Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Няма нічога даражэйшага за ўвагу

Няма нічога даражэйшага за ўвагу

Ядвізе Ігнацьеўне Дашкевіч з вёскі Каралінова некалькі месяцаў назад споўнілася 90. Юбілей аказаўся багатым на падарункі, самым дарагім з якіх стаў прыезд дзяцей, унукаў, праўнукаў (усяго сабралася каля 30 чалавек). “У той дзень я адчувала сябе каралевай — столькі ўвагі і клопату было ад самых дарагіх мне людзей!” — са слязьмі на вачах успамінала доўгажыхарка. У якасці пацвярджэння сваім словам працягнула новенькія каляровыя фатаграфіі, з якіх дружна ўсміхаюцца прадстаўніцы чатырох пакаленняў. А побач ляжаў стос зацёртых чорна-белых фотакартачак, на якіх, нібы ў дзённіку жыцця, адлюстравана няпростае мінулае Ядвігі Ігнацьеўны.

Нарадзілася ў вёсцы Іёдаўцы. Замуж за хлопца з суседняга Каралінова выйшла рана — у 17 гадоў.  Гэта быў страшэнны 1941-ы..

Вайна і сёння стаіць перад вачыма.

— Жывой засталася толькі дзякуючы выпадку, — расказвала жанчына. — Адступаючы, немцы палілі вёскі, і мне з сусе­дзямі давялося хавацца ў лесе. На руках быў пяцімесячны сынок, таму свякроў дала з сабой кошык з яйкамі, малаком. Гітлераўцы нас дагналі, прадукты адабралі, а людзей пачалі гнаць у бок Камай. Раптам адзін з немцаў жэстамі пачаў паказваць: уцякайце! Уцяклі. Выкапалі ў лесе яму і заселі. Есці зусім нічога не мелі. А ў мяне дзіця, не перастаючы, плача. У грудзях малака не было, і такая роспач апанавала… Але Бог дапамог — выжыў мой анёлак. А вось родная сястра, на жаль, памерла з голаду.

Гэтыя падзеі адбываліся ў 1944 годзе. Муж Віктар ужо ўдзельнічаў у вызваленні Беларусі.

— Я добра памятаю бацькавы ўспаміны пра баявыя дзеянні 1939 года, Вялікую Айчынную вайну, — гаварыла дачка Дашкевічаў Тэрэса Драненка. — Ён таксама ледзьве ўцалеў. Расказваў, як уцякаў з палону, як аднойчы снарад упаў яму прама на нагу, але па незразумелых прычынах не ўзарваўся… Многае давялося тату перажыць. Але, нягле­дзячы на выпрабаванні лёсу, застаўся Чалавекам. Для нас, дзяцей, заўсёды быў прыкладам мудрасці, справядлівасці, прафесіяналізму. Шмат гадоў працаваў намеснікам старшыні калгаса “Новае жыццё”. Да людзей адносіўся з павагай, да справы — з адказнасцю.

Мужа Ядвігі Ігнацьеўны не стала ў 2003-ім. Разам яны пражылі 62 гады.

Як няпроста ім было пачынаць сумеснае жыццё! Вайна, голад, холад… А для маладзенькай Ядзі — яшчэ і непамерная колькасць працы. Пакуль муж ваяваў на фронце, усе хатнія і сельскагаспадарчыя клопаты былі выключна на яе плячах. І за плугам ха­дзіла, і дзіця гадавала — усё паспявала. Калі вярнуўся Віктар, жыць стала прасцей. У 1949-ым пабудавалі дом у Каралінове, дзе гаспадыня жыве і цяпер.

Я. І. Дашкевіч некалькі гадоў працавала санітаркай у мясцовай бальніцы, пазней уладкавалася ў калгас малаказборшчыцай. Шмат сіл аддала выхаванню пецярых дзяцей, узнагаро­джана Ордэнам маці.

— Гэта па сённяшніх мерках многа, а раней шматдзетныя сем’і лічыліся звычайнай з’явай, — параўноўвае яна. — Напрыклад, у бацькі было яшчэ дзесяць братоў і сястра. І ўсе раслі! Хоць і ежы не заўсёды хапала, і ў доме былі самыя сціплыя ўмовы.

Гэта не перашкаджала дзецям быць шчаслівымі. Тэрэса Драненка, якая ўжо на пенсіі, з настальгіяй успамінала свае светлыя дні дзяцінства і юнацтва. З усмешкай узгадвала, якім шматлюдным і вясёлым было Кара­лінова, як шумна, у кампаніі з мясцовай групай мастацкай сама­дзейнасці, адзначалі святы.

Тэрэса, як і дзясяткі мясцовых хлапчукоў і дзяўчынак, вучылася ў мясцовай школе. Яна знаходзі­лася ў будынку сядзібы Альфрэда Ромера — знакамітага мастака, скульптара, этнографа XIX стагоддзя, які жыў у Каралінове з 1874 па 1884 год.

У вайну ўнікальная драўляная сядзіба цудам уцалела, але разбурыць яе па сілах… часу. Таму многія знакамітыя беларускія мастакі выступілі з ініцыятывай захаваць гістарычную спадчыну і арганізавалі шэраг мерапрыемстваў па адраджэнні імені А. Ромера. Сярод іх і зяць Ядвігі Ігнацьеўны Дашкевіч, вядомы віцебскі мастак Мікалай Драненка. У вёсцы ён нярэдкі госць. Прычым прыязджае не толькі для таго, каб натхніцца непаўторнымі краявідамі наваколля, але найперш каб дапамагчы цешчы па хатніх справах.

Унукі і праўнукі (іх у агульнай колькасці 19!) тут бываюць ра­дзей — не заўсёды ёсць час і магчымасць. Яны раз’ехаліся па ўсёй Беларусі — жывуць у Віцебску, Мінску, Гомелі, Мала­дзечне…

—            Дачка Тэрэса кліча ў Віцебск, але сябе за межамі Каралінова не ўяўляю, — прызналася Ядвіга Ігнацьеўна. — Хоць у мяне першая група інваліднасці і ў гарадскіх умовах мне было б прасцей, развітацца з родным домам не магу. Таму дачка даглядае мяне тут, у вёсцы. Колькі яшчэ адмерана Богам — не ведаю. Але аднаго ў Яго прашу: каб часцей бачыць блізкіх, каб не адчуваць сябе адзінокай. Даўно пераканана: у жыцці няма нічога даражэйшага за ўвагу.

 Іна СНЯЖКОВА. Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой