У душы і цяпер Настаўніца
Пра Ніну Юліянаўну Бульбянову чула ад многіх жыхароў Дунілавіч, настаўнікаў мясцовай школы. Жанчыне ў мінулым годзе споўнілася 90. За год да гэтага атрымала пералом шыйкі сцягна, але знайшла сілы падняцца з ложка. Аптымістка па натуры, яна такой застаецца і цяпер. Нядаўна пазнаёмілася з ёй асабіста. Пераступаю парог утульнага пакоя, і гаспадыня шчыра запрашае прысесці на канапу, дастае фотаальбомы, прапануе зручней уладкавацца. І мы адпраўляемся на экскурсію ў мінулае.
Беларусь бліжэй да сэрца
Яе бацька нарадзіўся ў 1891 годзе на Варапаеўшчыне. Сям’я была малазямельнай, таму ён паехаў на заработкі ў Расію. Асталяваўся ў Арлоўскай вобласці, ажаніўся з расіянкай, быў паштовым служачым. Ніна Юліянаўна засяроджвае ўвагу на фота: статны вусаты мужчына трымае на руках хлопчыка, дзве дзяўчынкі туляцца да прыгожай танклявай жанчыны, трэцяя ўладкавалася на каленях. Гэта і ёсць яе сям’я Дзевятоўскіх.
Бацька шмат працаваў, але дзяцей увагай не абдзяляў. Быў строгім, патрабавальным і вельмі добрым. Пасля заканчэння сямі класаў Ніна паступіла ў педвучылішча. У 1940 годзе распачала працоўную дзейнасць настаўніцай матэматыкі ў адной з сямігодак Арлоўскай вобласці. Адпрацаваўшы год, з сяброўкай паехала адпачываць у санаторый. Выязджалі ў мірны час, а вярнуліся з пачаткам вайны. Брат Уладзіслаў быў афіцэрам, працаваў у Наркамаце ў Маскве. Добраахвотнікам пайшоў на фронт і загінуў на тэрыторыі Польшчы, недалёка ад Беластока (яго магілу адшукаў сын Ніны Юліянаўны Васілій Аляксандравіч Бульбяноў, дырэктар Дунілавіцкай СШ, падчас велапаходу з вучнямі школы).
— Тату пастаянна цягнула на радзіму, — успамінала Ніна Юліянаўна. — Калі ў 1939 годзе Заходняя Беларусь уз’ядналася з Усходняй, ён з’ездзіў да радні ў госці. А пасля вызвалення гэтых зямель ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944-ым сям’я перабралася ў Дунілавічы. Тату назначылі начальнікам паштовага аддзялення, разам з ім працавала і адна з сясцёр.
Школа=сям’я
Ніна прыехала ў Дунілавічы ў пачатку чэрвеня 1945 года. А 27 чэрвеня прыступіла да работы ў мясцовай школе. Настаўнікі бялілі класныя пакоі, ездзілі ў лес нарыхтоўваць на зіму дровы, займаліся іншымі гаспадарчымі справамі.
У першыя пасляваенныя гады вучні былі прыкладна аднаго ўзросту з настаўніцай, але адносіліся да яе з павагай, на ўроках матэматыкі вялі сябе дысцыплінавана, уважліва слухалі тлумачэнні, з цікавасцю разбіралі задачы і прыклады. Адзінай сям’ёй быў і настаўніцкі калектыў. Усе актыўна ўдзельнічалі ў мастацкай самадзейнасці, ігралі ў спектаклях, сцэнках. З канцэртамі выступалі не толькі ў школе, але і ў вясковым клубе, на раённай сцэне.
У школе Ніна Юліянаўна пазнаёмілася з будучым мужам. Аляксандр Васільевіч — былы партызан атрада імя Шчорса, якім камандаваў Пётр Міронавіч Машэраў. Пасля ўз’яднання партызан з войскамі Чырвонай Арміі быў пакінуты ў Дунілавіцкім раёне для аднаўлення народнай гаспадаркі. Настаўнічаў, быў дырэктарам вячэрняй школы, старшынёй мясцовай гаспадаркі. Ніна не спяшалася абзаводзіцца сям’ёй, таму што хацела прадоўжыць вучобу, і паступіла на завочнае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта Мінскага настаўніцкага інстытута імя М. Горкага. Яны пажаніліся ў 1948-ым.
— Жыццё не песціла наша пакаленне, — гаварыла мая суразмоўца. — Нам выпалі паўгалодныя пасляваенныя гады. Але людзі былі адданыя абранай справе. Памятаю, як настаўнікі займаліся дзяржнарыхтоўкамі. Хадзілі па населеных пунктах за дзясяткі кіламетраў, праз лес. І ваўкоў бачыць даводзілася. А колькі часу займала асветніцкая работа! Выступалі перад вяскоўцамі з лекцымі, распаўсюджвалі літаратуру. Я ўзначальвала таварыства “Веды”, была старшынёй прафсаюзнай арганізацыі школы, кіравала раённым метадычным аб’яднаннем настаўнікаў фізікі і матэматыкі.
Ніна Юліянаўна карысталася заслужаным аўтарытэтам сярод калег, была мудрым, строгім, патрабавальным педагогам, з высокімі маральнымі прынцыпамі, не ўмела крывіць душой. Захопленая сваім прадметам, яна захапляла ім і сваіх вучняў, і яны ўспамінаюць яе добрым словам.
Перагортваем старонкі альбомаў, а Ніна Юліянаўна каменціруе здымкі: “Гэта мы на партканферэнцыі, гэта падчас экскурсіі па Волзе, гэта канцэрт, прысвечаны Дню настаўніка, гэта на вяселлі калегі. На сходы, канферэнцыі спачатку дабіраліся пешшу, потым ездзілі на школьным кані, пазней — на грузавой машыне”.
Сыны — яе гонар
Розніца ва ўзросце ва Уладзіміра і Васілія — два гады. Імі ў большасці займалася мама Ніны Юліянаўны, бо і яна, і муж шмат часу праводзілі на рабоце, за любую справу хварэлі душой, ды і ўласную гаспадарку трэба было даглядаць. Хлопцы раслі цікаўнымі, працавітымі, мэтанакіраванымі.
Старэйшы, Уладзімір, закончыў Мінскі політэхнічны інстытут, працуе адным з вядучых канструктараў Мінскага трактарнага завода, майстар спорту па спартыўным арыентаванні.
Малодшы, Васілій, — дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі “Дунілавіцкая яслі-сад-сярэдняя школа Пастаўскага раёна”, выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь, заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь, удзельнік Выстаўкі дасягненняў народнай гаспадаркі СССР, лаўрэат звання «Чалавек года Пастаўшчыны», інструктар па турызме, кіраўнік турыстычнага і фотагуртка, гуртка “Юныя інспектары дарожнага руху”, надзейны муж, добры бацька, клапатлівы сын.
— Быў час, калі з нашага дома ў школу ішлі тры настаўнікі, — працягвала ўспаміны Н. Ю. Бульбянова. — Я — матэматык, муж — гісторык, Вася — фізік. Затым да нас далучылася нявестка Яўгенія — выдатны матэматык. Яна была арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай работы, намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце. Лёс узнагародзіў мяне добрымі нявесткамі: Тамара і Жэня — нібыта дочкі.
Жыццё працягваецца
— Калі я паламала шыйку сцягна — запанікавала, здавалася, жыццё перакрэслена, — расказвала Ніна Юліянаўна. — Але прафесіяналізм медыкаў, самаахвярны догляд з боку дзяцей зрабілі цуд — я стала на ногі! Вядома, у мінулым засталіся мае руплівасць, спрыт, што вельмі непрывычна. Памятаю, калі адзначалі маіх 89 гадоў, госці засяроджвалі ўвагу на будучым юбілеі — 90-годдзі. А мне ў душы было крыху больш за 50, я была актыўнай, усюды магла сама дайсці. Цяпер жыццё абмежавана. Але дзякуючы дзецям яно працягваецца, і грэх на што-небудзь скардзіцца.
Ужо другі год, як Васілій Аляксандравіч з Яўгеніяй Іванаўнай літаральна перасяліліся ў бацькоўскі дом, каб у любую хвіліну прыйсці маці на дапамогу. Частыя госці і мінчане. Сустракаць 2014-ы да бабулі прыязджаў і адзіны ўнук Саша з маладой жонкай. За святочным сталом Ніна Юліянаўна расказвала анекдоты, прытчы, розныя цікавыя гісторыі, арыгінальнымі былі яе тосты.
— Сашачка ў дзіцячы садок не хадзіў, яго выхаваннем займалася я, — яшчэ больш ажыўляецца Ніна Юліянаўна, расказваючы пра ўнука. — Школу закончыў з залатым медалём, ва ўніверсітэце быў стыпендыятам Прэзідэнцкага фонду, адвучыўся ў магістратуры. Ён высакакласны праграміст. Жыве і працуе ў Мінску, часта бывае ў камандзіроўках. Сумую па ім. Добра, што існуюць мабільная сувязь, інтэрнэт. З Сашам часта размаўляем па скайпе. І Алёнка яго вельмі харошая, прыветлівая, клапатлівая. Я задаволена выбарам унука.
Памятаюць пра Ніну Юліянаўну і былыя вучні. Для іх яна была не проста выдатным педагогам. Многія ў яе вучыліся разважлівасці, прыстойнасці. Памяць выпускнікоў сагравае сэрца настаўніцы. Да гэтага часу яна захоўвае многія падзячныя пісьмы. А Уладзімір Волкаў, які працаваў у Ваенна-паветранай інжынернай акадэміі імя Жукоўскага, займаўся навуковымі распрацоўкамі, падарыў любімай настаўніцы сваю першую кнігу і напісаў: “Нават шлях у 100 кіламетраў пачынаецца з першага кроку. Дзякуй Вам, дарагая Ніна Юліянаўна, за дапамогу першага кроку ў матэматыцы. Дару Вам свае першыя крокі ў вялікую навуку”.
— А ці давялося Вам пабываць у новай Дунілавіцкай школе? — цікаўлюся.
— Канешне, — адказвае. — Калі б не ўбачыла сваімі вачыма, магла б і не паверыць, якія выдатныя ўмовы створаны для работы настаўнікаў і заняткаў вучняў. З былымі настаўніцамі Лідзіяй Піліпаўнай Свірковіч, Ідай Натанаўнай Закрэўскай, Соф’яй Ігнацьеўнай Мышко мы былі пастаяннымі гасцямі на першым і апошнім званках, сустрэчах з выпускнікамі. Па-добраму зайздрошчу сучаснаму пакаленню. Мы нават марыць пра такое не маглі.
Ніна Юліянаўна — цікавая суразмоўца, гатовая падтрымаць гутарку на любую тэму: музыка гэта ці спорт, літаратура ці гісторыя. Вольнага часу мае дастаткова, таму шмат чытае, любіць разгадваць крыжаванкі і глядзець цікавыя перадачы. Хоць даўно не вяла ўрокаў матэматыкі, можа рашыць любую задачу і ў душы застаецца Настаўніцай — мудрай, інтэлігентнай, абаяльнай.
Анна АНІШКЕВІЧ. Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Сайт МВД: Не жалейте всю эту шушеру - это не белорусский народ, а только какая-то кучка смутьянов и мудаков
Подробнее У идеологов из МВД, видимо, совсем "крышу" снесло. На официальном сайте министерства в понедельник было размещено письмо, которое, как сообщается, пришло 17 июня на электронную почту управления


