Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

П’яны вадзіцель “Фольксвагена” пад Вялейкай пакалечыў кіроўцу фуры пасля таго, як той выцягнуў яго з кювета

Суд Вялейскага раёна прыгаварыў 40-гадовага Уладзіміра Г. да двух гадоў зняволення за прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў вадзіцелю фуры "Вольва”. На "Фольксвагене” Уладзімір літаральна "загнаў” пацярпелага пад яго грузавік.

П’яны вадзіцель “Фольксвагена” пад Вялейкай пакалечыў кіроўцу фуры пасля таго, як той выцягнуў яго з кювета

Прыгавор быў вынесены 22 чэрвеня і ўжо ўступіў у законную сілу. Кіроўца "Вольвы”, згодна з заключэннем медыцынскай судовай экспертызы, атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні, небяспечныя для жыцця – пералом левага сцягна. Дагэтуль ён знаходзіцца ў бальніцы і не можа хадзіць.
Згодна з прыгаворам, дактары прагназуюць, што лячыць траўму прыйдзецца больш за год. Пасля гэтага магчымая інваліднасць другой групы.
Здарэнне адбылося 23 лютага каля 17 гадзін 35 хвілін на першым кіламетры аб’язной дарогі Вялейкі, што на выездзе з мікрараёна "Шанхай” у бок новых могілкаў. "Фольксваген-Пасат” задняй часткай з’ехаў у кювет. Пасажыр "Фольксвагена” спыніў фуру і папрасіў выцягнуць легкавушку, вадзіцель якой не выходзіў з машыны.
Кіроўца грузавіка пагадзіўся. Ён зачапіў легкавік тросам, выцягнуў яго з кювета і пачаў адчапляць трос ад паўпрычэпа сваёй фуры. У гэты момант Уладзімір, які быў за рулём "Фольксвагена”, нечакана націснуў на газ. Легкавушка ўдарыла кіроўцу фуры і літаральна "загнала” яго пад паўпрычэп фуры.
Абвінавачаны ў судзе цалкам прызнаў сваю віну. Ён патлумачыў: не памятае моманту здарэння, бо быў вельмі п’яны.
Пасажыр "Фольксвагена”, які спыняў фуру, у судзе выступіў як сведка. Ён расказаў: у той дзень, 23 лютага, яны з Уладзімірам пілі гарэлку ў Вялейцы ў гаражы. Уладзімір п’яны сеў за руль, і яны паехалі…
Уладзімір да суда заплаціў пацярпеламу ў якасці кампенсацыі маральнай шкоды 10 мільёнаў 390 тысяч рублёў.
"Фольксваген”, на якім мужчына здзейсніў дарожна-транспартнае здарэнне, належыць яго сужытніцы. Жывуць яны ў Вялейцы, хоць зарэгістраваны Уладзімір у Мядзельскім раёне. Па законе, кампенсаваць маральную шкоду пацярпеламу павінен гаспадар аўтамабіля.
І па рашэнні суда, гаспадыня "Фольксвагена” павінна выплаціць пацярпеламу вадзіцелю фуры яшчэ 15 мільёнаў рублёў. Усяго атрымліваецца 25 мільёнаў 390 тысяч. Да таго ж Смаргонская цэнтральная раённая бальніца, у якой лечыцца траўмаваны кіроўца грузавіка, пасля лячэння можа выставіць свой грамадзянскі іск да абвінавачанага на кампенсацыю расходаў па лячэнні хворага.
З сумай кампенсацыі ў 25 мільёнаў 390 тысяч не згодная жонка пацярпелага. Матывацыя жанчыны: яе муж перажыў і перажывае фізічныя і маральныя пакуты. Ён перанёс чатыры шматгадзінныя складаныя аперацыі. Цяпер не можа забяспечваць сваю сям’ю і дапамагаць састарэлым бацькам, а сям’я вымушаная траціць грошы на яго лячэнне. Таму кампенсацыя, па меркаванні сваякоў пацярпелага, павінна складаць 100 мільёнаў рублёў.
Бліжэйшыя два гады асуджаны Уладзімір правядзе на "хіміі”. У выпраўленчай калоніі пасялення. Ён пазбаўлены правоў кіравання транспартнымі сродкамі на пяць гадоў.

Віктар ГАТОЎКА, памочнік пракурора Вялейскага раёна.
Сяргей ЗЯНЬКО. © "Рэгіянальная газета" http://www.rh.by/

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Вилейки

В Вилейке назначен новый заместитель председателя райисполкома по социальной сфере

Хотите узнать больше? 4 января в Вилейском райисполкоме состоялось мероприятие с участием зампредседателя Миноблисполкома Ивана Маркевича и председателя райисполкома Олега

В Вилейке в скейт-парке, на уличных тренажерах и детских площадках установили камеры видеонаблюдения

Хотите узнать больше? В Вилейке вандалы периодически портят городские объекты. К примеру, скейт-парк с 2016 года громили трижды. В июне kraj.by обратился к властям по

В Вилейском районе установили памятные знаки в честь воинов Первой мировой войны

Хотите узнать больше? В годы Первой мировой войны в деревнях Слобода и Кулиха находились лазареты. 102 года тому назад закончилась Первая мировая война, в которой

В Молодечненском, Воложинском и Вилейском районах запрещено посещать леса

Хотите узнать больше? Запрет на посещение лесов действует уже в 72 районах Беларуси. Такая информация размещена на интерактивной карте запретов и ограничений на посещение

Шефа Вилейского РОВД перебросили в Столбцы

Хотите узнать больше? 30 декабря Александр Коротыш назначен на должность начальника отдела внутренних дел Столбцовского райисполкома. Александр Коротыш Обязанности

Расписание рождественских богослужений в приходе храма Преподобной Марии Египетской

Хотите узнать больше? Православные христиане празднуют Рождество 7 января. Расписание служб на Рождество в приходе храма Преподобной Марии Египетской размещено на сайте

Молодечненский, Вилейский, Мядельский районы... Где еще напряженка с базаром труда

Хотите узнать больше? Правительство утвердило перечень территорий с напряженной ситуацией на рынке труда на 2020 год. Соответствующее постановление Совета Министров от 27

Регистратура разинутого субъекта азбука работать в поликлинике Вилейской ЦРБ

Хотите узнать больше? В районной поликлинике Вилейки 27 декабря торжественно открылась обновленная регистратура с современной «начинкой». Из новшеств – электронная