Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Незвычайны дом міласэрнасці дзейнічае ў вёсцы Каменка Шчучынскага раёна

Незвычайны дом міласэрнасці дзейнічае ў вёсцы Каменка Шчучынскага раёна

Незвычайны дом міласэрнасці дзейнічае ў вёсцы Каменка Шчучынскага раёна. Стваральніца і апякунка яго – манашка сястра Фаустына

Яна прыемная і простая ў зносінах. З выдатным пачуццём гумару. У яе добрыя вочы і мяккі позірк. Яна цікавы субяседнік. Яе энергічнасцю зараджаешся. Яе ведаюць усе ў акрузе. Многім яна дапамагла і дапамагае. Яна кіруе суполкай Сёстраў Маці Міласэрнасці. Яна заўжды ў руху. Яе не застанеш без справы. Дзіву даешся, як усё паспявае і ўсё ўмее.Гэта сястра Фаустына. А раней яе зналі як Марыю Цыдзік…

Марыя
Марыя расла ў глыбокаверуючай сям’і. Пра тое, што стане манашкай, думаць не думала. Шаснаццацігадовай дзяўчынкай у 1991 годзе яна прыехала з Бераставіцкага раёна ў Каменку вучыцца касцельнай музыцы. З той пары гэтую вёску лічыць сваёй другой малой радзімай.
…90-я былі пераломнымі для сясцёр-манашак з Каменкі. Суполка Сёстраў Маці Міласэрнасці была створана пры касцёле святога Антонія яшчэ ў 1969 годзе ксяндзом Юзэфам Грасевічам. Тайна збіраліся на малітвы. Тайна жылі літургічным жыццём. Хадзілі ў звычайнай вопратцы. Жылі ў звычайным доме. Мала хто ведаў, што жанчыны – манашкі. І толькі на Вялікдзень 1991 года ўпершыню яны адкрыта надзелі манаскае аблачэнне. Сведкам гэтай вялікай радасці і стала Марыя.
Гэта падзея паўплывала на далейшы жыццёвы шлях дзяўчынкі. Марыя вырашыла прысвяціць сваё жыццё служэнню Богу і людзям. Яна паступіла на вучобу ў Гродзенскі каталіцкі інстытут, затым у тэалагічны ўніверсітэт у Варшаве. Яшчэ падчас вучобы ў 1993 годзе Марыю прынялі ў манашкі. Яна абрала імя святой Фаустыны.
Міласэрнасць – гэта стала не проста словам для дзяўчыны. Гэта стала справай жыцця. На яе плечы ляглі клопаты пра састарэлых манашак, добраўпарадкаванне суполкі, дабрачынныя справы.
Кожны з мясцовых жыхароў можа паведаміць пра яе добрыя справы, безадказнасць, самаахвярнасць. Інжынер мясцовага СВК, які падвозіў мяне да сястры Фаустыны, расказаў, як яна даглядала, літаральна насіла на руках, састарэлую манашку, якая не магла хадзіць.

Дом міласэрнасці

У цэнтры Каменкі прыцягвае ўвагу незвычайны будынак. Яго відаць здалёк. Ён адрозніваецца размерам і аздабленнем. Вялікі. Прыгожы. Ля альтанкі са статуяй Маці Божай амаль кожны праезджы прытармозіць-спыніцца. Гэта дом суполкі Сёстраў Маці Міласэрнасці, якую ўзначальвае сястра Фаустына.

Незвычайны дом міласэрнасці дзейнічае ў вёсцы Каменка Шчучынскага раёна


А яшчэ не так даўно на месцы гэтага будынка стаялі два дамы. У адным з іх жылі манашкі. Перад дамамі вялікі сквер, дзе знаходзіцца помнік загінуўшым у Вялікай Айчыннай вайне. Дрэвы былі старыя, многія павалены ветрам. Першым, хто заняўся добраўпарадкаваннем сквера, была маладая Фаустына. Яе часта можна было бачыць з бензапілой у руках, дапамагала рабочым рэзаць дрэвы. Зараз на месцы старых дрэў падымаюцца ўгору маладзенькія, зелянее роўным дываном трава. А хутка на месцы двух дамоў вырас адзін прыгожы.
– Наша суполка пашыралася, неабходна было думаць, дзе пасяліць манашак, якія прыехалі ў Каменку, – расказвае сястра Фаустына. – Якраз суседні дом прадавалі. Мы вырашылі купіць і дабудаваць прыбудову, каб быў адзін цэльны будынак.
Так Фаустыне давялося ўнікаць у будаўнічыя справы. Яе можна было ўбачыць і з сякерай, і з дрылем, і з пілой у руках. Усё атрымалася. Тады сястра Фаустына і падумаць не магла, што па волі Божай стварае літаральна дом міласэрнасці. Спачатку малодшыя манашкі даглядалі састарэлых. А потым у доме з’явілася першая насельніца з мясцовых жыхароў, якую на старасці гадоў не было каму даглядаць…

Зараз у доме Сёстраў Маці Міласэрнасці знаходзяцца 19 састарэлых адзінокіх людзей, восем з іх ляжачыя. Даглядаюць іх восем манашак. Канешне, справіцца з усімі клопатамі самім манашкам немагчыма. Дапамагаюць мясцовыя жанчыны.
– Як вы не заблытваецеся ў гэтай анфіладзе? – здзіўляюся, калі з сястрой Фаустынай ідзём праведаць насельнікаў.
Умовы ў доме выдатныя. Еўрарамонт. Чыста. Цёпла. Утульна. У пакоях па 2-3 жанчыны. Шклопакеты на вокнах. Газавае ацяпленне. Санвузел з душам. У некаторых пакоях стаяць тэлевізары. Насельнікі забяспечаны трохразавым харчаваннем. Убачыўшы сястру Фаустыну, бабулькі ўсміхаюцца, дзякуюць. Яна з кожнай загаворыць, запытае, што трэба, як здароўе. Не так даўно сярод насельнікаў з’явіліся мужчыны. Іх трое. Адзін – інвалід, без ступняў.
У кожнага з насельнікаў свая гісторыя. Свая жыццёвая драма. Ад адных адмовіліся дзеці. Другія ўсё жыццё пражылі адны. Трэція пахавалі ўсіх родных.

– Адно ў іх аднолькавае, у маіх насельнікаў – сум у вачах, – кажа сястра Фаустына. – Якімі б добрымі ўмовы ні былі, ведаю, кожнаму з іх хочацца хоць на хвілінку трапіць у родны дом, падыхаць родным паветрам.

Ведае яна і тое, што колькасць яе насельнікаў будзе павялічвацца. Час такі. І нібы знак Божы – суседні будынак былой аптэкі РУП «Фармацыя» перадало суполцы Сёстраў Маці Міласэрнасці бясплатна. І зноў сястра Фаустына ў будаўнічых клопатах…

Дзеці
Акрамя прыстарэлых жывуць у доме і дзеці. Пра гэта сястра Фаустына не любіць расказваць – вельмі балюча. Некалькі гадоў таму яна аформіла апеку над чатырма дзецьмі з сям’і, якая знаходзілася ў сацыяльна небяспечным стане. Яе папярэджвалі, што дзеці з цяжкімі характарамі. Толькі гэта не палохала. Бацькоўскай любоўю і дабрынёй яны былі абдзеленыя. А калі трапяць у другія ўмовы, думала, дзе пануе атмасфера дабрыні, шчырых зносін, цяжкасцей з імі не будзе. Праўда жыцця аказалася горкай. Чым больш дзеці раслі, тым больш праяўляліся характары. Дрэнныя звычкі, прага да свабоды і штодзённае «я маю права» зрабілі сваю справу...

Зараз у доме Сёстраў Маці Міласэрнасці засталіся двое малодшых дзетак, якія ходзяць у 6 і 4 класы. Старэйшыя – адна вучыцца ў будаўнічым ліцэі, другая – у дзіцячым доме.

Была і яшчэ адна насельніца. Бацькі дзяўчынкі загінулі, калі яна хадзіла ў пяты клас. Апекавала яе сястра Фаустына. Вырасла, з дапамогай сястры Фаустыны паступіла ў медыцынскі каледж. Аднак скончыць яго не ўдалося. Свабода і самастойнае жыццё воддаль дома таксама зрабілі сваю справу. Зараз дзяўчына працуе на фабрыцы. Маўляў, я паўналетняя, сама вырашаю, як жыць далей…
Дзень за днём
Аднак на першым месцы ў сясцёр Маці Міласэрнасці ўсё ж літургічнае жыццё. Распарадак дня ў іх распісаны па гадзінах. Галоўнае месца займае малітва. Акрамя хатняй малітвы кожны дзень вечарам абавязкова ў касцёле. Дарэчы, у доме абсталявана каплічка, дзе зімой – у касцёле вельмі холадна – служацца месы. Дзейнічае нядзельная школа.

У 2000 годзе сястра Фаустына ўзначаліла суполку Сёстраў Маці Міласэрнасці ў Каменцы, а з ліпеня 2011-га яна з’яўляецца генеральнай маці-настаяцельніцай усёй абшчыны, суполкі якой дзейнічаюць не толькі ў Беларусі, але і ў Польшчы, Літве. Яна часта ў раз’ездах. Неабходна клапаціцца і аб сваіх падапечных там.
Cястра Фаустына выдатна водзіць аўтамабіль. Разам з сёстрамі вядзе гаспадарку, садзіць агарод.
Яе энергічнасць і дабрыня кранаюць. Не многа ёсць такіх людзей. З вялікім сэрцам. Добрымі намерамі. Прагай да міласэрнасці. А гэта і ёсць вышэйшая мэта жыцця.
Кампетэнтна
Сяргей Панас, старшыня Каменскага сельвыканкама:
– Сястра Фаустына, дом міласэрнасці – гэта выбітныя чалавек і з’ява ў жыцці нашага раёна, без перабольшвання. Гэта вялікая дапамога не толькі сельскаму Савету, але і ўсяму раёну ў вырашэнні праблем адзінокіх састарэлых людзей. На тэрыторыі нашага сельсавета пражываюць 944 чалавекі, з якіх 377 пенсіянераў, 271 – адзінокапражываючыя і 35 адзінокіх людзей. Адзінокім грамадзянам сталага ўзросту патрэбна розная дапамога, якую і аказваюць ім работнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва сумесна з сельвыканкамам, а таксама сястра Фаустына.
У доме міласэрнасці жывуць насельнікі з усяго раёна! Мінулым летам падчас выязнога выканкама адным з пунктаў наведвання быў дом міласэрнасці. Уразіла ўсіх. Літаральна праз пару дзён мне звоняць калегі, просяць дапамагчы з размяшчэннем састарэлых. І сястра Фаустына дапамагае.
Нядаўна ў доме міласэрнасці з’явіліся першыя насельнікі-мужчыны. Чаму? Таму што былі бязвыхадныя сітуацыі ў людзей. У аднаго з іх памерла жонка. Дзяцей няма. Паўгода пражыў, а больш не змог. Кажа, жыць адзін не магу і не буду. Паставіў я яго на чаргу ў раёне на сацыяльны ложак. Аж 76-ы! Што рабіць? Звярнуўся да сястры Фаустыны. Увайшла ў становішча. Другі з насельнікаў – інвалід, без ступняў. Дачка сур’ёзна хварэе, не можа даглядаць яго. Трэці апусціўся на дно жыцця, а калісьці быў перадавіком на заводзе. Адным словам, людзі былі на грані жыцця.
Дом міласэрнасці існуе на добраахвотныя ахвяраванні. Частку пенсіі насельнікі аддаюць на сваё ўтрыманне. Але гэта кропля ў моры.
Сястра Фаустына – вельмі добры чалавек. Супрацоўнічаем з ёй па розных пытаннях. Яна і могілкі дапамагае прыбіраць, і з тэхнікай дапамагае. Ніколі не адмовіць.

Іна Дужык

Незвычайны дом міласэрнасці дзейнічае ў вёсцы Каменка Шчучынскага раёна

Прикрепленные файлы:

Незвычайны дом міласэрнасці дзейнічае ў вёсцы Каменка Шчучынскага раёна

 faustina.jpg

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Щучина

Как живет Шчучыншчына в новом амплуа

Хотите узнать больше? Шчучыншчына, Шчучыншчына-а-а-а! Эти слова плотно засели в музыкальных чартах и головах белорусов - они который день напевают песню "восходящей звезды

В Щучинском районе непристегнутый ребенок получил тяжелые травмы при столкновении Peugeot и VW

Хотите узнать больше? Мальчик находился на заднем сиденье авто без детского удерживающего устройства и не был пристегнут ремнем безопасности.

В Щучинском районе Audi врезалась в дерево, погибла беременная женщина

Хотите узнать больше? Авария произошла 2 ноября около 9 часов утра. На 3-м километре дороги Желудок - Кукини автомобиль Audi съехал на правую по ходу движения обочину и

Под Щучином несколько раз перевернулся Renault: водитель погиб

Хотите узнать больше? Водитель не справился с управлением автомобиля на закруглении дороги.

Рабочий, отравившийся газами в колодце в Щучине, умер. На его начальника завели дело

Хотите узнать больше? Один из рабочих, которые откачивали воду в колодце и отравились канализационными газами, умер в реанимации.

В Щучине рабочие отравились газом в канализационном колодце. Доставали их оттуда спасатели

Хотите узнать больше? В Щучине двое мужчин откачивали воду в канализационном люке. Один из них потерял сознание, а второй, почувствовав слабость, стал звать на помощь.