1,5 млрд рублёў будзе затрачана ў 2011 годзе на рэстаўрацыю палаца Друцкіх-Любецкіх
У перыяд з 2004 па 2011 год на аднаўленне палаца Друцкіх-Любецкіх было затрачана 1,731 млрд. рублёў: адрамантаваны дах, заменены вокны… Сёлета плануецца асвоіць яшчэ 1,5 млрд рублёў. Асноўная маса гэтых грошай будзе выкарыстана для рэстаўрацыі будынка звонку. Вярнуць палацу былую прыгажосць дапамогуць прафесійныя рэстаўратары са сталіцы, якія прыедуць у Шчучын у канцы сакавіка. Пасля заканчэння рэстаўрацыйных работ палац Друцкіх-Любецкіх будзе перададзены ў карыстанне цэнтру творчасці дзяцей і моладзі.
– Аб дабрачыннай акцыі “Адновім палац разам” мы даведаліся са старонак нашай раённай газеты і, прызнацца, вельмі абрадаваліся, — гаворыць дырэктар цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Ірына Пятроўна Дзегцярова. – Вельмі ўдзячны мясцовай уладзе за натойлівасць у ажыццяўленні задуманага. Спадзяемся, што гэтая ініцыятыва сустрэне шырокую падтрымку ў народзе і агульнымі намаганнямі ў нас атрымаецца адрадзіць шчучынскую жамчужыну архітэктуры.
Пасля заканчэння рэстаўрацыйных работ палац Друцкіх-Любецкіх будзе перададзены ў карыстанне нашаму цэнтру, і гэта сапраўды здорава! Нават неяк і не верыцца, што наша даўняя мара стане рэальнасцю…
– Не па чутках ведаем, якое сузор’е талентаў выхоўвае ваш цэнтр. Сапраўды, юныя дараванні павінны развівацца ў дастойных умовах…
– Я працую ў цэнтры творчасці дзяцей і моладзі даволі даўно. На маіх вачах праходзіла яго станаўленне і развіццё. На сённяшні дзень у раёне дзейнічае 168 гурткоў і аб’яднанняў па інтарэсах, дзе займаецца 1750 дзяцей. Каб размясціць такую колькасць жадаючых мы вымушаны арганізоўваць сваю работу ў сельскіх школах, дзіцячых садках, у Доме палякаў і іншых установах, якіх у нашай сетцы па-за школьнага выхавання і адукацыі налічваецца аж дваццаць сем. Уявіце сабе, з якімі цяжкасцямі даводзіцца сустракацца педагогам цэнтра… Пераезд дазволіць яшчэ на больш высокім узроўні будаваць работу.
Мы ўжо нават паспелі прыкладна “прыкінуць”, дзе размесцім розныя гурткі і секцыі. У падвальных памяшканнях абсталюем трынажорную залу, сталярню, майстэрні і падсобныя памяшканні. На першым і другім паверсе “паселяцца” харэаграфічныя гурткі, студыі эстраднай песні “Апрель” і “Элегія”, школа ранняга развіцця “Любазнайка”, фотастудыя… У холе створым карцінную галерэю работ нашых таленавітых выхаванцаў.
Сёлета цэнтр творчасці дзяцей і моладзі будзе адзначаць свой 70 гадовы юбілей. За дзесяцігоддзі плённай працы ўмелымі рукамі гурткоўцаў было створана нямала цікавых работ. Пры пераездзе ў палац педагогі плануюць адкрыць музей, дзе кожны жадаючы зможа ўбачыць гэтую прыгажосць.
– Ірына Пятроўна, сярэдняе пакаленне шчучынцаў з пяшчотай і настальгіяй успамінае танцавальныя вечарыны ў Доме афіцэраў, дзе нават быў свой “дрэс-код” і дамам, кажуць, было недапушчальна прыходзіць у “бручных касцюмах”, а мужчынам – у джынсах. Што называецца, адчуй ўрачыстасць моманту!
– Дарэчы, ёсць задумка аднавіць традыцыю праводзіць у Доме афіцэраў дыскатэкі. Яны сапраўды карысталіся папулярнасцю сярод шчучынскай моладзі. Ну, а форма аддзення, думаю, не будзе адыгрываць такой істотнай ролі.
Наогул, розных планаў і цікавых задумак вельмі шмат! І хутка у нас будзе магчымасць іх ажыццявіць.
Дарэчы, палац Друцкіх-Любецкіх вабіць спецыялістаў цэнтра не толькі прасторнай плошчай… Тыя, каму калісьці пашчасціла працаваць у Доме афіцэраў, назаўжды запомнілі незвычайную энергетыку і магутную творчую аўру гэтага будынка. У велічных залах палаца валадарыць нейкая асаблівая атмасфера. Натхненне перапаўняе душу і хочацца тварыць…
– А які ўнёсак думаюць зрабіць самі педагогі і выхаванцы цэнтра, каб як мага хутчэй ажыццявілася мара стаць гаспадарамі шляхетнай сядзібы?
– Мы з калегамі аднадушна вырашылі падтрымаць добрачынную акцыю і ўнесці асабісты ўклад у аднаўленне палаца. Акрамя фінансавай дапамогі плануем арганізаваць выязныя групы артыстаў, якія выступяць перад працоўнымі калектывамі раёна. Неабходна растлумачыць людзям, што рэканструкцыя палаца Друцкіх-Любецкіх – справа вялікая і неабходная. Разам мы зможам захаваць гэты помнік архітэктуры для будучых пакаленняў.
Аляксандр КАСПЯРЧУК.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Щучина
Как живет Шчучыншчына в новом амплуа
Хотите узнать больше? Шчучыншчына, Шчучыншчына-а-а-а! Эти слова плотно засели в музыкальных чартах и головах белорусов - они который день напевают песню "восходящей звезды
В Щучинском районе непристегнутый ребенок получил тяжелые травмы при столкновении Peugeot и VW
Хотите узнать больше? Мальчик находился на заднем сиденье авто без детского удерживающего устройства и не был пристегнут ремнем безопасности.
В Щучинском районе Audi врезалась в дерево, погибла беременная женщина
Хотите узнать больше? Авария произошла 2 ноября около 9 часов утра. На 3-м километре дороги Желудок - Кукини автомобиль Audi съехал на правую по ходу движения обочину и
В Щучинском районе минивэн опрокинулся в кювет: водитель погиб
Хотите узнать больше? Ремнем безопасности мужчина пристегнут не был.
Под Щучином несколько раз перевернулся Renault: водитель погиб
Хотите узнать больше? Водитель не справился с управлением автомобиля на закруглении дороги.
Мужчина из Щучина нашел в лесу отличный боровик весом более килограмма
Хотите узнать больше? Гриб-великан весит килограмм и двести граммов.
Рабочий, отравившийся газами в колодце в Щучине, умер. На его начальника завели дело
Хотите узнать больше? Один из рабочих, которые откачивали воду в колодце и отравились канализационными газами, умер в реанимации.
В Щучине рабочие отравились газом в канализационном колодце. Доставали их оттуда спасатели
Хотите узнать больше? В Щучине двое мужчин откачивали воду в канализационном люке. Один из них потерял сознание, а второй, почувствовав слабость, стал звать на помощь.
Объявления
Кредит
0 бел.руб.
10:37, 14.06.2022Памятники из гранита под ключ недорого к...
0 бел.руб.
07:32, 04.06.2022Памятники, ограды, благоустройство могил...
0 бел.руб.
07:31, 04.06.2022Сдам квартиру по суткам
30 бел.руб.
18:19, 26.04.2022Памятники, ограды, благоустройство. Щучи...
0 бел.руб.
09:11, 25.04.2022О Щучине
22 года подряд главным Дедом Морозом Щучина была женщина
Подробнее Двадцать два года подряд главным Дедом Морозом Щучина была… женщина! Нынче художественный руководитель районного Дома культуры Елена Ушкарь передала бразды правления праздником ...
Интересная Беларусь
Абвяшчэнне БССР
Подробнее "Без БССР немаведама, якія формы набыла-б дзяржаўная імпэрская структура, створаная ў 1922 годзе і названая СССР"...