На Вілейшчыне маладыя згулялі вяселле ў сярэдневяковым стылі (ФОТА і ВІДЭА)
На Вілейшчыне маладыя згулялі вяселле ў сярэдневяковым стылі. Фота з сайта vk.com
Вольга і Юры Палонскія ажаніліся два месяцы таму і абралі серэдневяковы стыль вяселля невыпадкова: ён захапляецца гісторыяй Беларусі часоў ВКЛ і ўдзельнічае ў вілейскім клубе гiстарычнай рэканструкцыi “Паходня”. Яго жонка Вольга цікавіцца народнай культурай.
– Мы пазнаёміліся банальна, праз інтэрнэт. Я знайшоў Вольгу на старонцы адной беларускай суполцы ў сацыяльнай сетцы. І так пачалі сябраваць. Самае цікавае, што потым мы спрабавалі знайсці тую суполку, дзякуючы якой пазнаёміліся, але так і не знайшлі.
У нас з Вольгай шмат агульнага. Яна цікавіцца народнай культурай, шые беларускую народную вопратку, тчэ паясы. А я захапляюся гісторыяй сярэднявечча. На мой погляд, тэма рыцарства і народнай культуры вельмі блізкія, – распавёў Край.бай Юры Палонскі.

– Чыя прапанова зрабіць такое незвычайнае вяселле?
– Гэта я прапанаваў. Бо пытанне стаяла так: ці зрабіць яго цікавым, ці проста распісацца і ўсё, – кажа суразмоўца. – Вольга не любіць белыя сукенкі, а я – пінжакі. Яшчэ думалі згуляць вяселле ў народным стылі ў вышыванках, але ўсё падрыхтаваць было вельмі цяжка, бо і там ёсць свае адметнасці. Напрыклад, мы не зусім ведалі, як правільна пашыць народную вопратку. У выніку спыніліся на стылі сярэднявечча. Гэтую тэму я добра ведаю. Бацька адразу не згадзіўся, кажа: “Не дурыце галаву і жаніцеся як усе!”. А потом як убачыў, што з гэтага атрымалася, самому спадабалася.


Да такога вяселля госці падышлі сур’ёзна, расказвае Юры. Сябры актыўна рыхтаваліся, пачалі шыць вопратку: абутак, сукенкі, кашулі, галаўныя ўборы – ўсё, як у тыя часы. Некаторыя шыліся ўвогуле дэталёва.


– З вопраткай нам дапамог клуб “Паходня”, за гэта я вельмі ўдзячны кіраўніку і астатнім хлопцам. У выніку ў нас атрымалася такое маштабнае сярэдневяковае свята. Большасць з нас прадстаўляла заможных жыхароў ВКЛ і памежных земляў. Гэта сярэдні статус жыхароў ВКЛ XIII-XV стагоддзя.
Вяселле адбылося 6-7 верасня і было прымеркавана да 8 верасня.
– Дата для нас была прынцыповая: як раз 8 верасня 1514 года ў бітве пад Воршай войска гетмана ВКЛ Канстанціна Астрожскага перамагло войска Маскоўскага княства. Гэта вельмі значная дата ў гісторыі, – адзначыў Юры Палонскі.
Маладыя распісваліся ў ЗАГСе ў Куранцы, адразу вырашыўшы, што ў Вілейскі ЗАГС не паедуць: для такого вяселля павінен быць вясковы антураж.
– Вельмі прыемна, што супрацоўнікі вясковага ЗАГСа паставіліся вельмі сур’ёзна да нашага вяселля: пераклалі сцэнар на беларускую мову, правялі для нас беларускія гульні. А мы станчылi першы шлюбны танец таксама ў сярэдневяковым стылі. Было вельмі цікава.

Сярэдневяковае вяселле Юрыя і Вольгі. Відэа
Юлія ЛАХВІЧ
Фота і відэа са старонкі Юрыя Палонскага ВКонтакте
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Вилейки
В Вилейке назначен новый заместитель председателя райисполкома по социальной сфере
Хотите узнать больше? 4 января в Вилейском райисполкоме состоялось мероприятие с участием зампредседателя Миноблисполкома Ивана Маркевича и председателя райисполкома Олега
В Вилейке в скейт-парке, на уличных тренажерах и детских площадках установили камеры видеонаблюдения
Хотите узнать больше? В Вилейке вандалы периодически портят городские объекты. К примеру, скейт-парк с 2016 года громили трижды. В июне kraj.by обратился к властям по
В Вилейском районе установили памятные знаки в честь воинов Первой мировой войны
Хотите узнать больше? В годы Первой мировой войны в деревнях Слобода и Кулиха находились лазареты. 102 года тому назад закончилась Первая мировая война, в которой
В Молодечненском, Воложинском и Вилейском районах запрещено посещать леса
Хотите узнать больше? Запрет на посещение лесов действует уже в 72 районах Беларуси. Такая информация размещена на интерактивной карте запретов и ограничений на посещение
Шефа Вилейского РОВД перебросили в Столбцы
Хотите узнать больше? 30 декабря Александр Коротыш назначен на должность начальника отдела внутренних дел Столбцовского райисполкома. Александр Коротыш Обязанности
Расписание рождественских богослужений в приходе храма Преподобной Марии Египетской
Хотите узнать больше? Православные христиане празднуют Рождество 7 января. Расписание служб на Рождество в приходе храма Преподобной Марии Египетской размещено на сайте
Молодечненский, Вилейский, Мядельский районы... Где еще напряженка с базаром труда
Хотите узнать больше? Правительство утвердило перечень территорий с напряженной ситуацией на рынке труда на 2020 год. Соответствующее постановление Совета Министров от 27
Регистратура разинутого субъекта азбука работать в поликлинике Вилейской ЦРБ
Хотите узнать больше? В районной поликлинике Вилейки 27 декабря торжественно открылась обновленная регистратура с современной «начинкой». Из новшеств – электронная
Инфо
Расписание- Городские автобусы
- Пригородные автобусы
- Автобусы Вилейка - Минск, Молодечно
- Междугородные автобусы
- Пригородные поезда
- Пассажирские поезда
- Карта Вилейки
- Карта Вилейского района
- Карта Вилейского водохранилища
- Карта-схема автобусных маршрутов Вилейки
- Карта-схема автобусных маршрутов в Вилейском районе
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
12:23, 22.07.2022Упаковщики грузчики
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Тротуарная Плитка. Укладка от 50 м2 Виле...
16 бел.руб.
08:50, 19.07.2022Чистка ремонт копка углубление колодца
100 бел.руб.
23:10, 06.06.2022Натяжные потолки, декоративная штукатурк...
0 бел.руб.
14:03, 02.03.2022О Вилейке
Рэпартаж з дома сезоннага пражывання ў Вязыні Вілейскага раена
Подробнее Дом сезоннага пражывання ў Вязыні ўжо другую зіму выратоўвае мясцовых пенсіянераў ад адзіноты. Зіма ў вёсцы для старога чалавека — яшчэ тое выпрабаванне...
Интересная Беларусь
Жанчыны Януша Радзівіла
Подробнее Сам Купідон уклаў у твае вочы І Сонца зыркае святло, Й мігценне зор загадкавае ночы, Якое рыцарам Еўропы мову заняло… Гэтыя радкі — крыху вольны пераклад пачатку верша «Пра вочы


