На жніве працуюць… вайскоўцы
Станіслаў Станіслававіч Кузьма значную частку свайго жыцця прысвяціў службе ў арміі. Пасля звальнення ў запас вырашыў падацца ў аграрыі.
– Яшчэ ў юнацтве я cкончыў Навагрудскі сельгастэхнікум, затым – Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, – гаворыць загадчык вытворчага ўчастка №1 ДП “Шчучынская ППРф” Станіслаў Станіслававіч Кузьма. – Некаторы час працаваў у калгасе “Чырвоны сцяг” у Балічах. Потым вырашыў стаць вайскоўцам: болей дваццаці гадоў прысвяціў службе ў арміі і выйшаў на заслужаны адпачынак у званні старшага прапаршчыка. У мінулым годзе разам з сям’ёй вярнуўся на малую радзіму – у вёску Амбілеўцы. Я люблю працаваць на зямлі, таму ўладкаваўся на працу ў мясцовую гаспадарку. Сёлета збіраю свой першы пасля доўгага перапынку ўраджай.
Шчучынскай ППРф сёлета неабходна ўбраць 1200 гектараў зерневых. З кожным днём тэмпы жніва ўзрастаюць. Аднак рабіць прагнозы аб ураджаі ў гаспадарцы не спяшаюцца. Як вядома, хлеб не той, што на палях, а той, што ў засеках. Аднак першыя вынікі радуюць – асобныя ўчасткі азімага трыцікале далі па 70 цэнтнераў з гектара.
Жніво ў ДП “Шчучынская ППРф” пачалося, як у арміі – франтальным наступленнем на нівы. На ўборцы зерневых задзейнічаны 7 камбайнаў, у тым ліку і магутны “Лексіён”. Тон у рабоце задаюць вопытныя механізатары Андрэй Віктаравіч Місюк, Вацлаў Станіслававіч Сінкевіч, Віктар Баляслававіч Філіпчык, браты Віктар Юзэфавіч і Іосіф Юзэфавіч Арабчыкі. Сілы не разрозніваюць – камбайны ідуць цэнтралізавана, за кожным з іх замацаваны аўтамабілі-перавозчыкі. Тут жа дзяжураць тэхнічныя службы, пажарныя.
– Працаваць на сяле можна, – дзеліцца механізатар з дваццацігадовым стажам Віктар Баляслававіч Філіпчык, прама пасярод загона на хвіліну спыніўшы па нашай просьбе свой камбайн. – Паглядзіце якая тэхніка! За апошнія некалькі гадоў у гаспадарцы значна абнавіўся машынна-трактарны парк, прычапны інвентар. Люба-дорага выходзіць у поле на сучасных высокапрадукцыйных машынах: за рабочым працэсам сочыць бартавы камп’ютар, у кабіне вадзіцеля ўстаноўлены кандыцыянер… Ды і зарплаты досыць высокія!
Рытм уборачнай кампаніі ў ДП “Шчучынская ППРф” вельмі напружаны, работа на палях вядзецца з васьмі гадзін раніцы і не спыняецца да позняй ночы. Ужо скончана ўборка азімага рапсу, ураджайнасць якога склала 25 цэнтнераў з гектара. Яравога ячменю намалочана 357 тон, азімай пшаніцы - 578 тон. Калі надвор’е не падвядзе, жніво ў гаспадарцы будзе завершана да 15 жніўня.
Аляксандр КАСПЯРЧУК.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Щучина
Как живет Шчучыншчына в новом амплуа
Хотите узнать больше? Шчучыншчына, Шчучыншчына-а-а-а! Эти слова плотно засели в музыкальных чартах и головах белорусов - они который день напевают песню "восходящей звезды
В Щучинском районе непристегнутый ребенок получил тяжелые травмы при столкновении Peugeot и VW
Хотите узнать больше? Мальчик находился на заднем сиденье авто без детского удерживающего устройства и не был пристегнут ремнем безопасности.
В Щучинском районе Audi врезалась в дерево, погибла беременная женщина
Хотите узнать больше? Авария произошла 2 ноября около 9 часов утра. На 3-м километре дороги Желудок - Кукини автомобиль Audi съехал на правую по ходу движения обочину и
В Щучинском районе минивэн опрокинулся в кювет: водитель погиб
Хотите узнать больше? Ремнем безопасности мужчина пристегнут не был.
Под Щучином несколько раз перевернулся Renault: водитель погиб
Хотите узнать больше? Водитель не справился с управлением автомобиля на закруглении дороги.
Мужчина из Щучина нашел в лесу отличный боровик весом более килограмма
Хотите узнать больше? Гриб-великан весит килограмм и двести граммов.
Рабочий, отравившийся газами в колодце в Щучине, умер. На его начальника завели дело
Хотите узнать больше? Один из рабочих, которые откачивали воду в колодце и отравились канализационными газами, умер в реанимации.
В Щучине рабочие отравились газом в канализационном колодце. Доставали их оттуда спасатели
Хотите узнать больше? В Щучине двое мужчин откачивали воду в канализационном люке. Один из них потерял сознание, а второй, почувствовав слабость, стал звать на помощь.
Объявления
Кредит
0 бел.руб.
10:37, 14.06.2022Памятники из гранита под ключ недорого к...
0 бел.руб.
07:32, 04.06.2022Памятники, ограды, благоустройство могил...
0 бел.руб.
07:31, 04.06.2022Сдам квартиру по суткам
30 бел.руб.
18:19, 26.04.2022Памятники, ограды, благоустройство. Щучи...
0 бел.руб.
09:11, 25.04.2022О Щучине
Кветкавы рай стварыла ля сваёй сядзібы жыхарка вёскі Барташы Ядвіга Сярко
Подробнее Калі б існавала Кніга дзівосаў Шчучыншчыны, у яе абавязкова патрапіў бы “кветкавы рай”, які стварыла сваімі рукамі 69-гадовая жыхарка вёскі ...
Интересная Беларусь
У архіве Летувы адкрытыя ўнікальныя дакумэнты часоў БНР
Подробнее Пратаколы Рады БНР датуюцца 1918-1919 гадамі. У Нацыянальным архіве Летувы былі знойдзеныя ўнікальныя дакумэнты, якія датычаць Рады БНР, а таксама айцоў-заснавальнікаў Беларускай Народнай


