Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Партызанскі камандзір

Партызанскі камандзір

10 лістапада спаўняецца 115 год з дня нараджэння Ганаровага грамадзяніна г. Шчучын, камандзіра Шчучынскага партызанскага злучэння Сцяпана Пятровіча Шупені

Стройныя сосны, нібы вартавыя, маўкліва абступілі зямлянку, домік-музей партызанскай славы і помнік з граніту... Заходзіш на тэрыторыю мемарыяльнага комплексу, ступаеш па той шматпакутнай зямлі і спрабуеш перанесціся ў думках у далёкія саракавыя... Цяпер у Зачэпічах, на беразе Нёмана, – цішыня і спакой, толькі вецер шуміць у вершалінах дрэў. А ў гады Вялікай Айчыннай вайны там размяшчаўся мазгавы цэнтр народных мсціўцаў – штаб Шчучынскага партызанскага злучэння пад камандаваннем Сцяпана Пятровіча Шупені.

 

Партызанскі камандзір


– Урачыстае адкрыццё мемарыяльнага комплексу адбылося 3 верасня 1977 года, – расказвае настаўніца геаграфіі і захавальніца музея Орлеўскай сярэдняй школы Тарэса Эдвардаўна Бурдзей. – Тады ў Зачэпічах сабралася шмат ганаровых гасцей. Сярод іх быў і Сцяпан Пятровіч Шупеня. У нас захаваліся здымкі, якія занатавалі гістарычныя моманты той падзеі, і сёння мы паказваем іх сваім выхаванцам і расказваем пра далёкія ваенныя гады.

 

Музей у Орлеўскай школе адчынены ў 1986 годзе, а з 14 ліпеня 1980 года школа носіць імя ўдзельніка грамадзянскай вайны, сакратара Шчучынскага падпольнага міжрайпартцэнтра і камандзіра Шчучынскага партызанскага злучэння С.П. Шупені. Адпаведнае рашэнне было прынята Гродзенскім абласным Саветам дэпутатаў.

Партызанскі камандзір


– Дзеці з цікавасцю наведваюць музей, знаёмяцца з ваенным мінулым сваёй малой радзімы, – працягвае Тарэса Эдвардаўна. – І не толькі вучні нашай школы. Летам да нас заглядваюць юныя аматары гісторыі з абсалютна розных мясцін вобласці, а то і рэспублікі, а літаральна на днях мы праводзілі экскурсію для вучняў Ходараўскай школы. Асаблівы інтарэс выклікае ў дзяцей зямлянка ў Зачэпічах. Дзе яшчэ ўбачыш сапраўдны прытулак партызан?
Пра Сцяпана Пятровіча Шупеню добра ведае кожны вучань школы. Аб дзейнасці гэтага гераічнага чалавека расказваюць не толькі экспанаты школьнага музея. У адным з калідораў аформлены куточак партызанскага камандзіра, і кожны, хто тут праходзіць, абавязкова кіне позірк на знаёмы воблік.

Партызанскі камандзір


– У гэтыя дні ў школе праходзіць Тыдзень памяці С.П. Шупені, – гаворыць Тарэса Эдвардаўна. – Экскурсаводы Святлана Сухоцкая і Надзея Змітрукевіч праводзяць для вучняў экскурсіі “Яго імя носіць наша школа”. На класных гадзінах настаўнікі расказваюць дзецям пра дзейнасць партызанскага атрада ў нашай мясцовасці, пра яго кіраўніка, пра тыя цяжкія гады выпрабаванняў і трывог.
...На адным са стэндаў школьнага музея ёсць фотаздымак, на якім занатавана ўнікальнае імгненне: сын Сцяпана Пятровіча Аляксандр Сцяпанавіч наведвае мемарыяльны комплекс, каб на свае вочы ўбачыць мясціны, дзе ваяваў яго бацька, і пакланіцца тым людзям, што загінулі ў імя Перамогі. І мы заўсёды будзем помніць пра іх, а таксама пра іх камандзіра – Сцяпана Пятровіча Шупеню.

 

Ганна РУДСКАЯ.
Фота аўтара і з музея школы.

Наша даведка

Сцяпан Пятровіч ШУПЕНЯ

Нарадзіўся 10 лістапада 1896 года ў вёсцы Нача Барысаўскага ўезду Мінскай губерні. Былы сакратар Шчучынскага РК КПБ, камандзір Шчучынскага партызанскага злучэння. Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, ордэнам Чырвонага Сцяга, ордэнам Суворава ІІ ступені і медалямі. Удастоены звання “Ганаровы грамадзянін г. Шчучын” за актыўны ўдзел у партызанскім руху на тэрыторыі Шчучынскага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Щучина

Как живет Шчучыншчына в новом амплуа

Хотите узнать больше? Шчучыншчына, Шчучыншчына-а-а-а! Эти слова плотно засели в музыкальных чартах и головах белорусов - они который день напевают песню "восходящей звезды

В Щучинском районе непристегнутый ребенок получил тяжелые травмы при столкновении Peugeot и VW

Хотите узнать больше? Мальчик находился на заднем сиденье авто без детского удерживающего устройства и не был пристегнут ремнем безопасности.

В Щучинском районе Audi врезалась в дерево, погибла беременная женщина

Хотите узнать больше? Авария произошла 2 ноября около 9 часов утра. На 3-м километре дороги Желудок - Кукини автомобиль Audi съехал на правую по ходу движения обочину и

Под Щучином несколько раз перевернулся Renault: водитель погиб

Хотите узнать больше? Водитель не справился с управлением автомобиля на закруглении дороги.

Рабочий, отравившийся газами в колодце в Щучине, умер. На его начальника завели дело

Хотите узнать больше? Один из рабочих, которые откачивали воду в колодце и отравились канализационными газами, умер в реанимации.

В Щучине рабочие отравились газом в канализационном колодце. Доставали их оттуда спасатели

Хотите узнать больше? В Щучине двое мужчин откачивали воду в канализационном люке. Один из них потерял сознание, а второй, почувствовав слабость, стал звать на помощь.