Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Захаваем спадчыну разам!

Як не дапусціць знішчэння помнікаў археалогіі, што знаходзяцца на тэрыторыі раёна? Як зрабіць гэтыя аб’екты прывабнымі для турыстаў? Як утаймаваць “чорных капальнікаў”? Гэтыя і шматлікія іншыя пытанні разглядаліся на чарговым пасяджэнні міжведамаснага каардынацыйнага савета Шчучынскага райвыканкама па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны.

– Для таго, каб дакладна нанесці на карту месцазнаходжанне археалагічных помнікаў, мы аб’ехалі ўвесь раён, – гаворыць метадыст раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці Таццяна Віктараўна Пятрова. – З 25 аб`ектаў было лакалізавана толькі 16. Астатнія 9, на жаль, не захаваліся.

– Па колькасці і стане археалагічных помнікаў Шчучыншчына ўваходзіць у тройку лідараў сярод іншых раёнаў Гродзенскай вобласці, – сцвярджае дацэнт кафедры археалогіі і этналогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы Генадзь Мікалаевіч Семянчук. – Кульбачына, Турэйск, Берагоўцы, Галынка, Сырні… Па ўсёй Шчучыншчыне “раскіданы” помнікі археалогіі, і гэтае багацце вельмі важна захаваць для нашчадкаў. Неабходна, каб мясцовая ўлада ведала аб існаванні на тэрыторыі сельсаветаў курганоў і сачыла за іх станам, не дапускала разворвання. Карысна будзе звярнуцца па дапамогу да школьнікаў – яны з задавальненнем прымуць удзел у суботніках, навядуць парадак на тэрыторыі таго ці іншага помніка археалогіі… У такіх месцах трэба абавязкова ўстанавіць ахоўныя дошкі, кожны месяц праводзіць маніторынг! Такім чынам, крок за крокам, помнікі “ажывуць”, пачнуць новае жыццё… Як толькі да курганоў пачнуць прыязджаць людзі, знікне праблема “чорных капальнікаў”, ад якіх так пакутуюць аб’екты археалогіі. У раён хлынуць турысты, навукоўцы, археолагі…

–Мы правялі поўную інвентарызацыю раней занесеных у дзяржаўны спіс помнікаў археалогіі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Шчучыншчыны, – працягвае Генадзь Мікалаевіч. – На кожны аб’ект быў складзены пашпарт і заведзена спецыяльная картка. Хутка ўсе гэтыя дакументы адправяцца ў Мінск для рэгістрацыі.

Намеснік старшыні райвыканкама Ганна Станіславаўна Хвядзюк падзякавала прысутным за праведзеную работу. Напрыканцы сустрэчы члены савета абмеркавалі патрабаванні заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны ў адносінах да помнікаў археалогіі і вызначылі шляхі далейшай работы.
Аляксандр КАСПЯРЧУК.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Щучина

Как живет Шчучыншчына в новом амплуа

Хотите узнать больше? Шчучыншчына, Шчучыншчына-а-а-а! Эти слова плотно засели в музыкальных чартах и головах белорусов - они который день напевают песню "восходящей звезды

В Щучинском районе непристегнутый ребенок получил тяжелые травмы при столкновении Peugeot и VW

Хотите узнать больше? Мальчик находился на заднем сиденье авто без детского удерживающего устройства и не был пристегнут ремнем безопасности.

В Щучинском районе Audi врезалась в дерево, погибла беременная женщина

Хотите узнать больше? Авария произошла 2 ноября около 9 часов утра. На 3-м километре дороги Желудок - Кукини автомобиль Audi съехал на правую по ходу движения обочину и

Под Щучином несколько раз перевернулся Renault: водитель погиб

Хотите узнать больше? Водитель не справился с управлением автомобиля на закруглении дороги.

Рабочий, отравившийся газами в колодце в Щучине, умер. На его начальника завели дело

Хотите узнать больше? Один из рабочих, которые откачивали воду в колодце и отравились канализационными газами, умер в реанимации.

В Щучине рабочие отравились газом в канализационном колодце. Доставали их оттуда спасатели

Хотите узнать больше? В Щучине двое мужчин откачивали воду в канализационном люке. Один из них потерял сознание, а второй, почувствовав слабость, стал звать на помощь.