сыночку — няпоўныя два гады, дачушцы — 7 месяцаў. У маі 1965 года нарадзіліся дзве дачушкі. У дэкрэце, пакуль іх нарадзіла, была 4 дні. Пад сэрцам насіла двойню, а ў руках — кошыкі буракоў па прыступках са склепа. А яшчэ даяркам давалі дзялку буракоў для праполкі і за гэта выдзялялі сенажаць. Прыехала з радзільні, а на маёй дзялцы вырас гай травы. Пабегла ратаваць свае буракі. 50 гадоў прайшло, але і цяпер памятаю…
За 19 гадоў работы на ферме не было ніводнага выхаднога, водпуска. Шкадую, вядома, што не спазнала асалоды ў жыцці, па-добраму зайздрошчу сённяшняй моладзі, якая мае такія ўмовы для вучобы, працы, адпачынку.
У наш час пра садок і размовы не было. А дзетак — вёска звінела! Шчасце было таму, у каго было каму дапамагчы. Я такога шчасця не мела: і мае, і мужавы бацькі жылі ў іншых вёсках. Толькі адну зіму змог падтрымаць мой дарагі свёкар (быў мне як бацька) Антон Людвікавіч Зарэцкі. Няхай яго душа вечна жыве на нябёсах!
На ферме ў нас была прыбудова, у якой стаяў вялікі кацёл, дзе запарвалі пойла цялятам. Усім гэтым “вытворчым працэсам” загадваў любімы намі дзядуля Юстын — Усцін Саковіч. У каморы стаяў тапчан, на якім пад пільным наглядам дзядулі і выхоўваліся нашы дзеці, пакуль мы працавалі. Хто ведае, як бы іх гадавалі, калі б не было такога “садка”? Цяпер, калі самі ўжо старыя, яшчэ больш удзячныя нашаму дзядулю Юстыну за яго шчырасць, спагаду, дапамогу нам, гаротніцам. А яшчэ ў цяжкія хвіліны падбягалі дагледзець маіх дзетак Люся і Анечка Шарыпа, за што ім удзячна.
У 1975 годзе ў мяне нарадзілася пятае дзіця. Хадзіла па вёсцы, шукала сабе замену, каб хоць у радзільны дом адпусцілі. А працаваць пайшла, калі дзіцяці было тры тыдні. Цяжка было на ферме, кароў у абед на полі даілі ўручную. Але ўжо падраслі старэйшыя, дапамагалі дагледзець меншых. У 39 гадоў засталася ўдавой. Вучыла, жаніла і выдавала замуж сама. Так і пражыла ў цяжкай працы. Ва ўсім дапамагаў Божанька, за ўсё яму дзякую. І за тое, што зберагла любоў да жыцця. Тым і шчаслівая, і жадаю, каб усе людзі былі шчаслівымі.
Л. ЗАРЭЦКАЯ, в. Навасёлкі-І.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Чаму беларусаў пачалі называць бульбашамі і як звалі іх раней?
Подробнее Бульбашы — так завуць нас нашыя суседзі, так часцяком завем сябе мы самі. Але гэта далёка не першае імя, якім беларусаў ахрысцілі гісторыя і сельская гаспадарка. Вы ніколі не чулі іншых назваў


