Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Дэмбраўская кадрыля” будзе ўключана ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей

“Дэмбраўская кадрыля” будзе ўключана ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей

Адзінаццацікласніца Дэм­б­раў­с­кай школы Вераніка Ма­лыш­ка спасцігае «Дэмбраўскую кад­ры­лю» 11-ы год. Русая каса, бла­кіт­ныя вочы і нацыянальны строй – сапраўдная бе­ла­ру­сач­ка! Рука аб руку з Веранікай тан­цу­юць брат і мама. Аказалася, што «Дэмбраўская кадрыля» ўжо даўно стала сямейным тан­цам не толькі для Малышкаў, але і для Сухоцкіх, Бабеяў, Та­лоч­каў, Шведаў, Ненартовічаў і ін­шых сяльчан.

Добрая звестка аб тым, што наш узор­ны фальклорны калектыў “Скарбоначка” быў узнагароджаны Га­на­ро­вай граматай Міністэрства ку­ль­ту­ры Рэспублікі Беларусь і «Дэмбраўская кадрыля” будзе ўклю­ча­на ў Дзяржаўны спіс не­ма­тэ­ры­я­ль­ных гісторыка-культурных каш­тоў­нас­цей Беларусі, раз­ля­це­ла­ся па раёне хутка і дайшла нават да канала Беларускага тэ­ле­ба­чан­ня. Мы таксама вырашылі бліжэй паз­на­ё­міц­ца з захавальнікамі слаў­ных беларускіх традыцый і на­кі­ра­ва­лі­ся ў аграгарадок Дэмбрава.


У той восеньскі дзень, няг­ледзя­чы на дажджлівае надвор’е, у мяс­цо­вым Доме фальклору панаваў па-сапраўднаму святочны настрой. Пе­рас­ту­паю парог будынка і апы­на­ю­ся ў аўтэнтычным беларускім ася­род­ку. Адразу бачна, што дэм­б­раў­цы шануюць культурную спад­чы­ну, народныя традыцыі і звычаі. Зда­ец­ца, час тут спыніўся. На сце­нах – кветкі і птушкі, вышытыя пра­ца­ві­ты­мі рукамі дэмбраўскіх май­с­т­рыц. Усе рыхтуюцца да прыезду гас­цей. Юнакі падвязваюць па­я­са­мі вышываныя кашулі, аб­ме­нь­ва­юц­ца жартамі. Дзяўчаты ўпля­та­юць у косы чырвоныя стужкі і гра­цы­ёз­на кружацца ў сваіх шыкоўных бе­ла­рус­кіх строях.

“Дэмбраўская кадрыля” будзе ўключана ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей
Нібы пазыўныя, даносяцца акор­ды баяна, і за лічаныя хвіліны тан­цо­ры выстройваюцца парамі. Ад бой­ка­га тапатання драўляная пад­ло­га гудзе ў такт музыцы. Крок за кро­кам, круг за кругам… Рэ­пе­ты­ру­юць. 


Танцоры ведаюць, што агрэхаў у іх справе быць не павінна: за кож­ным уважліва сочыць кіраўнік узор­на­га фальклорнага калектыву “Скарбоначка” Эльвіра Ме­чыс­ла­ваў­на Сухоцкая. Але як маці яна асаб­лі­ва хвалюецца за сына За­ха­ра. Малы не горш за дарослых  тан­цуе “Дэмбраўскую кадрылю” і прыз­на­ец­ца, што такі занятак  яму дас­па­до­бы. Зусім не цяжка за­пом­ніць рухі. Усё само па сабе ат­рым­лі­ва­ец­ца. Шкада толькі, што ў гэты дзень таты побач няма – ён, як ака­за­ла­ся, таксама танцуе кад­ры­лю!


А вось у Людмілы Міхайлаўны Ма­лыш­ка часу на хваляванне ня­ма: трэба задаваць тон і не вы­бі­вац­ца з рытму. Як атрымалася, што маці ўжо не першы год танцуе на адной сцэне са сваімі дзецьмі?


Аднаго разу Вераніцы і Дзянісу спат­рэ­бі­ла­ся наша бацькоўская да­па­мо­га: трэба было вышыць бе­ла­рус­кі арнамент. Упрыгожваючы строі,  адчула сувязь са сваімі прод­ка­мі. Дзеці шануюць і любяць тое, што падабалася нашым ба­ць­кам і дзядам, дык чаму і мне не да­лу­чыц­ца да гэтай добрай тра­ды­цыі? Зараз тупацім усе разам, – ус­мі­ха­ец­ца Людміла Міхайлаўна.

“Дэмбраўская кадрыля” будзе ўключана ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей
Некалькі хвілін перапынку, і рэ­пе­ты­цыя працягваецца. Уважліва са­чу за танцорамі – вучнямі 4-11 кла­саў. Адзначаю, што тут няма скід­кі на ўзрост. Усе рухаюцца ад­но­ль­ка­ва хораша. Цікава, што тан­ца­ваць падабаецца не толькі дзяў­ча­там, але і хлопцам. Напрыклад, Мак­сім Талочка не развітваецца з “Дэмбраўскай кадрыляй” на пра­ця­гу 10 гадоў. Кажа, што яму ў ра­дасць апранаць нацыянальны строй. А яшчэ цікава даведацца, якія танцы захаваліся ў іншых рэ­гі­ё­нах. Такая магчымасць, між ін­шым,  у дэмбраўскай моладзі так­са­ма ёсць.  


Загадчыца Дэмбраўскага се­ль­с­ка­га Дома фальклору Алена Іва­наў­на Аліхвер расказала, што “Скарбоначка” аблюбавала не то­ль­кі сцэну райцэнтра, але і “засвяцілася” на розных  фес­ты­ва­ль­ных пляцоўках Беларусі. Дэм­б­раў­цы з’яўляюцца дыпламантамі I сту­пе­ні конкурсаў  “Хрустальный баш­ма­чок”, “Крышталікі зап­ра­ша­юць” і іншых. Рабяты прымалі ўдзел у фестывалях “Панямоння жы­ват­вор­ная крыніца”, “Паміж намі, су­седзя­мі”, выступалі  на  кон­кур­сах і фэстах у Воранаве, Ваў­ка­выс­ку, Індуры, Адэльску, Астраўцы, Іўі і іншых гарадах. Яскравыя ўспа­мі­ны пра падарожжы беражліва за­хоў­ва­юц­ца ў вялізным фо­та­а­ль­бо­ме. 


Марыя Уладзіславаўна Се­мя­но­віч таксама можа многае ўзгадаць.


 – Танцую кадрылю больш за чвэрць стагоддзя, – прызнаецца бы­лая загадчыца Дэмбраўскага До­ма фальклору. – Я вельмі бе­раж­лі­ва адношуся да культурнай спад­чы­ны. “Дэмбраўская кадрыля” – гэта наш адметны мясцовы та­нец. Упэўнена, што калі спат­рэ­біц­ца, кожны трэці выйдзе яго тан­ца­ваць. Не ведаць кадрылю, гэта як не ведаць “Купалінку”. Прыемна ба­чыць, што сёння ў “Скарбоначку” пры­водзяць сваіх дзяцей тыя, хто сам калісьці тут займаўся. Гэта сво­е­а­саб­лі­вая сувязь пакаленняў. 


Адметна, што дэмбраўская мо­ладзь танцуе не толькі кадрылю, але і яшчэ 16 побытавых танцаў!  Гэ­та “Турэйская кадрыля”, “Полька-ба­бач­ка”, “Лысы”, “Кракавяк”, “Лявоніха”, “Рэчанька” і многія ін­шыя. Рабяты разам з работнікамі Дэм­б­раў­с­ка­га Дома фальклору збі­ра­юць прыказкі і прымаўкі, ходзяць ка­ля­да­ваць, гукаюць вясну, шу­ка­юць папараць-кветку, захоўваюць на­шы беларускія традыцыі і аб­ра­ды.


Музыка сціхла, і ў дзвярах До­ма фальклору паказаліся жур­на­ліс­ты тэлерадыёкампаніі “Брэст”. Хлоп­цы і дзяўчаты крыху раз­гу­бі­лі­ся, але ўжо праз некалькі хвілін пас­мя­ле­лі і пачалі дэманстраваць свае таленты  перад пільным во­кам фота- і відэакамеры. 

“Дэмбраўская кадрыля” будзе ўключана ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей


Рэдактар аддзела спецпраектаў Таццяна Болтуць рас­ка­за­ла, што працуе над цыклам пе­ра­дач па гісторыка-культурнай спад­чы­не для свайго новага што­тыд­нё­ва­га этнаграфічна-краязнаўчага пра­ек­та “Край”. Дарэчы, ён зусім ня­даў­на з’явіўся ў эфіры тэ­ле­ка­на­ла “Беларусь 3”. Журналістка ез­дзіць па Беларусі ў пошуках аў­тэн­тыч­ных танцаў і песень, народных тра­ды­цый і абрадаў. Не змагла яна аб­мі­нуць і Шчучыншчыну. 


У той дзень здымалі “Скарбоначку” да самага вечара. Пра сябе расказвалі і дзеці, і да­рос­лыя. Дэмбраўскія танцоры так ура­зі­лі тэлежурналістку, што яна пап­ра­сі­ла ў рабят даць ёй май­с­тар-клас. Атрымалася нядрэнна. 
Увечары мы знайшліся ў са­цы­я­ль­ных сетках, абмяняліся здымкамі і ўражаннямі.


Цудоўныя дзеткі, цудоўная спра­ва, якую робяць усе гэтыя людзі, – зазначыла Таццяна Бол­туць. –  Відаць, што гэта ад душы ідзе. Таму ўсё ў іх атрымаецца. “Дэмбраўская кадрыля” будзе жыць!

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Щучина

Как живет Шчучыншчына в новом амплуа

Хотите узнать больше? Шчучыншчына, Шчучыншчына-а-а-а! Эти слова плотно засели в музыкальных чартах и головах белорусов - они который день напевают песню "восходящей звезды

В Щучинском районе непристегнутый ребенок получил тяжелые травмы при столкновении Peugeot и VW

Хотите узнать больше? Мальчик находился на заднем сиденье авто без детского удерживающего устройства и не был пристегнут ремнем безопасности.

В Щучинском районе Audi врезалась в дерево, погибла беременная женщина

Хотите узнать больше? Авария произошла 2 ноября около 9 часов утра. На 3-м километре дороги Желудок - Кукини автомобиль Audi съехал на правую по ходу движения обочину и

Под Щучином несколько раз перевернулся Renault: водитель погиб

Хотите узнать больше? Водитель не справился с управлением автомобиля на закруглении дороги.

Рабочий, отравившийся газами в колодце в Щучине, умер. На его начальника завели дело

Хотите узнать больше? Один из рабочих, которые откачивали воду в колодце и отравились канализационными газами, умер в реанимации.

В Щучине рабочие отравились газом в канализационном колодце. Доставали их оттуда спасатели

Хотите узнать больше? В Щучине двое мужчин откачивали воду в канализационном люке. Один из них потерял сознание, а второй, почувствовав слабость, стал звать на помощь.