Вілейскі касцёл адзначыў сто год канцэртам, святой Імшой і крыжовым шляхам (ФОТА)
Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці і мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч падчас імшы ў Вілейскім касцёле Узвышэння Святога Крыжа 14 верасня. Фота Юліі Лахвіч
З віншавальнымі словамі да католікаў Вілейшчыны звярнуліся спецыяльныя госці – арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці і мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, якія таксама ўдзельнічалі ў свяце.
14 верасня да святкавання далучыліся прадстаўнікі мясцовай улады, духавенства Мінска-Магілёўскай архідыяцэзі, у іх ліку і тыя святары, якія служылі ў святыні пасля яе вяртання вернікам (ксёндзы Эдмунд Даўгіловіч-Навіцкі, Юры Касабуцкі, Алег Мурзіч), святары праваслаўнага духавенства Вілейскага раёна і яго жыхары.
Нагадаем, што святкаванне стагоддзя касцёла Узвышэння Святога Крыжа распачалося 12 верасня і працягвалася тры дні. У першы дзень вернікі маліліся за памерлых парафіянаў і ў памяць аб тых, хто будаваў і растаўраваў касцёл.
На другі дзень, 13 верасня, пасля святой Імшы (гэта быў дзень, прысвечаны перапрашэнню парафіяльнай супольнасці за ўласныя грахі на працягу ўсяго часу існавання святыні) на цэнтральнай плошчы ў Вілейцы адбылося асвячэнне драўлянага крыжа – сімвала прашэння за грахі, як адзначыў падчас крыжовага шляху ксёндз Аляксандр Барыла. Усяго было 14 прыпынкаў, і ўвесь гэты час парафіяне маліліся, разважалі над тым, каб не паўтарыць сваіх памылак у будучым.
У юбілейны дзень, 14 верасня, ў Вілейку завіталі апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці і мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Прывітанне арцыбіскупа да праваслаўных святароў Вілейскага раёна
Пасля заканчэння імшы святкаванне стагоддзя касцёла працягнулася ў Вілейскім Палацы культуры, дзе прайшоў святочны канцэрт з удзелам артыстаў раёна і мясцовага парафіяльнага хора «Angeli». Адначасова ў фае Палаца культуры працавала выстава «Гісторыя касцёла ў дакументах і фотаздымках» (копіі здымкаў і дакументаў Дзяржаўнага гістарычнага архіва Літвы) з часоў будаўніцтва і рэстаўрацыі касцёла (напрыклад, момант закладкі каменя ў падмурак будучага касцёла, 1907 год). Выставу падрыхтавалі супрацоўнікі краязнаўчага музея.
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскупаТадэвуш Кандрусевіч у Палацы культуры
Звяртанне Клаўдыё Гуджэроцці да вілейчанаў
Парафіяльны хор «Angeli»
Выстава «Гісторыя касцёла ў дакументах і фотаздымках»
Падчас канцэрта з віншаваннямі да вілейчанаў звярнуліся арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці і мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. «Гэтае свята не толькі католікаў, але і ўсіх вілейчанаў, бо сярод нас ёсць і праваслаўныя браты. Нас яднае вера і Езус Хрыстус», – зазначыў у сваім слове мітрапаліт Кандрусевіч.
«Стагоддзе касцёла можна параўнаць з тысячай год, бо за гэты час адбылося шмат падзей», – удакладніў арцыбіскуп Клаудыё Гуджэроцці. Як нагадалі вядучыя, святыня адваёўвалася вернікамі ў бязбожныя часы, пацярпела ад абстрэлаў першай і другой сусветных войнаў, зачынялася, некалькі разоў рэстаўравалася.
На працягу канцэртнай праграмы гучалі спевы парафіяльнага хора «Angeli» і мясцовых выканцаўцаў.
Юлія ЛАХВІЧ
Фото аўтара і Міхаіла МАРЖЭЎСКАГА
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Вилейки
В Вилейке назначен новый заместитель председателя райисполкома по социальной сфере
Хотите узнать больше? 4 января в Вилейском райисполкоме состоялось мероприятие с участием зампредседателя Миноблисполкома Ивана Маркевича и председателя райисполкома Олега
В Вилейке в скейт-парке, на уличных тренажерах и детских площадках установили камеры видеонаблюдения
Хотите узнать больше? В Вилейке вандалы периодически портят городские объекты. К примеру, скейт-парк с 2016 года громили трижды. В июне kraj.by обратился к властям по
В Вилейском районе установили памятные знаки в честь воинов Первой мировой войны
Хотите узнать больше? В годы Первой мировой войны в деревнях Слобода и Кулиха находились лазареты. 102 года тому назад закончилась Первая мировая война, в которой
В Молодечненском, Воложинском и Вилейском районах запрещено посещать леса
Хотите узнать больше? Запрет на посещение лесов действует уже в 72 районах Беларуси. Такая информация размещена на интерактивной карте запретов и ограничений на посещение
Шефа Вилейского РОВД перебросили в Столбцы
Хотите узнать больше? 30 декабря Александр Коротыш назначен на должность начальника отдела внутренних дел Столбцовского райисполкома. Александр Коротыш Обязанности
Расписание рождественских богослужений в приходе храма Преподобной Марии Египетской
Хотите узнать больше? Православные христиане празднуют Рождество 7 января. Расписание служб на Рождество в приходе храма Преподобной Марии Египетской размещено на сайте
Молодечненский, Вилейский, Мядельский районы... Где еще напряженка с базаром труда
Хотите узнать больше? Правительство утвердило перечень территорий с напряженной ситуацией на рынке труда на 2020 год. Соответствующее постановление Совета Министров от 27
Регистратура разинутого субъекта азбука работать в поликлинике Вилейской ЦРБ
Хотите узнать больше? В районной поликлинике Вилейки 27 декабря торжественно открылась обновленная регистратура с современной «начинкой». Из новшеств – электронная
Инфо
Расписание- Городские автобусы
- Пригородные автобусы
- Автобусы Вилейка - Минск, Молодечно
- Междугородные автобусы
- Пригородные поезда
- Пассажирские поезда
- Карта Вилейки
- Карта Вилейского района
- Карта Вилейского водохранилища
- Карта-схема автобусных маршрутов Вилейки
- Карта-схема автобусных маршрутов в Вилейском районе
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
12:23, 22.07.2022Упаковщики грузчики
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Тротуарная Плитка. Укладка от 50 м2 Виле...
16 бел.руб.
08:50, 19.07.2022Чистка ремонт копка углубление колодца
100 бел.руб.
23:10, 06.06.2022Натяжные потолки, декоративная штукатурк...
0 бел.руб.
14:03, 02.03.2022О Вилейке
Вилейка
Подробнее Видно, нынешняя осень придет рано. Еще только начинают жать хлеба, а уже давно желтые листья, говоря словами художника, нарушают чистоту красок. Вот и в Вилейке холст, отражающий лицо города, все
Интересная Беларусь
Обнаружена неизвестная ранее картина эпохи ВКЛ
Подробнее Обнаружена неизвестная ранее картина с изображением Николая Радзивилла “Черного”. Согласно заключению экспертизы, проведенной специалистами из Академии наук и Национального


