Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Аўкцыён сустрэч выдзеліў Слонімскаму дзіцячаму прытулку грант на 10 мільёнаў рублёў

Аўкцыён сустрэч выдзеліў Слонімскаму дзіцячаму прытулку грант на 10 мільёнаў рублёў

Суму ў 10 мільёнаў рублёў ахвяраваў дабрачынны аўкцыён сустрэч «Мае Сэнс» дзіцячаму прытулку ў Слоніме. Гэтыя грошы пойдуць на рамонт харчаблока дзіцячага сацыяльнага прытулку, а менавіта на куплю пліткі, фарбы і іншых будматэрыялаў, а таксама на набыццё электракіпяцільніка ЭКГ-100, посуду і аплату працы рабочых, паведамляецца на сайце MaeSens.by.

Дабрачынны аўкцыён сустрэч «Мае Cэнс» быў запушчаны 5 кастрычніка 2011 года. Асноўная мэта гэтага праекта — дабрачыннасць, а менавіта дапамога дзецям, якія жывуць у нястачы.

Стаць удзельнікам аўкцыёну, як паведамляецца на сайце, проста. Для гэтага трэба зарэгістравацца, запоўніць міні-анкету, загрузіць фатаграфію. Праз тыдзень, пасля заканчэння таргоў, вы ўжо адпраўляецеся на сустрэчу з карыстальнікам, які зрабіў самую высокую стаўку, а грошы, выручаныя ад продажу вашага лота, ідуць на дабрачыннасць.
За восем месяцаў свайго існавання праект «Мае Сэнс» аказаў фінансавую дапамогу памерам 332 000 000 рублёў дзіцячым дамам, дабрачынным фондам, а таксама хворым дзецям, якія маюць патрэбу ў аператыўным лячэнні. Дарэчы, са справаздачамі аб ахвяраваннях можна азнаёміцца на сайце праекта.
Варта дадаць, што ў праекце пастаянна ўдзельнічаюць знакамітыя людзі — акцёры, спевакі, журналісты, бізнэсоўцы і спартсмены, у тым ліку Ларыса Грыбалёва, Герман Цітоў, удзельнікі гуртоў Litesound, Topless, Akute ды іншыя.

—Мы стараемся па магчымасці дапамагаць усім, хто да нас звяртаецца, — сказала ў размове з карэспандэнтам “ГС” дырэктар ААТ “Мае Сэнс” Алеся Абраменка.

Дзіцячы прытулак у Слоніме, па словах Алесі Юр’еўны, меў пільную патрэбу ў рамонце харчаблока. Кіраўніцтва яго адгукнулася на прапанову аб атрыманні дапамогі, і прытулак займеў грант.

—На жаль, колькасць сацыяльных дзяцей-сірот у краіне расце. У Слонімскім сацыяльным прытулку, як ведаю, аказваецца разнапланавая дапамога дзецям, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю, — дадала субяседніца, — і мы пайшлі ім насустрач.

Нягледзячы на тое, што сістэма грантаў дзейнічае не так даўно, Алеся Абраменка запэўніла, што яны адгукнуцца на просьбы аб дапамозе ўсіх, хто да іх звернецца.

Па пытаннях атрымання грантаў і аказання дапамогі можна звяртацца на [email protected] і патэлефанаваць па нумары +375 29 599 06 33 (МТС). 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Слонима

В хозяйстве под Слонимом дохнет молодняк: "мёртвые души" высчитывают из зарплат сельчан

Хотите узнать больше? Фото: ОНТ В одном из хозяйств в Слонимском районе коров якобы продавали местным жителям, а по факту отправляли в могильник. Вот такие вот «мёртвые

Загадочная смерть девушки в Слониме. Что произошло в многоэтажке по ул. Пушкина?

Хотите узнать больше? Перед падением она попросила соседку закрыть окно и не вмешиваться. Как стало известно...

Праздничный салют на день освобождения Слонима

Хотите узнать больше? 10 июля состоялось возложение гирлянды к памятнику воинам-освободителям от немецко-фашистских захватчиков на улице Первомайской в Слониме.

Лучший женский купальский костюм страны — в Слониме

Хотите узнать больше? Слонимские мастерицы приняли участие в конкурсе купальского костюма «Купаліш і Купалінка», который прошел 7 июля во время республиканского праздника

В Слониме гражданин после наезда поезда остался без руки

Хотите узнать больше? В Слониме молодой человек 1991 года рождения травмирован поездом. Вчера днем гражданин в состоянии сильного алкогольного опьянения сидел на ж/д путях

Сельхозпредприятие в Слонимском районе приукрасило статотчетность о поголовье дойного стада

Хотите узнать больше? Финансовая милиция совместно с прокуратурой Слонимского района выявили факты искажения государственной статотчетности о количестве поголовья дойного

В Слониме дружеские посиделки закончились кражей

Хотите узнать больше? На днях 30-летний слонимчанин лишился крупной суммы денежных средств, сообщили в УВД Гродненского облисполкома. Мужчина распивал спиртные напитки

У почты новоселье. Отделение почтовой связи № 5 Слонимского РУПС открылось обновленным и по новому адресу

Хотите узнать больше? Почтовое отделение прописалось в здании автовокзала по улице Вокзальной, 11. Здесь прошла торжественная церемония открытия, в которой приняли участие