У Васілішках прайшло свята музыкі Чэслава Немэна "Дзіўны гэты свет"
Спакон вякоў Шчучынская зямля славілася сваімі працавітымі, сумленнымі і таленавітымі людзьмі. Менавіта тут нарадзіўся і правёў сваё дзяцінства знакаміты рок-музыкант – Чэслаў Немэн. Яго музыка кранае да глыбіні душы, яго песні не ведаюць межаў, яго творчасць аб'ядноўвае людзей добрай волі. Яркім сведчаннем гэтага стала свята музыкі "Дзіўны гэты свет", якое ладзілася сёння на Шчучыншчыне. Яго арганізатарам выступіў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Шчучынскага райвыканкама.
Васілішкі сталі эпіцэнтрам культурнага жыцця нашага раёна. Сюды, у адзіны ў свеце музей рок-музыканта, які створаны і паспяхова дзейнічае ў яго родным доме, з ранку спяшаліся мясцовыя жыхары, прыхільнікі таленту сусветна вядомага музыкі з Гродна, Ліды, Мінска, Варшавы... Адметна, што сёлета да свята далучыліся шчучынскія і лідскія матацыклісты, а таксама веласіпедысты з розных арганізацый і ўстаноў раёна, якія арганізавалі ў гонар славутага земляка мота-велапрабег.
У фае центра культуры аграгарадка Васілішкі было людна. Тут дэманстраваўся дакументальны фільм “Гэты дзіўны свет Ч. Немэна". А з амфітэатра даносілася чароўная жывая музыка. Яна аб'яднала ўсіх: аднасяльчан, якія ведалі Чэсіка з маленства, тых, хто пазнаёміўся з гэтым музыкантам у сталым узросце і тых, хто ўпершыню адкрыў для сябе феномен Чэслава Немэна.
На свята завіталі і ганаровыя госці. Сярод сапраўдных знаўцаў творчасці музыканта і адданых прыхільнікаў яго таленту былі намеснік старшыні райвыканкама Аляксей Садоўскі, генеральны консул Рэспублікі Польшча ў Гродне Яраслаў Ксёнжэк з жонкай, дырэктар Польскага Інстытута ў Мінску Матэўш Адамскі, эксперт па праграмна-арганізацыйных пытаннях Польскага інстытута ў Мінску Алена Здобнікава, кінасцэнарыст, рэжысёр, кіраўнік папячыцельскага савета Стара-Васілішкаўскага клуба-музея Вера Савіна, сцэнарыст Аляксандр Нілаў і іншыя.
Са сцэны гучыць песня “ Дзіўны гэты свет” у выкананні спявачкі Шчучынскага РЦКіНТ Ілоны Танкевіч, л’ецца над Васілішкамі Немэна слаўная песня, якая і па сённяшні дзень не губляе сваёй акутальнасці. Генеральны консул Рэспублікі Польшча ў Гродне Яраслаў Ксёнжэк, дырэктар Польскага Інстытута Матэўш Адамскі і намеснік старшыні Шчучынсага райвыканкама Аляксей Садоўскі адкрываюць свята музыкі "Дзіўны гэты свет".
Прыемна, што амфітэатр аграгарадка сабраў шмат сем'яў. З маленства прывівае любоў да прыгожага сваім дзецям шматдзетная маці Алена Габіс.
-- Мы ужо наведвалі ўсей сям'ёй клуб-музей у Старых Васілішках, -- прызналася Алена. -- Сённяшняя імпрэза стала сапраўдным падарункам для нас і для жыхароў аграгарадка. Мы змаглі паслухаць добрыя песні і адпачыць усе разам.
На свяце актыўна працавалі гандлёвыя рады, дзейнічала выстава малюнкаў, свае рукатворныя працы прапаноўвалі народныя ўмельцы. Са сцэны аднолькава хораша гучалі беларуская, руская, польская і нават французская мовы, якія дарылі артысты Шчучынскага раённага ЦКіНТ. Не бяздзейнічалі на свяце і актывісты БРСМ.
Размову аб сіле мастацтва і славутым земляку працягнулі ў клубе-музеі ў Старых Васілішках у доме Выджыцкіх. Там, дзе музыка зрабіў свае першыя крокі, успаміналі якім быў Чэсік. Як заўсёды натхнёна расказваў пра жыццёвы і творчы шлях нашага земляка загадчык установы Уладзімір Сянюта. Ізноў гэта звычайная вясковая хата, якая ператварылася ў клуб-музей ажыла, загаманіла. Фотаздымкі, лісты, дакументы, музычныя інструменты… Не хапала толькі самаго гаспадара. Але душа творцы назаўжды засталася ў яго музыцы, і кожны раз, калі гучаць знаёмыя акорды, Чэслаў нібыта вяртаецца на сваю малую радзіму. Яго песні ўзрушваюць і разбаўляюць шэрую палітру штодзённасці яскравымі фарбамі натхнення. Так было і сёння. Уладзімір Уладзіміравіч чарговы раз адзначыў, што Чэслаў Немэн – гэта паглыбленне ў філасофію музыкі, змешванне стыляў і накірункаў, спроба выйсці за межы звыклага фармату, імкненне ўзняцца на новую ступень свабоды.
... Тым часам з саду Выджыцкіх даносіліся вясёлыя народныя мелодыі.
Гэта сваёй творчасцю ўражваў усіх прысутных хор польскай песні "Промень". Як некалі казаў сам Чэслаў Немэн: «Народныя мелодыі, славянскі фальклор – гэта якраз тая чыстая крыніца, да якой варта прыпадаць кожны раз, калі хочаш, каб твая творчасць хвалявала». Насамрэч песні шчучынскіх спевакоў хвалявалі і зачароўвалі, прымушалі пускацца ў танцы. А ведалі б вы, якія смачныя яблыкі ў садзе Выджыцкіх! Як, дарэчы, і стравы, прыгатаваныя з іх! Усім удзельнікам свята музыкі пашчасціла прадэгуставаць кулінарныя шэдэўры работнікаў культуры. Дарэчы, на свята завіталі і аматары музыкі з Польшчы. На імпрэзу выпадкова трапілі некалькі груп турыстаў з Варшавы. Так здарылася, што сярод іх быў і аднакласнік дачкі Чэслава Немэна Наталлі.
Малады чалавек прызнаўся, што прыехаў сюды, каб убачыць, дом, дзе нарадзіўся і рос лепшы польскі музыкант XX стагоддзя, уладальнік непаўторнага голасу Чэслаў Выджыцкі і застаўся вельмі ўражаны тым, што на Шчучыншчыне так любяць музыканта. Няхай талент Немэна па-сапраўднаму раскрыўся ў Польшчы, але творчыя задаткі з’явіліся менавіта на васілішкаўскай зямлі. Госці прызналіся, што ўнікальны голас і песні музыканта з Беларусі былі новай з’явай, узорам авангарднага музычнага мастацтва. Здавалася, што ён апярэджваў час. Яго сусветна вядомая песня “Dziwny jest ten swiat” стала любімай не толькі для ўсёй Польшчы, але і ўсяго свету. Музыкант, які па колькасці залатых дыскаў спаборнічаў з “Бітлз”, неаднаразова ўздымаў парыжскую “Алімпію”, выступаў на адной сцэне з Марлен Дзітрых і Сціві Уандэрам, гастраляваў па найбуйнейшых заходніх краінах і пры жыцці выдаў тры альбомы з песнямі ў магутнай фірме “CBS” нарадзіўся менавіта на Шчучыншчыне. Ён заўсёды памятаў, адкуль ён родам, не забываў сваіх аднавяскоўцаў, наведваў іх, запрашаў на свае канцэрты. Мы таксама памятаем яго. Яго музыка жыве ў нашых сэрцах. Імпрэза скончылася, але ўражанні ад цёплай сустрэчы застануцца яшчэ надоўга.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Щучина
Как живет Шчучыншчына в новом амплуа
Хотите узнать больше? Шчучыншчына, Шчучыншчына-а-а-а! Эти слова плотно засели в музыкальных чартах и головах белорусов - они который день напевают песню "восходящей звезды
В Щучинском районе непристегнутый ребенок получил тяжелые травмы при столкновении Peugeot и VW
Хотите узнать больше? Мальчик находился на заднем сиденье авто без детского удерживающего устройства и не был пристегнут ремнем безопасности.
В Щучинском районе Audi врезалась в дерево, погибла беременная женщина
Хотите узнать больше? Авария произошла 2 ноября около 9 часов утра. На 3-м километре дороги Желудок - Кукини автомобиль Audi съехал на правую по ходу движения обочину и
В Щучинском районе минивэн опрокинулся в кювет: водитель погиб
Хотите узнать больше? Ремнем безопасности мужчина пристегнут не был.
Под Щучином несколько раз перевернулся Renault: водитель погиб
Хотите узнать больше? Водитель не справился с управлением автомобиля на закруглении дороги.
Мужчина из Щучина нашел в лесу отличный боровик весом более килограмма
Хотите узнать больше? Гриб-великан весит килограмм и двести граммов.
Рабочий, отравившийся газами в колодце в Щучине, умер. На его начальника завели дело
Хотите узнать больше? Один из рабочих, которые откачивали воду в колодце и отравились канализационными газами, умер в реанимации.
В Щучине рабочие отравились газом в канализационном колодце. Доставали их оттуда спасатели
Хотите узнать больше? В Щучине двое мужчин откачивали воду в канализационном люке. Один из них потерял сознание, а второй, почувствовав слабость, стал звать на помощь.
Объявления
Кредит
0 бел.руб.
10:37, 14.06.2022Памятники из гранита под ключ недорого к...
0 бел.руб.
07:32, 04.06.2022Памятники, ограды, благоустройство могил...
0 бел.руб.
07:31, 04.06.2022Сдам квартиру по суткам
30 бел.руб.
18:19, 26.04.2022Памятники, ограды, благоустройство. Щучи...
0 бел.руб.
09:11, 25.04.2022О Щучине
Щучин
Подробнее В изданном в 1880-е годы "Словаре географическом Королевства Польского и других краев славянских» утверждается, что в 1436 году воевода трокский Петр Лелюш основал деревянный костел в Щучине.
Интересная Беларусь
Belwest: Что ожидать на сезон осень-зима 2020\2021
Подробнее Какую обувь и по чем готовит Belwest? Что ожидать среди моделей обуви на осень в этом году?