Зямля павінна працаваць!
У гэтым глыбока перакананы дэпутаты – члены Пастаяннай камісіі па аграрных пытаннях і ахове навакольнага асяроддзя.
Якая работа вядзецца ў СВУ “Пратасаўшчына” па навядзенні парадку на зямлі? Каб дасканала вывучыць гэта пытанне, члены Пастаяннай камісіі Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў па аграрных пытаннях і ахове навакольнага асяроддзя выехалі ў гаспадарку, пабывалі на палях, фермах, у майстэрнях... Праехалі па прыгожых і чыстых вуліцах аграгарадка Каменка, на свае вочы ўбачылі, як на месцы старых пабудоў сёння ўзводзяцца новенькія катэджы. Аднак і на праблемы не закрывалі вочы. Ёсць яшчэ над чым працаваць, каб зямля наша давала аддачу, каб на нівах валадарыла сапраўдная культура земляробства...
– Навядзенне парадку на зямлі – гэта не толькі знеслі-прыбралі. Галоўнае – павышаць урадлівасць глебы, эфектыўна гаспадарыць, – перакананы старшыня Пастаяннай камісіі, дэпутат па Кронькаўскай выбарчай акрузе У.Ч.Серахан – сам, як вядома, кіраўнік аднаго з самых паспяховых і прагрэсіўных аграпрадпрыемстваў раёна – ААТ “Васілішкі”.
Кіраўнік СВУ “Пратасаўшчына”, якое з’яўляецца структурным падраздзяленнем ВРУП “Гроднааблгаз”, Пётр Міхайлавіч Куц зазначыў, што за апошнія шэсць год толькі ў меліярацыю зямель укладзена больш за 300 мільёнаў рублёў. Знесены і разабраны каля 30 старых нефункцыянальных будынкаў, старыя сіласныя траншэі, іншыя непатрэбныя, адслужыўшыя сваё аб’екты. Тэрыторыя пасля дэмантажу прыведзена ў парадак, расчышчана ад хмызнякоў. На тым месцы пасеены травы для сенакосаў.
Быць гаспадарамі
Дэпутаты наведалі зернесушыльны комплекс, дзе побач з новай махінай “Ліда-Арай” у акуратненькім ды рабочым стане захавалі і зернесушылку з яўна мінулага стагоддзя. Як тлумачыць Пётр Міхайлавіч Куц, яшчэ спатрэбіцца для некандыцыйнага збожжа. Ва ўсялякім выпадку летась “старушка” упаўне апраўдала сваё існаванне. Так што гаварыць, нібыта на новай хвалі знішчаецца і закапваецца ўсё падрад, беспадстаўна.
А яшчэ вакол зернясклада разы ў тры зменшылі плошчы вытворчых тэрыторый, і ад такой аптымізацыі толькі выйгралі. Усё тут кампактна, зручна, па-гаспадарску... На мехдвары і ў майстэрнях прадумана не толькі арганізацыя працы, але і арганізацыя быту і адпачынку работнікаў.
Радуе вока малочнатаварны комплекс “Каменка” на 860 галоў. Тут працуюць па сучасных тэхналогіях і дбаюць аб узроўні культуры: наўкола клумбы, элементы ландшафтнага дызайну, заасфальтаваныя дарожкі.
І калі “Каменка” – ферма новага пакалення, то “Залесна” – спадчына яшчэ з савецкіх часоў. Але і тут валадараць чысціня і парадак. Дэманціраваны старыя канюшня, склад, цялятнік, а астатнія тры будынкі рэканструяваны і прыведзены ў належны стан. Сёння “Залесна” спецыялізуецца на дарошчванні цялят: тут атрымліваюць па 703 г сутачнай прывагі.
Аб’язджаючы гаспадарку, дэпутаты паўсюдна бачылі акуратныя палеткі, дзе добрыя віды на ўраджай бульбы, грэчкі, кукурузы, зерневых. Словам, умеюць у “Пратасаўшчыне” гаспадарыць на зямлі.
– Мы вядзем актыўную работу па перазалужэнні і меліярацыі сенакосаў і пашаў, – дадае П.М.Куц. – Летась была праведзена меліярацыя сельгасугоддзяў каля вёскі Глыбокае на плошчы 90 га. Гэтыя землі мы засеялі бабова-злакавымі травамі, якія выкарыстоўваем як корм для жывёлы. Зноў жа летась зроблена перазалужэнне на 150 га, а сёлета перазалужана 100 га сенакосаў, і работа ў гэтым накірунку працягваецца.
У гаспадарцы востра стаіць пытанне аб правядзенні меліярацыі урочышчаў Прудцы, Залесна, Кісялі, Клачкі – агульнай плошчай 700 га. Вось дзе патэнцыял для павелічэння вытворчасці кармоў!
Сто пустуючых хат: наш тавар – ваш купец...
Каля сотні сялянскіх сядзіб на тэрыторыі Каменскага сельсавета практычна засталіся без гаспадароў. Толькі сёлета былі знесены чатыры хутары, а землі задзейнічаны ў севазварот. Аднак ўсё пускаць пад грэйдэр тут ніхто не імкнецца. Удыхнуць у пакінутыя вясковыя хаты новае жыццё і ставіць сабе на мэце старшыня сельвыканкама С.А.Панас. Так быў знойдзены новы гаспадар для (чаго граху хаваць!) запушчанай сядзібы па вуліцы Камсамольскай у Каменцы. Гараджанін купіў гэты дом для адпачынку і літаральна праз год ператварыў яго ў квітнеючы аазіс.
Пад дачы, для агародніцтва ці пчалярства гараджане купілі пустуючыя дамы ў Аздобічах, Кісялях, іншых вёсках. І гэта тэндэнцыя працягваецца.
Сама Каменка на вачах аднаўляецца і маладзее. За апошнія пяць год у рамках праграмы адраджэння вёскі ў гаспадарцы пабудавана каля трох дзесяткаў домікаў-катэджаў. Сёння чарга на жыллё ў СВУ “Пратасаўшчына” скарацілася да 12 чалавек. А ў бліжэйшы час дзевяць сямей зноў справяць наваселлі. Прычым новабудоўлі на вуліцы Набярэжнай у Каменцы вяліся на месцы знесеных старых хат. Зараз не пазнаць папрыгажэўшую вуліцу!
* * *
Падводзячы вынікі, члены Пастаяннай камісіі па аграрных пытаннях і ахове навакольнага асяроддзя выслухалі меркаванні і старшыні раённага Савета дэпутатаў І.Ю.Сакалоўскага, і галоўнага ўрача цэнтра гігіены і эпідэміялогіі П.С.Волчака, і начальніка раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя А.В.Сушчэвіча. Падкрэсліўшы станоўчыя моманты ў навядзенні парадку на зямлі, прамоўцы выказалі таксама шэраг заўваг. Вельмі злабадзённай застаецца праблема вывазу смецця з невялікіх вёсачак, хацелася б бачыць у больш упарадкаваным і прыстойным стане пляцоўкі часовага складзіравання бытавых адходаў, безумоўна, неабходна куды аператыўней абкошваць тэрыторыі некаторых вытворчых аб’ектаў і абочыны дарог. Словам, распачатая справа па навядзенні парадку на роднай зямлі павінна мець свой працяг.
Таццяна СТУПАКЕВІЧ.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Щучина
Как живет Шчучыншчына в новом амплуа
Хотите узнать больше? Шчучыншчына, Шчучыншчына-а-а-а! Эти слова плотно засели в музыкальных чартах и головах белорусов - они который день напевают песню "восходящей звезды
В Щучинском районе непристегнутый ребенок получил тяжелые травмы при столкновении Peugeot и VW
Хотите узнать больше? Мальчик находился на заднем сиденье авто без детского удерживающего устройства и не был пристегнут ремнем безопасности.
В Щучинском районе Audi врезалась в дерево, погибла беременная женщина
Хотите узнать больше? Авария произошла 2 ноября около 9 часов утра. На 3-м километре дороги Желудок - Кукини автомобиль Audi съехал на правую по ходу движения обочину и
В Щучинском районе минивэн опрокинулся в кювет: водитель погиб
Хотите узнать больше? Ремнем безопасности мужчина пристегнут не был.
Под Щучином несколько раз перевернулся Renault: водитель погиб
Хотите узнать больше? Водитель не справился с управлением автомобиля на закруглении дороги.
Мужчина из Щучина нашел в лесу отличный боровик весом более килограмма
Хотите узнать больше? Гриб-великан весит килограмм и двести граммов.
Рабочий, отравившийся газами в колодце в Щучине, умер. На его начальника завели дело
Хотите узнать больше? Один из рабочих, которые откачивали воду в колодце и отравились канализационными газами, умер в реанимации.
В Щучине рабочие отравились газом в канализационном колодце. Доставали их оттуда спасатели
Хотите узнать больше? В Щучине двое мужчин откачивали воду в канализационном люке. Один из них потерял сознание, а второй, почувствовав слабость, стал звать на помощь.
Объявления
Кредит
0 бел.руб.
10:37, 14.06.2022Памятники из гранита под ключ недорого к...
0 бел.руб.
07:32, 04.06.2022Памятники, ограды, благоустройство могил...
0 бел.руб.
07:31, 04.06.2022Сдам квартиру по суткам
30 бел.руб.
18:19, 26.04.2022Памятники, ограды, благоустройство. Щучи...
0 бел.руб.
09:11, 25.04.2022О Щучине
22 года подряд главным Дедом Морозом Щучина была женщина
Подробнее Двадцать два года подряд главным Дедом Морозом Щучина была… женщина! Нынче художественный руководитель районного Дома культуры Елена Ушкарь передала бразды правления праздником ...
Интересная Беларусь
Ученые исследуют 6 новых выявленных вирусов
Подробнее Исследователи отмечают, что контакты между людьми и дикой природой становятся все более активными, добавив, что нынешняя пандемия является лишь одним из напоминаний о том, насколько тесно здоровье


