Магдэбургскае права.
Наданне Слоніму Магдэбургскага права вельмі важнай падзеяй у жьцці Слоніма сталася наданне яму каралём Жыгімонтам І Старым у 1532 годзе (часамі згадваецца 1531 г.) Магдэбургскага права, якое "на вечны час" уводзіла у горадзе самакіраванне і давала значную незалежнасць ад княжацкай адміністрацыі. Цяпер ужо амаль усімі справамі займалася выбарная гарадская рада — магістрат на чале з войтам, што ведау судом і правам, а таксама з бурмістрам, у чыёй кампетзнцыі было гаспадарчае, фінанса-вае, гандлёвае і культурнае кірауніцтва. Падзея тая прыкметна садзей-нічала развіццю промыслау, культур, з'явілася штуршком да абнау-лення вонкавага вгляду горада. Падаткі на карысць казны Вялікага княства Літоускага вызначаліся больш акрэслена. Так, згодна "распісанню" на 1551 год, серабшчына "з места Слонімскага" складала ЗО коп грошай, з Ліды — 20, з ваяводскага Наваградка — 60. Прауда, існавала і даніна непасрэдна у казну караля. У 1665 годзе, напрыклад, яна складала 100 коп грошай. Былі яшчэ і так званыя каралеускія прымусовя пазыкі у канкрэтных сумах. У 1563 годзе Слоніму належала пазычыць каралю Жыгімонту II Аугусту 200 коп грошай.
Пачынаючы з 1555 года у слонімскім замку засядау так званы земскі суд. Да гэтага часу мясцовая шляхта па важнх судовх справах мусіла звяртацца да ваяводы трокскага.
Па хадайніцтву слонімскага старосты Гарнастая кароль Жыгімонт II Аугуст прывілеем ад 13 мая 1558 года устанавіу у Слоніме два двухтыднёвя кірмашы штогод. Падзея гэтая спыряла не толькі раз¬віццю гандлю і прамысловасці, але і росту палітычнага значэння горада, бо сюды з'язджаліся купцы з усяго краю і нават з-за мяжы. Трэба падкрзсліць, што праз Слонім праходзілі важнейшя гандлёвыя і транспартныя шляхі: з Вільні у Берасце, з Пінска у Гародню, з Варшавы на Менск і Смаленск; важным лічыуся і шлях праз Ляхавічы, Клецк, Слуцк на Бабруйск і Рагачоу. Па гэтай прычне Слонім у XVI стагоддзі становіцца адным з важных зканамічных цэнтрау княства. Пра тое сведчыць залічзнне яго да гарадоу гаспадарскіх або каралеускіх, дзе размяшчалася і управа гараднічага.
Як ужо адзначалася, з наданнем Слоніму Магдэбургскага права горад у многім пазбауляуся дыктату і самавольствау старост і яго намеснікау, улада якіх канцэнтравалася цяпер пераважна на кіраванні справамі павета.
Па-ранейшаму Слонімскі павет ахоплівау агромністую тэрыторыю, у значнай частцы пакрытую пушчамі, адна з якіх належала нават кара-леускаму двару. У межах павета знаходзіліся такія буйныя населенныя пункты, як Азярніца, Быцень, Вензавец, Вяда, Дзявяткавічы, Дзерауная, Дзятлау, Дзярэчын, Здзітау, Казлоушчына, Косау, Мілавіды, Моучадзь, Палонка, Раготна, Ражаная і інш. Многія з іх ужо былі мястэчкамі і мелі свой статут і управу. Згодна з прывілеем Жыгімонта II Аугуста ад 10 красавіка 1565 года, выдадзенм у Петрыкаве, граніцы Слонімскага павета пацвярджаліся "на поунач: ад упадзення ракі Зэльвы у Неман і ішлі парэччам яе угару, а потым ракой Ражанкай, далей дарогай, што вядзе да Бяроз, адтуль праз раку Ясельду да возера Спораускага даходзілі, адсюль да вытокау ракі Палонкі і затым рэчышчам ракі Моучадзі аж да вусця яе у Неман, руслам якога дасягалі да пункту выйсця, гэта значыць да упадзення Зэльвы у Неман".
У 1586 годзе пасля Грэгара Валовіча старостам слонімскім стау Леу Сапега, які затым з'яуляуся і вялікім канцлерам літоускім, і старостам брэсцкім і магілеускім. Вядомы палітычны і дзяржауны дзеяч, адзін з аутарау-складальнікау Статута Вялікага княства Літоускага і адзін з адукаванейшх людзей таго часу, ён пакінуу у гісторьй Слон-іма значны след. Новы староста спрыяу уздыму культуры і прамысловасці горада, яго палітычай значнасці. Побач з замкам, на беразе Шчары, Сапега узвёу мураваны палац, названы пазней яго імем. Там па хадайніцтву старост са студзеня 1597 года праходзілі ге-неральня сеймікі Вялікага кня¬ства Літоускага, на якія з'язджаліся пасланцы з Віленскага, Наваградскага, Менскага, Трокскага, Полацкага, Смаленскага, Віцебскага, Брэсцкага, Мсціслаускага, Інфлянцкага і Чарнігаускага ваяводствау. Праводзіліся тыя сеймікі у Слоніме аж да 1685 года. Тут адбываліся і сеймікі павятовыя, дзе выбіраліся паслы на сеймікі генеральныя і дэпутаты у трыбунал.
У гэты час пры замку існавалі неблагая бібліятэка і архіу. Парупіуся Сапега і аб добраупарадкаванні прымыкаушых да замка вуліц, аб прывядзенні у належны стан мастоу і дарог. Пры яго гаспадаранні былі наыспаны новя грзблі і дамбы. У 1595 годзе єн аднавіу знішчаны крымскімі татарамі у 1506 годзе адзіны каталіцкі касцёл на Замосці. Пісьмовыя крыніцы згадваюць аб вялікай колькасці існаваушых тады у Слоніме праваслауных цэрквау. Па волі старосты і часткова за яго кошт былі узведзены і шыкоуныя заезныя дамы. Можна меркаваць, што адзін з іх у перабудаваным выглядзе захавауся да нашых дзён. Гэта сучасны буднак Слонімскай цэнтральнай бібліятзкі, які некаторымі гісторыкамі архітзктуры названы Слонімскай гарадской ратушай.
Дбайным і прадбачлівым старостам усё рабілася для таго, каб ства-раць добрае ураджанне у паслоу і гасцей аб гаспадары і горадзе. Не без захадау і клопату Сапегі з 1605 года Слонім атрымау права "склада", што абавязвала купцоу, якія везлі праз горад тавар, спыняцца і гандляваць імі. У тым жа 1605 годзе Леу Сапега заснавау тут першы ткацкі цэх. А яго сын Казімір, змяніушы бацьку на пасадзе старосты, у 1644 годзе заклау яшчэ некалькі цэхау. Гэта сфарміравала гістарычную ткацкую традыцыю горада.
Пра Льва Сапегу і сёння нагадвае стары герб Слоніма, дадзены па яго хадайніцтву гораду каралём Жыгімонтам III 4 студзеня 1591 года: на блакітным шчыце залаты леу стаіць на задніх лапах і трымае сярэбраную стралу у выглядзе падвойнага кр¬ыжа. Варта зауважыць, што, як і многія старосты, Леу Сапега быу заняты важнымі дзяржаунымі справамі і у Слоніме бывау нячаста; паветам кіравалі яго намеснікі, але усе ініцыятывы, звязаныя з палітычным, гаспадарчым і культурнм жыццём горада, належалі яму.
Вялікім няшчасцем для Слоніма і павета былі частыя зпідэміі і пажары. Па прычыне адной з эпідзмій з восені 1604 і да 24 сакавіка 1605 года у замку была нават спынена усякая дзейнасць. А у 1613 годзе з-за вялікіх пажарау сейм дзяржавы спецяльнм рашэннем вызваліу горад ад так званых ланавога, шашовага і чаповага чыншау.
Дакументы сведчаць, што значная частка вёсак СЛОНІМШЧЫНЫ ужо у той час належала рознага рангу землеуладальнікам, якія мала клапаціліся аб дабрабыце падуладных сялян. Уся увага іх была скіравана на атрыманне найбольшага прыбтку, няхай сабе і за кошт збяднення цэлых вёсак. Насельніцтва гэтых вёсак, абцяжаранае рознымі нату-ральнымі і грашовымі паборамі, прымусовымі работамі на памеш-чыцкіх землях, жыло у бяспрауі і вельмі бедна. Галеча, здзекі і гвалт, што чынілі асабліва жорсткія памешчыкі, даводзілі асобныя сем'і да адчаю. Спаліушы сваю нерухомую маёмасць, яны уцякалі да "лепшых" землеуладальнікау або таемна падсяляліся у так званя казённыя вескі. Прыгонныя сяляне лічыліся уласнасцю памешчкау, імі нават разлічваліся за даугі або аддавалі іх у заклад. У судовым парадку беглых вярталі уладальніку, які меу права выносіць адвольнае пакаранне. І усё ж уцекі станавіліся з'явай распаусюджанай. У пачатку XVII стагоддзя асабліва часта уцякалі мужчны. Яны накіроуваліся на поудзень у казацкія станы; ствараліся і мясцовыя казацка-паустанцкія атрады, што наганялі страх і крыху прыпынялі лютасць памешчыкау.
У 1615 годзе у павеце даволі актыўна дзейнічалі казацкія атрады Чалядкі, Каробкі і Каліноускага. Аднойчы яны нават напалі на горад і парабавалі Замосце. Паводле аднаго са сведак тых падзей, "жалнірыа і казакі і Слонімскі павет воевалі і в Слоніме на посаде за рекой многіе дворы пожглі; і на ніх де прыходзілі мешчане і іх многіх побілі і жівых поймалі человек з 70, а в воду посажівалі, а іных вешалі; а которые де з бою отошлі жівы і оне де пошлі ку Подолу".
Наогул XVII стагоддзе у жыцці горада і павета было даволі складаным. Пасля Люблінскай уніі 1569 года, якая аб'яднала Вялікае княства Літоускае і каралеуства Польскае у фэдэратыуную дзяржаву — Рэч Паспалітую, засілле каталіцызму і паланізацыя сталі асабліва гвалтоунымі. Польскія магнаты супольна з каралеускім дваром і касцёлам павялі спланаваны і арганізаваны наступ на духоуныя і прававыя устої асабліва беларускага і украінскага насельніцтва Вялікага княства Літоускага. Нягледзячы на спецяльна агавораныя уніяй абмежаванні, яны рознымі адміністрацыйныымі і палітычнымі захадамі перацягвалі на бок касцёла найбольш уплывовую частку беларускіх феадалау і знаці, а затым і баярства, ператвараючы яго у шляхту. Парушаліся старыя нацянальныя традыцыі і культура. У больш заможныя колы паступова пранікала новая спольшчаная духоуная плынь, што усе больш адрывала гэтую праслойку ад свайго народа, рабіла яе чужой, а часам і варожай.
У гарад і мястэчкі засылаліся розныя місіянеры, прапаведнікі, ордэны і спецяльна падрхтаваныя брацтвы, за якімі стаялі магутныя сілы каралеускага двара і Ватыкана. Пачалося бурнае будауніцтва касцёлау і кляштарау, а пры іх — прапольскіх школ і пансіёнау. Амаль усе гэтыя збудаванні узводзіліся накшталт крэпасцей — з цэглы, з масіунымі сценамі, высока паднятымі вокнамі і нават байніцамі. Нярэдка касцёлы мелі падземныя сховы і выхады. У той жа час таксама спланавана гарэлі драуляня гарадскія праваслауныя цэрквы. Калі у ХУ-ХУІ стагоддзях іх у Слоніме і бліжэйшым наваколлі налічвалася каля дзесяці, то у канцы XVIII стагоддзя засталася толькі адна невялікая драуляная уніяцкая царква.
Ужо у 1630-х гадах у Слоніме заснавауся каталіцкі ордзн бернар-дзінцау. Ён адразу узвёу драуляны касцёл, а у 1639 годзе распачаў і у 1645 г. закончыу будауніцтва мураванага касцёла Св. Троіцы. У 1664-1670 гадах бернардзінцы пабудавалі мураваны касцёл Св. Марыі. У 1650 годзе канонікі латэранскія узвялі свой касцёл побач з колішняй Гандлёвай плошчай. У 1660 годзе з'явіліся мар'явіткі, чые кляштар і капліца месціліся на Замосці. У 1669 годзе у горадзе мелі драуляны касцёл бенедыкцінкі, у 1680-м тут заснавауся ордэн дамініканцау, а у 1705 годзе — езуітау. Усе ордэны узводзілі пры касцёлах свае кляштары.
Процістаяць гэтаму каталіцкаму канфесійнаму засіллю змагла толькі аб'яднаная нацыянальнымі і рзлігійнымі повязямі яурэйская абшчына, якая складала пераважную большасць насельніцтва горада. У 1642 годзе яна збудавала вялікую мураваную сінагогу (захавалася да нашага часу). Акрамя таго, існавала яшчэ некалькі школ-малітоуняу, якія групавалі вакол сябе яурэйскае насельніцтва, што трымала у сваіх руках амаль усе гарадскія промыслы і гандаль, дыктуючы тым самым свае зканамічныя умовы жыццю усяго горада і павета.
З пранікненнем у беларускую вёску запазчаных ад Польшыч ме-тадау уціску збядненне і абяздоленне сельскага насельніцтва яшчэ павялічылася. Таму з трывогай і трапяткой надзеяй сустракалі тут кожную вестку аб падзеях на усходзе, дзе у 1654 годзе пачалася руска-
польская вайна, у якой актыўны удзел прымалі і казацкія атрады Б. Хмяльніцкага. І трывога была невыпадковай. Расійскі цар Аляксей Міхайлавіч загадваў камандуючаму расійскай арміяй А. Трубяцкому у ходзе ваенных аперацый рушыць на Слонім і "вверх по Неману реке по обе стороны и те места воевать, села и деревни и хлеб и сена и всякие конские кормы жечь, а людей побивать и в полон имать и со всем без остатку разорять". Загад цара Трубяцкім выконвауся бездакорна і па-зверску. Вось што між іншым ён пісьмова даносіу цару: "И по твоему государеву указу товарищи мои с твоими государевыми ратными людьми, йдучи к Слониму, город Мир и иные городки и места и села и деревни по разным дорогам и хлеб и сена и всякие конские кормы выжгли и людей побивали и в полон имали и совсем разоряли без остатку. А пришод, государь, к Слониму, в городе Слониме литовских людей, которых застали, посекли и город Слоним и слободы и Журавецкой унеяцкои монастырь каменной город и около Журавицкого монастыря слободы иные унеяцкие монастыри и костелы выжгли и людей побивали и в полон имали и совсем ра¬зоряли без остатку ж, и многие места и села и деревни и за Слоним верст по 20 и больши выжгли ж и разорили и воевали сентября по 10-е число. А назад, государь от Слонима шли товарищи мои ку Клецку иными розными месты и те, государь, места потому ж воева¬ли, жгли и людей побивали и в полон имали и совсем разоряли без остатку".
Гэта было у верасні 1655 года. Слонімшчына пасля прахода бандыцкай армії Трубяцкога ляжала мёртвай пусткай. Засталіся жывымі толькі тыя нямногія, хто змог схавацца у лясных гушчарах або уцёк далей ад шляхоу, па якіх ішла навала. У гэты час быу разрабаваны і зруйнаваны Верхні гарадскі замак, які праіснавау каля 130 гадоу. Разам з ім загінулі архівы, бібліятэка,нямала старажтных каштоунасцей. Наогул, руска-польская вайна 654-1667 гадоу пакінула на абліччы усяго краю мноства крывавых слядоу, якія доуга не зажывалі ні у жыцці, ні у памяці людской. Насельніцтва зменшылася напалову. Дакумент сведчаць, што калі у Беларусі у 1650 годзе жыло каля 2,9 мільена чалавек, то у 1667-1673 гадах — не больш чым 1,4 мільена. Да 1700 года колькасць насельніцтва павялічылася да 2,2 мільенау чалавек, але у час Пауночнай расійска-Шведскай вайн (1700-1721) на¬сельніцтва гэтага краю зноу зменшылася да 1,5 мільена чалавек. Слонімская зямля у апошніх падзеях пацярпела менш, хоць таксама страты панесла і ад шведау, і ад войскау Пятра I.
Сейм 1678 года, які засядау у Гародні, улічваючы разбурэнні, нанесеныя Слоніму вайной, вызваліу яго на чатыры гады ад усялякіх падаткау. У гістарычнай літаратуры згадваецца, што гарадское самакі-раванне, якое у мінулым спрыяла развіццю рамёствау, гандлю і культуры, у канцы стагоддзя дэградавала, ператварылася у выканауцау волі багатай часткі мяшчан і за кошт інтарэсау грамадства стала дбаць толькі пра свой інтарэс.
Важнай адмоунай падзеяй у культурным жыцці Беларускага краю, яго гісторыі стала рашэнне караля і сейма аб пераводзе усяго справа-водства у княстве з беларускай на польскую мову, што абазначала скасаванне беларускай мовы, як другой дзяржаунай мовы у Рэчы Паспалітай. Гэта быу 1696 год.
Як і у папярэднія часы, страшным няшчасцем для СЛОНІМШЧЫНЫ заставаліся зпідэміі. Асабліва знішчальным быу мор у 1710 годзе: выміралі цэля вескі, некаторя з іх так і не аднауляліся. Магчыма, у гэтым прычына знікнення вёсак Ліпнікі, Падоськавічы і іншых.
Канец XVII стагоддзя у жыцці Слоніма адзначауся часовым эканамічным пад'ёмам, ішло аднауленне разбуранх промыслау і сельскай гаспадаркі, хоць значныя зямельныя абшары зарасталі лесам — не хапала рабочых рук, каб апрацоуваць малаурадлівыя землі павета. Горад залечвау раны, нанесеныя войнамі, хутчэй, чым вескі, якія ад вайны так і не паспявалі стаць на нармальны шлях развіцця.
Пачатак XVIII стагоддзя, як ужо адзначана, не быу спряльным. Часовы пад'ём прамысловасці, культуры і гандлю змяніуся працяг-лм заняпадам.
Вартым увагі заставалася жыццё вядомай у краі Жыровіцкай святыні, якая у мінульїя час прыцягвала да сябе увагу і пачуцці не толькі звычайнх вернікау, але і магнатау, і каралёу. Невялікаму мя-стэчку у сувязі з гэтым быу нават нададзен статус горада. І кожны багамольны візіт каралёу надзяляу гэтую мясціну усё новымі прывілеямі і дарункамі. А бывал і тут у 1644 годзе кароль Уладзіслау IV з жонкай, у 1651-м — кароль Ян Казімір, у 1684-м — Ян III Сабескі з каралевічам Якубам і многія вяльможы. У 1652 годзе горад Жыровічы атрымау Магдэбурскае права — самакіраванне. І вось у 1726 годзе папскай пастановай было вырашана каранаваць Жыровіцкі абраз Маці Божай з Ісусам залатымі каронамі. Каранацыя праходзіла вельмі трыумфальна 19 верасня 1730 года. Мерапрыемства сцягнула вялікую колькасць народу і сродкау. Разбураныя казакамі у 1655 годзе Жыровічы набывалі новую славу.
У Слоніме ж змен не было. Заняткам мяшчан засталіся дробная і маларэнтабельная сельская гаспадарка і абслугоуваючыя рамёствы, а асноуным таварам гандлю — сельскагаспадарчая прадукцыя. І такое неакрэсленае, крызіснае становішча панавала ваусім краі. Нарасталі і абвастраліся супярэчнасці паміж розньїмі магнацкімі групоукамі, якія змагаліся за уладу і палітычны уплыу у безабароннай дзяржаве, што тапталася і руйнавалася расійскімі і шведскімі войскамі. Дабівалася "залатой" вольнасці і шырокага удзелу у палітычным жьщці і шляхта. Рэч Паспалітую, знясіленую войнамі і унутранымі канфліктамі, моцна аслабляла яшчэ і зканамічнае становішча. На тэрыторыі Вялікага княства Літоускага да ўсяго гзтага дабауляліся яшчэ і міжканфесійыня супярэчнасці. Наступ каталіцызма і паланізацыі выклікау усё больш актуальнае супраціуленне праваслаунай часткі насельніцтва і схільнасць яе да збліжзння з Расіяй.
Асабліва ускладнілася сітуацыя пасля смерці караля Аугуста III у 1763 годзе. Палітычная барацьба, якая вялася у асноуным паміж прхільнікамі двух найбольш уплывовых прэтэндэнтау на каралеускі трон — Станіслава Аугуста Панятоускага і гетмана Браніцкага, вылівалася у сутычкі і узброеныя выступленні. Станіслава Аугуста падтрымлівала расійская імператрыца Кацярына II і літоускія канфедэраты. За яго была і слонімская шляхта. У 1764 годзе у Слоніме адблася бітва паміж расійскай арміяй, якая падтрымлівала Літоускую канфедэрацыю, і войскам віленскага ваяводы Караля Станіслава Радзівіла (Пане Каханку), прыхільніка гетмана Браніцкага. Вынік бітвы у пэунай ступені спрыяу перамозе канфедэрацыі і абранню каралём Станіслава Аугуста. Сваю кандыдатуру тады выстауляу і буйны магнат Міхал Казімір Агінскі, пазнейшы староста слонімскі, ваявода віленскі (з 1764), гетман вялікі літоускі (з 1768).
З прыходам да улады новага караля палітычны крызіс, асабліва на усходніх тэрыторыях Рэчы Паспалітай, не патух. Заснаваная у 1768 годзе у горадзе Бар (Падолія) канфедэраця аб'ядноувала патрятчня сілы, і у першую чаргу шляхту, для барацьбы супраць умяшання Расіі ва унутраныя справы Рэчы Паспалітай. У 1769 годзе такая канфедэрацыя узнікла і у Слоніме. Яна налічвала каля 3 тысяч узброенх воінау і рыхтавалася даць бой наступаушым казацкім атрадам. Аднак пр сутыкненні з імі на рацэ Шчары 12 ліпеня мусіла адступіць у напрамку Нясвіжа. Казакі захапілі горад, разрабавалі яго, учыніушы спусташальны пагром.
Міхал Казімір Агінскі, будучы ужо старостам слонімскім, у 1771 годзе прымкнуу да канфедзрацыі, арганізавау і узброіу некалькі тысяч воінау, размясціушы іх у ваколіцах Слоніма і Целяханау. У сутычках з расійскімі войскамі пад Кобрынам і Зэльваю атрымау перамогу, але затым каля вескі Сталовічы быу разбіты колькасна пераузходзячай арміяй Суворава.
Пасля гэтага паражэння М. Агінскі назаусёды адышоу ад вайсковх спрау і амаль стала пасяліуся у Слоніме. Каля ЗО гадоу кіравау ён Слонімскім паветам і многімі сваімі учынкамі упісауся у гісторыю краю. Каб мець поуную свабоду дзеянняу, Агінскаму неабходна было ліквідаваць магістрацкае самакіраванне. І, магчыма, па яго хадайніцтву у 1776 годзе Слонім пазбавіуся Магдэбургскага права (некоторое дополнение от создателей сайта.. Согласно последним данным Екатерина II лишила в 1795 году в городах Минской, Слонимской и Виленских губерний т.е. практически сразу после оккупации как "чуждое Российскому Государству" и "нежелательную память этих народностей о своих свободах". Вместо прежних юридических норм царица установила ничем не ограниченную власть пресловутых городничих, т.е. своих сатрапов местного назначения.). Пасля гэтай пастановы сейма у рукі старосты перайшла практчна неабмежаваная улада у павеце і горадзе. Ён мог выкарстоуваць па сваім жаданні увесь патэнцял краю: людскія і матэряльня рэсурсы, што давала магчмасць весці шырокія будаунічыя работы. Так, акрамя шыкоунага палаца гетмана, што вырас у цэнтры Слоніма, па яго волі быу пракапан Малы канал, які впроствау русла Шчары і асушвау яе багністы поплау у межах горада.
Пра палацавы комплекс М. Агінскага варта распавесці падрабязней. Узводзіуся ён побач з разбураным Верхнім слонімскім замкам на штучна падпрафшяванм узвшшы. З поудня яно абмяжоувалася абрывістай каменнай падпорнай сцяной, а з поунач — шырокім ровам глыбшёй да 6 метрау і перакідньїм мостам з вартавымі вежамі. Палац, што налічвау не адзін дзесятак пакояу і залау, вельмі хутка стау вядомым ва усім княстве Літоускім цэнтрам культуры. Тут у найбольш пышнай "зале багінь" была сабрана цудоуная мастацкая калекця. Асобныя пакоі адводзіліся пад бібліятзкі, архівы, мастацкія майстзрні, друкарню. Працавалі тэатр, музычная і балетная школы, драматчная і оперная трупы. Ёсць меркаванні, што палац гэты узнік не на пустым месцы, а перайшоу да М. Агінскага з некаторымі збудаваннямі і уласнасцю яго жонкі Аляксандры — удавы Міхала Антона Сапегі, які меу у Слоніме свае уладанні. Дарэчы, жаніцьба Агінскага з Аляксандрай не была шчаслівай. Бяздзетныя, яны амаль увесь час жылі асобна і сустракаліся рэдка. Мяркуецца, што у 1777 годзе М. Агінскі завяршыу будаунічыя работы па аднауленню і рэканструкцыі колішняга палаца Льва Сапегі пад так званую "Оперу" — знакаміты тэатр Агінскага. Вялікая сцэна тэатра была прыстасавана для паказу самх складаных спектакляу, оперных і балетных пастановак, тэатралізаваных конных баталій і водных феерый. У апошнім выпадку значная частка яе затаплялася вадой з суседняга вышэй паднятага става, перад гледачамі маглі плаваць лодкі. Прадуг-леджваліся нават фантаны з падсветкай бенгальскімі агнямі. Акрамя глядзельнай залы амаль на тысячу месцау, меліся і іншыя памяшканні. Для выканання высокамастацкіх творау і увасаблення тзхнічных навін запрашаліся вядомыя майстры з-за мяжы. Працавала у тэатры і нямала таленавітых прыгоннх выканауцау і майстроу.
Рэпертуар тэатра па тых часах быу вельмі багаты і складаны. Ён падбірауся самім М. Агінскім і прыдворнымі прафесіяналамі, выпіса-нымі з Італіі, Нямеччыны, Чзхіі, Польшчы. Пасля смерці М. Агінска-га у нотнай камеры слонімскага тэатра аказаліся усе лепшыя музч-ныя творы XVIII стагоддзя. Спіс іх налічвау 60 опер, 18 балетау, З музчныя камедыі, 253 сімфоніі і болей за 460 творау іншых жанрау (кампазіцыі для камернага аркестра, араторыі, арыі, музыка дывер-тысментау, асобных танцау, касцельня і харавя распрацоукі і інш.). Нотны збор М. Агінскага сапрауды унікальны. Сам гетман добра ведау нотную грамату і дасканала валодау некалькімі музычньші інструментамі. У час канцэртау сваей капэлы нярэдка іграу сола на скрпцы, кларнеце, клавікордах, арфе, флейце.
Слонімская "Опера" у некаторыя гады налічвала больш за сотню вьщатных выканауцау. Капэла і балетная трупа папаунялася у асноуным лепшымі вучнямі мясцовх школ, дзе, акрамя спецяльнай падрыхтоукі, выкладаліся і агульнаадукацыйныя ДЫСЦЫПЛІНЫ. У іх склад уваходзіла таксама нямала прыгоннх сялян, хоць большасць складалі дзеці абслугі палаца. Вядомы прозвішчы некаторых мясцовых выхадцау: Будзевіч, Вайткевіч, Галауня, Жулевіч, Жукоускі, Косаускі, Маліноускі, Пашкевіч і інш. Аднак былі і вольныя музканты, што мелі нямецкія, чзшскія, польскія прозвішчы. Музчныя інструменты калектва лічыліся аднымі з лепшых у Еуропе. Капэла суправаджала усе тзатралізаваныя пастаноукі, давала асобныя канцэрты, выступала на адкртых пляцоуках у парку над Шчарай, пры сустрэчах знакамітых гасцей, прымала удзел у трыумфальнх мерапрыемствах, гастралявала у іншых гарадах. У розныя часы яе узначальвалі скрпач Мейзнер, кампазітары Паулі, Чыпрыані, Флейшман, вакаліст Данзсі і капельмайстар Фуефані. Гэта быу адзін з найбольш знакамітых музычнх калектывау Рэчы Паспалітай. Нездарма па настаянні караля групу найбольш таленавітых выканауцау прышлося перадаць у варшаускі тэатр.
Асобна трэба адзначць, што М. Агінскі сам пісау вершы, лібрэта і музыку для опер, выдавау свае творы у мясцовай друкарні, нядрэн-на малявау.
Слонім у той час нярэдка называлі "Палескімі Афінамі". Сюды у святочня дні з'язджаліся вяльможы і багацейшая шляхта з усяго краю і нават з Варшавы. Горад, яго цэнтр, прыбліжаны да палацавага комплексу, быу прыведзены ва узорны парадак. Сквер, сад, аранжарэі і рыбныя стравы ствараліся і даглядаліся лепшымі спецыялістамі Еуропы. Малы канал стау не толькі месцам лодачных прагулак, але і вячзрнім тэатрам пад адкрытым небам.
Вялікай заслугай М. Агінскага з'явілася пракладка Вялікага канала (цяпер Агінскі канал), што злучыу Шчару з прытокам Прыпяці ракой Ясельдай, а праз іх — Неман з Дняпром. Капауся канал крыху больш дзесяці год выключна жыхарамі Слонімскага павета. Даужыня яго каля 54 кіламетрау, меу 10 шлюзау. Розныя крыніцы падаюць розныя даты заканчэння будауніцтва. "Энцклапедыя гісторыі Беларусі" (аутар Л. Казлоу) паведамляе, што будауніцтва пачалося у 1765 г., а закончылася у асноуным у 1775 годзе. Іншыя крыніцы згадваюць 1778-88 гад, што больш верагодна. Канал гэты значна ажывіу гандлёвыя сувязі Слоніма, ператвару' яго у порт, праз які праходзілі не толькі грузавыя, але і пасажырскія судны, сплауляуся лес. Порт меу свае таварныя склады. Мясцовя купцы гандлявалі сельскагаспадарчай прадукцяй, лесам і іншымі таварамі нават з замежжам.
Вялікія будаунічыя работы і дваровая раскоша не маглі абысціся без закабаления падуладных старосце сялян і мяшчан. Нават памешчыкі мусілі падпарадкоувацца яго патрабаванням і пастаулялі па яго загаду рабочую сілу з патрэбным інвентаром і транспартам, а таксама неабходным правіянтам. Любы пратэст ці бунт ліквідавауся спецьшльна створанай вайсковай адзінкай — татарскім эскадронам, які выконвау ахоуныя, цырыманіяльныя і карныя функцыі, карыстаючыся пэунымі прывілеямі. Дакументы не захавалі фактау масавых вступленняу супраць усеуладнага старосты, хоць яны, напэуна, мелі месца.
Тут, у Слоніме, пры двары знакамітага ДЗЯДЗБКІ прайшлі дзіцячя і юнацкія гады вядомага кампазітара, дыпламата і палітычнага дзеяча Міхала Клеафаса Агінскага, аутара папулярнага паланеза "Раз-вітанне з Радзімай". Тут ён атрмау пачаткова і агульную, і музчную, і філасофскую адукацыю пад кірауніцтвам вопытных педагогау.
З 1784 года у горадзе пачала працаваць вялікая ткацкая фабрыка, прадукцыя якой у хуткім часе выйшла за межы губерні.
3 прыняццем канстытуцыі 3 мая 1791 года Слоніму было вернута адабранае самакіраванне. Ранейшая нёабмежаваная улада М. Агінскага на тэрыторыі горада стала кантралявацца законам, і гэта сведчыла пра канец яго магутнасці і славы. Ужо у тым жа 1791 годзе єн пера-дау частку сваіх маёнткау Міхалу Клеафасу Агінскаму з умовай, што той заплаціць за яго больш за 8 мільенау доугу. А у пачатку 1792 года практчна перастау існаваць і знакаміты тэатр, пачауся паступов заняпад у палацавым жьщці, хоць М. Агінскі усе яшчэ заставауся старостам павета.
Агульны палітычны і зканамічны крызіс, які раздзірау і аслабляу Рэч Паспалітую, давау магчымасць яе суседзям усё актыуней умешвацца ва унутранае жыццё дзяржавы. Асабліва адчувауся дыктуючы уплыу Расіі, што наогул пагражала стратай незалежнасці. Фактычна Масква, а не Варшава (не кароль) кіравала краінай. Нарэшце Рэч Паспалітая перастала існаваць як самастойная дзяржава. У 1772 годзе адбыуся першы яе падзел паміж Расіяй, Прусіяй і Аустряй, у 1793-ім — другі, а у 1795-м — трэці, апошні. Не выратавалі незалежнасць ні масавы патрятчны рух, ні гераічнае паустанне 1794 года пад кірауніцтвам Тадэвуша Касцюшкі (нарадзіуся у фальварку Мерачоушчна, ля Косава, што уваходзілі у Слонімскі павет). Паустанне было крывава задушана акупацыйнымі расійскімі войскамі, якімі камандавау Суворау. Апошняя кропка была пастаулена чатырхгадовым сеймам (1788-1792).
Слонімшчына у паустанні
1794 года актунага удзелу не прымала, але дала гэтаму гераічнаму руху такіх выдатнх яго дзеячоу, як генерал Т. Касцюшка і А. Беляк. Апошні са сваім конным палком дастойна бараніу свабоду не толькі на Слонімшчыне.
2 жніуня 1794 года у Слоніме, на Замосці, адбылася бітва паустанцау корпуса Серакоускага з расійскай арміям. У бітве удзельнічау і конны атрад Беляка. Вось як пісьмова 5 жніуня дакладвау аб гэтай бітве Т. Касцюшку генерал К. Серакоускі:
"Прыбуш з корпусам маім дня 31 ліпеня пад Слонім, ужо застау надходзячага з другога боку Шчары непряцеля. 2 жніуня зрабіу спробу захапіць слонімскае прадмесце, што Замосцем назваецца, а калі непряцель у гэтым намеры хацеу апярэдзщь, пачалася акцыя, вынікам якой наканец атрмалася, што м Замосця гаспадарамі сталі. Два толькі батальён і то няпоуныя і каля ста коней кавалерыі задзейнічанымі былі у гэтай бітве, якая працягвалася з гадзіны 9 ранку да 8 вечара. Маем забітых 2 афіцзрау і 15 салдат, раненых жа
31. Гэта расправа дала непряцелю знак, што спадзявацца можа яшчэ большага, бо маю вестку, нібы цэлы корпус Дэрфельдэна да мяне вяртаецца. Калі ж непряцельскую пазіцыю ніякім спосабам атакаваць без велькіх страт не мог, а да таго ж, здалося, што, акрамя тх калон, якія маю перад сабой, дзве іншыя хочуць акружць, відаць, буду змушан крху адступіць да Ружан, каб не падстауляць флангі".
Аб стратах расійскіх войскау у некаторх крнщах гаворцца, што ян складі 300 чалавек параненьїмі і забітымі.
У вьшіку трэцяга падзелу Рэч Паспалітай пад уладу расійскай імперыі трапіла і Слонімшчьша.
М. Агінскі апошнія гад жцця правёу і памёр у Варшаве у 1800 годзе. Праз некалькі гадоу запусцення калісьці славут тэатр Оперхауз пачау разбурацца, дапамаглі гэтаму "рускія багатр". Цяпер ад палаца і тэатра не засталося амаль нічога, акрамя рэшткау падмуркау. У час пракладкі гарадской каналізацыі У 1960-я гад на месцы былога тэатра (сучасная вуліца Оперная), на гльїбіні больш за 1,6 метра бу вяулен каменн падмурак даужнёй каля 40 метрау і частка цаглянай муроукі сцен. Дауно адгрымела былая слава, у руіны ператварыліся палацы, але слонімцы шануюць сваю гісторыю і, нарэшце, у 1994 годзе была вернута назва вуліцы — Оперная (замест імя Энгельса).
Васіль Супрун.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Слонима
В хозяйстве под Слонимом дохнет молодняк: "мёртвые души" высчитывают из зарплат сельчан
Хотите узнать больше? Фото: ОНТ В одном из хозяйств в Слонимском районе коров якобы продавали местным жителям, а по факту отправляли в могильник. Вот такие вот «мёртвые
Загадочная смерть девушки в Слониме. Что произошло в многоэтажке по ул. Пушкина?
Хотите узнать больше? Перед падением она попросила соседку закрыть окно и не вмешиваться. Как стало известно...
Праздничный салют на день освобождения Слонима
Хотите узнать больше? 10 июля состоялось возложение гирлянды к памятнику воинам-освободителям от немецко-фашистских захватчиков на улице Первомайской в Слониме.
Лучший женский купальский костюм страны — в Слониме
Хотите узнать больше? Слонимские мастерицы приняли участие в конкурсе купальского костюма «Купаліш і Купалінка», который прошел 7 июля во время республиканского праздника
В Слониме гражданин после наезда поезда остался без руки
Хотите узнать больше? В Слониме молодой человек 1991 года рождения травмирован поездом. Вчера днем гражданин в состоянии сильного алкогольного опьянения сидел на ж/д путях
Сельхозпредприятие в Слонимском районе приукрасило статотчетность о поголовье дойного стада
Хотите узнать больше? Финансовая милиция совместно с прокуратурой Слонимского района выявили факты искажения государственной статотчетности о количестве поголовья дойного
В Слониме дружеские посиделки закончились кражей
Хотите узнать больше? На днях 30-летний слонимчанин лишился крупной суммы денежных средств, сообщили в УВД Гродненского облисполкома. Мужчина распивал спиртные напитки
У почты новоселье. Отделение почтовой связи № 5 Слонимского РУПС открылось обновленным и по новому адресу
Хотите узнать больше? Почтовое отделение прописалось в здании автовокзала по улице Вокзальной, 11. Здесь прошла торжественная церемония открытия, в которой приняли участие
Объявления
тамада слоним зельва дятлово волковыск к...
0 бел.руб.
10:53, 27.03.2022Теплицы стальные «Садовод-комфорт» 20х20...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Срочно продам 3-х комнатную квартиру
61 278 бел.руб.
09:51, 15.02.2022Повар сушист
700 бел.руб.
14:23, 22.11.2021Каркасные Дома и бани под ключ. Слоним и...
600 бел.руб.
19:03, 21.11.2021О Слониме
Уездный город Слоним в середине и второй половине XIX в.
Подробнее Пробыв ровно год в качестве губернского, Слоним в декабре 1796 г. становится уездным городом вновь образованной Литовской, а с сентября 1801 г. — Гродненской губернии. Через несколько десятков
Интересная Беларусь
Почему действия COVID-19 по-разному влияют на женщин и мужчин
Подробнее Люди из всех слоев общества подвержены заражению коронавируса. Это привлекло внимание к тому, что болезнь не делает различий. Но все же вирус оказывает совершенно разное воздействие на разные группы