Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Янка Купала і Гомельшчына.

Упершыню Купала наведаў Гомель у снежні 1927 года. Другі раз ён прыязджаў на Гомельшчьшу ў лютым 1930 года з нагоды правядзення ў рэспублiцы месячніка беларускай культуры. Шчырай і сардэчнай была сустрэча з Янкам Купалам у Хойніках. Сведка гэтай падзеі, пенсіянер А.С. Лявідкі, адзначаў, што палымяная прамова пісьменніка запомнілася многім. Чытаў Купала і свае вершы. Цёпла віталі паэта і ў Мазыры.

    Янка Купала У 1931 годзе Купала зноў пабываў на Гомельшчыне, сустрэўся з байцамі кавалерыйскай часці, якая размяшчалася ў Рагачове. Літаратурныя крыніцы сведчаць, што гэты горад вельмі спадабаўся яму сваей утульнасцю і чысцінёй. Паэта таксама цікавіла яго гістарычнае мінулае.

    У апошні раз Купала наведаў Гомель у красавiку 1936 года. Ен быў запрошаны на літаратурны вечар, арганізаваны ў Палацы культуры чыгуначнікаў імя У. I. Леніна. Паэт чытаў свае вершы "Вечарынка у калгасе", "Хлопчык і лётчык", "Алеся", "Лён", а таксама ўрыўкі з толькі што напісанай паэмы "Над ракой Арэсай". Расказаў і аб рабоце першага з'езда савецкіх пiсьменнікаў, удзельнікам якога быў. Тады ж Янка Купала наведаў парк культуры і адпачынку імя Луначарскага, абласны краязнаўчы музей, дом адпачынку "Чонкі". Можна меркаваць, што ён пабываў і на магiле свайго пляменніка Леаніда Іванавіча Аўлачынскага, які ў 1920-1932 гг. выхоўваўся ў сям'і Купалы, пазней прыязджаў да яго ў Мiнск. Аўлачынскі працаваў тэхнiкам-будаўніком шашэйных дарог у Гомелі, у 1935 годзе быў накіраваны ў Хабараўск, дзе загінуў пры выкананні службовых абавязкаў. Па хадайніцтву Купалы ён быў перапахаваны ў Гомелі.

    Трэба адзначыць, што класік айчынай літаратуры быў добра знаёмы з многімі беларускімі пісьменнікамі - ураджэнцамі Гомельшчыны, падтрымліваў з імі сяброўскія адносіны, прысвячаў свае вершы. Так, у красавіку 1910 года ён напісаў верш "Памяці С. Палуяна" як водгук на смерць паэта. Купала гаворыць пра Сяргея Палуяна як пра аднаго з лепшых сыноў сваей зямлі, называе яго шчырым байцом, адзначае яго талент. Пачуцці паэта поўняцца не толькі смуткам і болем, а і дакорам тым, хто садзейнічаў гібелі маладога барацьбіта "за долю, славу і народ".

    У 1921 годзе Купала пазнаёміўся з Міхаілам Грамыкам. Яны знаходзіліся ў сяброўскіх адносінах пры жыцці Грамыкі ў Мінску (да 1930 года), Купала падарыў яму свой фотаздымак з надпісам "Свайму найлепшаму калегу Грамыку са шчырым сэрцам. Грамыка прысвяціў паэту верш "Янку Купалу". Бываў у Купалы дома беларускі паэт і крытык Алесь Дудар. Ен прызнаваўся: "Сярод паэтаў асабліва люблю Купалу, Чарота, Ясеніна і Маякоўскага".

    Працоўныя і грамадскасць Гомельшчыны заўсёды з прыхільнасцю адносіліся да літаратурнай спадчыны Купалы, шанавалі імя народнага паэта. У 1925 годзе ў Гомелі быў праведзены агульнагарадскі вечар, прысвечаны літаратурнай дзейнасці песняра, а 28 чэрвеня 1944 года - вечар яго памяці.

    У абласной бібліятэцы, раённых і гарадскіх бібліятэках сталі традыцыйнымі вечары памяці Купалы, кніжныя выстаўкі, канферэнцыі чытачоў па яго творах. У 1928 годзе гомельскія і гледачы ўбачылі спектаклі пап'есах "Раскіданае гняздо" і "Паўлінка", у 1937 годзе "Паўлінку" і "Прымакоў", у 1949 i 1953 гадах - зноў неўміручую "Паўлiнку"... Пастаноўкі ажыццявілі БДТ-2, тэатр імя Я. Купалы і наш абласны драматычны тэатр. Значнае месца бьло адведзена творчасці Купалы і ў рэпертуары фальклорна-этнаграфічнага тэатра "Жалейка" Палаца культуры аб'яднання "Гомельпрамбуд". Кіраўнік тэатра М. Макарцоў паставіў "Беларускі народны вадэвiль", у якім аб'яднаў творы Купалы. Да 100-годдзя з дня нараджэння Купалы тэатр падрыхтаваў спектакль "Сустрэча на кірмашы". Сярод кірмашовага натоўпу гандляроў, скамарохаў сялян дзейнічалі героі твораў Коласа і Купалы. Мазырскі народны тэатр у 1967 годзе паставіў спектакль "Раскіданае гняздо'', праз некалькі гадоў - сцэнічную кампазіцыю паводле вершаў Купалы, аў 1982 годзе "Паўлінку".

    Дарэчы, вялікі пясняр сябраваў з многімі артыстамі, якія ўвасаблялі ў сцэнічных вобразах яго літаратурных герояў. Несумненна, у кагорце вялікіх майстроў той пары быў наш зямляк Павел Сцяпанавіч Малчанаў -адзін са старэйшын купалаўскага тэатра. У гасцёўні Галубка ў Траецкім прадмесці Мінска можна ўбачыць унікальны фотаздымак Я. Купалы і П. Малчанава, датаваны 1936 годам. Малчанаў паставіў ў той жа час у БДТ-2 "Прымакоў". У спектаклі ён сам іграў Максіма Кугуса. Малчанаў нават жыў некаторы час у доме паэта.

    Быў знаёмы Купала і з народнай артысткай Беларусі Р. М. Кашэльнікавай, таксама ўраджэнкай Гомельшчьшы, якая з 1939 года працавала ў Беларускім тэатры імя Я. Купалы. Яна іграла Паўлінку, а таксама Марылю ў "Раскіданым гняздзе".

    Увасаблялі вобразы купалаўскіх герояў у своіх творах мастакі Гомелыпчьшы. 100-годдзю Купалы і Коласа прысвечана работа гомельскіх мастакоў-керамістаў В. і П. Феяў "Паэтам". Мазырскі мастак М. М. Пушкар стварыў паводле твораў Купалы цэлы шэраг статуэтак і кампазіцый: "Лявошха", "Гусляр", "Безназоунае", "Курган", "Папрадухі", "Вячоркі', "Жалейка" і шмат іншых.

    К. БІРУКОВІЧ.

    Хойнiцкая раённая грамадская газета

    "Ленiнскi сцяг" №54 (9917)

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться
  1. Вазоўскі Вазоўскі 11 апрель 2013, 09:49 !
    0
    Добры артыкул, але ад савецкіх штампаў накшталт "палымянай прамовы" варта пазбаўляцца.

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Хойник

Уникальный случай. В Гомельской области в классе – один ученик

Хотите узнать больше? Богдану – 7 лет. Он из небольшой деревни в Хойникском районе. Немного спешит: сегодня диктант. Впрочем, на уроки мальчик никогда не опаздывает.

Лжериелтор сдавала квартиру: заключила с арендаторами фиктивный договор и присвоила деньги

Хотите узнать больше? В Хойниках сыщики районной милиции раскрыли мошенничество, связанное с арендой недвижимости. В афере подозревается 44-летняя местная жительница.

Сумка до 15 килограммов и отношение, как к члену семьи: хойникские почтальоны рассказали о своей работе

Хотите узнать больше? Пока одни рвутся в мегаполисы, другие, наоборот, тянутся к более спокойной жизни. Но это не значит, что она менее интересна или в чем-то трудна.

Хойникский завод гидроаппаратуры в этом году освоил выпуск восьми новых изделий

Хотите узнать больше? [b]ОАО "Хойникский завод гидроаппаратуры" в этом году освоило выпуск восьми видов изделий, сообщил корреспонденту БЕЛТА директор предприятия Василий

Председатель облисполкома Геннадий Соловей провел прямую линию и выездной прием граждан в Хойниках

Хотите узнать больше? Три человека дозвонились, еще два лично пришли на прием граждан к председателю Гомельского облисполкома. Гомельчанка Надежда Бондаренко позвонила с

В Хойниках торжественно отпраздновали День образования района

Хотите узнать больше? Праздничное мероприятие, приуроченное 91 годовщине образования Хойникского района, прошло в Стреличевском центре культуры и досуга. В этот же день

В средней школе № 3 города Хойники учащиеся младших классов с пользой проводят летние каникулы

Хотите узнать больше? Каждый день у 54 ребят наполнен полезными и интересными мероприятиями. По четвергам в пришкольном лагере проводят “Малую зарницу”: дети на скорость