Цётка - абранніца вечнасці
Ролю нашага правадніка і экскурсавода ў вёску Стары Двор Першамайскага сельсавета, на малую радзіму Алаізы Пашкевіч, узяла на сябе загадчыца аддзела цэнтральнай бібліятэкі імя Цёткі Г.С. Мацюк, дарэчы, ураджэнка гэтых цудоўных “цёткінскіх мясцін”.
– Заўжды адчуваю гонар за сваю вёску, дзе наша пакаленне расло з імем славутай зямлячкі, – абсалютна без пафасу прызнаецца Галіна Станіславаўна. – А дапамагла глыбока ўсвядоміць унікальнасць такой асобы, як Алаіза Пашкевіч, наша настаўніца – Анфіса Паўлаўна Дабрылка. Яна амаль паўстагоддзя аддала сябе педагагічнай рабоце, выкладала беларускую мову і літаратуру ў колішняй Шастакоўскай школе. Хадзем, Анфіса Паўлаўна жыве літаральна ў некалькіх кроках ад месца, дзе калісь стаяў дыхтоўны дом Пашкевічаў...
“Цётка наша – і твая, і мая”
Старэнькая настаўніца выпраменьвае ўсмешку пры сустрэчы з колішняй вучаніцай і на вачах маладзее.
– Якая яна ў мяне выдатная, – гаворыць Анфіса Паўлаўна пра Галіну Мацюк. – Нават калі ў Шчучыне па іншым баку вуліцы іду, то яна абавязкова заўважыць, падбяжыць, запытае пра здароўе, прапануе дапамогу... І ўсе мае вучні такія – цудоўныя людзі, сапраўдныя...
Тое, што ў гэтай людскасці ды сапраўднасці вялікая роля і яе, настаўніцы, выхавання, Анфіса Паўлаўна сціпла замоўчвае. А вось гісторыю сваёй еднасці з тутэйшымі мясцінамі можа ўспамінаць бясконца.
... Яна прыехала сюды ў 1954-м – пасля педвучылішча, і ў маладосці сябравала з многімі вяскоўцамі, якія памяталі і ведалі Цётку. Свякроў-нябожчыца расказвала, як Алаіза Пашкевіч у вёску са студэнцкай кампаніяй прыязджала, як любіла з простымі сялянамі гутарыць, агітавала не гнуць спіну ... на Пашкевіча, уласнага бацьку. Маўляў, за бясцэнак вы на яго працуеце, патрабуйце, каб плаціў як след за работу.
А пра адносіны Алаізы з мясцовай дзятвой проста легенды хадзілі. Бывала, сустрэнецца Пашкевічанка з басаногай чарадой і давай чым-небудзь смачненькім частаваць, размаўляць, як з роўнымі. Раптам здыме з шыі шаўковую хусцінку, на стужачкі разарве і ўсім дзяўчынкам іх разлахмачаныя валаскі ў акуратныя коскі пазаплятае.
Анфіса Паўлаўна Дабрылка па крупінках збірала звесткі пра Пашкевічаў, ператвараючы свае пошукі ў справу жыцця. Кажуць, яе і самую з цягам часу сталі “Цёткай” называць. Апантаная энтузіястка нібыта злілася з вобразам той, каго так любіла, чыю творчасць даносіла да сэрцаў сваіх выхаванцаў.
Аднойчы адзін з вучняў на магіле Алаізы Пашкевіч з дзіцячай непасрэднасцю запытаў:
– Анфіса Паўлаўна, а тут сапраўды ваша цётка пахавана?
Яна не здолела схаваць усмешкі:
– Цётка гэта, хлопча, і твая, і мая, і ўсяго нашага беларускага люду…
Людзі помняць, людзі любяць...
А.П.Дабрылка не адзіная ў Старым Двары, хто з такой цеплынёй шануе памяць знакамітай зямлячкі. На жаль, гэтай вясной адышоў у нябыт Станіслаў Міхайлавіч Будзевіч, які перасягнуў стогадовы рубеж доўгажыхарства і быў сапраўднай энцыклапедыяй біяграфічных ведаў пра Цётку. Дзед Стась не раз расказваў землякам і заезджым журналістам пра ўсю радзіну Пашкевічаў: і пра сястру Стэфаніду, і пра пляменніцу Фэлю, якую някепска ведаў. Казаў, што старэйшы брат Цёткі – Вацлаў – быў царскім палкоўнікам, некалькі дамоў у Вільні меў, а другі брат – Іосіф – нібыта загінуў у 1914 годзе пад Гродна. Сёстры Алаізы – Стэфаніда, Сафія і Караліна таксама вельмі шанавалі беларускую мову, мясцовыя песні, шмат гутарылі з вяскоўцамі пра долю народную, пра несправядлівасць, што спіну сялянам прыходзіцца гнуць на паноў. Стэфаніда распаўсюджвала сярод мясцовага люду газеты, вучыла тым свабодалюбівым вершам, што складала Алаіза.
... У Старым Двары расказваюць, што перад вайной Стэфаніду “раскулачылі” і саслалі ў Сібір. Пазней дом Пашкевічаў разабралі, а з бярвення Замасцянскую школу пабудавалі.
Давялося чуць ухвальныя словы ў адрас пляменніцы Фэлі, чыя магілка знаходзіцца побач з захаваннем самой Цёткі. У вайну, кажуць, Фэля ў давер да немцаў увайшла, а сама землякам дапамагала: каго з турмы выкупіць, за каго слова замовіць, каб у Нямеччыну не забіралі, каму дакументы патрэбныя вырабіць, каб жыццё ўратаваць. Ды рассакрэцілі фашысты дзяўчыну, расстралялі, бо насамрэч ніколі не была яна на баку акупантаў.
– І я ад сваёй бабулі Соф’і і мамы шмат добрага чула пра Пашкевічаў, – гаворыць Цаліна Іосіфаўна Янкевіч, карэнная старадварчанка. – У нас дзесьці павінны быць і старадаўнія фотакарткі, дзе Цётка з дзятвой гутарыць. Пастараюся знайсці і вам паведаміць, – паабяцала наша новая знаёмая, чалавек душэўны і адкрыты.
А яшчэ на вясковай вуліцы мы сустрэлі Аліну Кеўра – прыгожую сучасную “аўталэдзі” за рулём стыльнай мініяцюрнай легкавушкі:
– Вось да бацькоў прыехала. Тут і сын мой адпачывае, – ахвотна ўступае ў дыялог Аліна Іванаўна. – Ці ведаю я пра нашу славутую зямлячку? Ды, безумоўна! Яе аўрай, здаецца, тут усё напоўнена. Мы ж у Шастакоўскай школе вучыліся, дзе нас навучылі быць патрыётамі сваёй зямлі. І сыну пра Алаізу Пашкевіч усё, што сама ведаю, расказваю. Каб не хрэстаматыйны вобраз Цёткі перад ім паўставаў, а жыццёвы. Усё ж незвычайным чалавекам была наша Алаіза, у гісторыю ўвайшла, Беларусь праславіла. Мы з Вадзімам абавязкова зробім фотаздымкі, каб мемарыял і родныя мясціны Цёткі ягоныя аднакласнікі ўбачылі і захацелі сюды прыехаць, сэрцам дакрануцца да яе духоўнай спадчыны...
Светла стала на сэрцы ад размоў з людзьмі на гасцінцы Старога Двара. Атрымліваецца так, што і сёння мудрая Цётка яднае пакаленні і выхоўвае ў нас патрыятызм і людскасць. Жыве Алаіза ва ўдзячнай памяці землякоў. І жыць будзе…
Таццяна СТУПАКЕВІЧ.
Фота Алы БІБІКАВАЙ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Щучина
Как живет Шчучыншчына в новом амплуа
Хотите узнать больше? Шчучыншчына, Шчучыншчына-а-а-а! Эти слова плотно засели в музыкальных чартах и головах белорусов - они который день напевают песню "восходящей звезды
В Щучинском районе непристегнутый ребенок получил тяжелые травмы при столкновении Peugeot и VW
Хотите узнать больше? Мальчик находился на заднем сиденье авто без детского удерживающего устройства и не был пристегнут ремнем безопасности.
В Щучинском районе Audi врезалась в дерево, погибла беременная женщина
Хотите узнать больше? Авария произошла 2 ноября около 9 часов утра. На 3-м километре дороги Желудок - Кукини автомобиль Audi съехал на правую по ходу движения обочину и
В Щучинском районе минивэн опрокинулся в кювет: водитель погиб
Хотите узнать больше? Ремнем безопасности мужчина пристегнут не был.
Под Щучином несколько раз перевернулся Renault: водитель погиб
Хотите узнать больше? Водитель не справился с управлением автомобиля на закруглении дороги.
Мужчина из Щучина нашел в лесу отличный боровик весом более килограмма
Хотите узнать больше? Гриб-великан весит килограмм и двести граммов.
Рабочий, отравившийся газами в колодце в Щучине, умер. На его начальника завели дело
Хотите узнать больше? Один из рабочих, которые откачивали воду в колодце и отравились канализационными газами, умер в реанимации.
В Щучине рабочие отравились газом в канализационном колодце. Доставали их оттуда спасатели
Хотите узнать больше? В Щучине двое мужчин откачивали воду в канализационном люке. Один из них потерял сознание, а второй, почувствовав слабость, стал звать на помощь.
Объявления
Кредит
0 бел.руб.
10:37, 14.06.2022Памятники из гранита под ключ недорого к...
0 бел.руб.
07:32, 04.06.2022Памятники, ограды, благоустройство могил...
0 бел.руб.
07:31, 04.06.2022Сдам квартиру по суткам
30 бел.руб.
18:19, 26.04.2022Памятники, ограды, благоустройство. Щучи...
0 бел.руб.
09:11, 25.04.2022О Щучине
22 года подряд главным Дедом Морозом Щучина была женщина
Подробнее Двадцать два года подряд главным Дедом Морозом Щучина была… женщина! Нынче художественный руководитель районного Дома культуры Елена Ушкарь передала бразды правления праздником ...
Интересная Беларусь
Ученые исследуют 6 новых выявленных вирусов
Подробнее Исследователи отмечают, что контакты между людьми и дикой природой становятся все более активными, добавив, что нынешняя пандемия является лишь одним из напоминаний о том, насколько тесно здоровье


