Знаёмцеся: чэмпіёнка Наталля Лісоўская

Нядаўна ў Мінску адбыўся фінал рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне, лыжным спорце і стральбе з пнеўматычнай зброі “Снежны снайпер” на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. У складзе абласной каманды выступала і наша зямлячка, навучэнка гімназіі г. Шчучына Наталля Лісоўская. У сваёй узроставай групе яна была першай у лыжнай гонцы і трэцяй у стральбе, што дазволіла прынесці камандзе найбольшую колькасць ачкоў і заняць першае месца, а Наталлі – стаць чэмпіёнкай!
– Я зусім не спадзявалася на такі поспех, – прызнаецца дзяўчына. – Проста многа трэніравалася і мела моцнае жаданне выбіцца ў дзесятку лепшых. А калі выдатна адстралялася (95 ачкоў са 100), з’явілася надзея на прызавое месца. На лыжні я стартавала з сяброўкай па камандзе Наталляй Скобля, якая была крыху наперадзе. Але на дыстанцыі “загарэлася” – абышла не толькі яе, але і ўсіх сапернікаў.
– Гэта другое выступленне Наталлі на такіх спаборніцтвах, – тлумачыць яе бацька і першы трэнер Віктар Барысавіч Лісоўскі. – У параўнанні з мінулым годам Наталля прайшла дыстанцыю на мінуту хутчэй! Гэта вельмі добры “рост”. У яе ёсць самае галоўнае – вялікая воля да перамогі.
Сам Віктар Барысавіч адданы прыхільнік спорту, неаднаразовы пераможца рэспубліканскіх спаборніцтваў па бегу. Разгледзеўшы ў дачкі спартыўныя здольнасці, В.Б. Лісоўскі стаў развіваць іх. Не апошнюю ролю адыграла і пакупка выдатных лыжаў германскай фірмы “Фішар”. А за тыдзень да спаборніцтваў тата прывёз сваю будучую чэмпіёнку на сталічную лыжна-ролерную трасу і стаў трэніраваць яе. Іх заўважыў дырэктар рэспубліканскага цэнтральнага клуба ДТСААФ У.В. Маставенка. Ён як адданы прыхільнік спорту ў сваю чаргу таксама даў вельмі слушныя парады.
На нашу сустрэчу новаспечаная чэмпіёнка прынесла свае ўзнагароды: дыпломы, тры медалі, два кубкі, белчаня – сімвал спартыўнага клуба і спецыяльную ўзнагароду за першае месца ад Беларускай федэрацыі па біятлоне. Дастойнае прызнанне поспеху нашай юнай спартсменкі!
Пажадаем Наталлі моцнага здароўя і яшчэ шмат спартыўных перамог.
Сяргей ГАРДЗЕЙЧЫК.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Щучина
Как живет Шчучыншчына в новом амплуа
Хотите узнать больше? Шчучыншчына, Шчучыншчына-а-а-а! Эти слова плотно засели в музыкальных чартах и головах белорусов - они который день напевают песню "восходящей звезды
В Щучинском районе непристегнутый ребенок получил тяжелые травмы при столкновении Peugeot и VW
Хотите узнать больше? Мальчик находился на заднем сиденье авто без детского удерживающего устройства и не был пристегнут ремнем безопасности.
В Щучинском районе Audi врезалась в дерево, погибла беременная женщина
Хотите узнать больше? Авария произошла 2 ноября около 9 часов утра. На 3-м километре дороги Желудок - Кукини автомобиль Audi съехал на правую по ходу движения обочину и
В Щучинском районе минивэн опрокинулся в кювет: водитель погиб
Хотите узнать больше? Ремнем безопасности мужчина пристегнут не был.
Под Щучином несколько раз перевернулся Renault: водитель погиб
Хотите узнать больше? Водитель не справился с управлением автомобиля на закруглении дороги.
Мужчина из Щучина нашел в лесу отличный боровик весом более килограмма
Хотите узнать больше? Гриб-великан весит килограмм и двести граммов.
Рабочий, отравившийся газами в колодце в Щучине, умер. На его начальника завели дело
Хотите узнать больше? Один из рабочих, которые откачивали воду в колодце и отравились канализационными газами, умер в реанимации.
В Щучине рабочие отравились газом в канализационном колодце. Доставали их оттуда спасатели
Хотите узнать больше? В Щучине двое мужчин откачивали воду в канализационном люке. Один из них потерял сознание, а второй, почувствовав слабость, стал звать на помощь.
Объявления
Кредит
0 бел.руб.
10:37, 14.06.2022Памятники из гранита под ключ недорого к...
0 бел.руб.
07:32, 04.06.2022Памятники, ограды, благоустройство могил...
0 бел.руб.
07:31, 04.06.2022Сдам квартиру по суткам
30 бел.руб.
18:19, 26.04.2022Памятники, ограды, благоустройство. Щучи...
0 бел.руб.
09:11, 25.04.2022О Щучине
Анёл-абаронца Шчучынскага палаца
Подробнее Пенсіянер Уладзімір ГЛАЗ адважна змагаецца за аднаўленне палаца князя Францішка Ксаверыя Друцка-Любецкага, ініцыятара будовы Аўгустоўскага канала
Интересная Беларусь
Палеская памылка Яўхіма Карскага
Подробнее Моўны фактар вызначаў на працягу дастаткова працяглага часу нацыянальную ідэнтыфікацыю насельніцтва па ўсім усходнееўрапейскім рэгіёне. Але, па-першае, ён не заўсёды быў кангеніяльным у


