Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

История Хойник

    Упершыню Хойнікі ўпамінаюцца ў 1512 г. як веска Брагінскага графства Вялікага княства Літоўскага ў апісанні межаў Брагінскага графства дзякам Іванам Кніцічавым: "Хойнічак размешчаны на захадзе графства з вёскамі Лісцвін, Драгічын, Кажушкі і складае заходнюю мяжу графства. 3 трох бакоў Хвайнічок акружалі балоты, далей працягваліся вялізныя масівы пераважна хвойных лясоў". Некаторыя даследчыкі сцвярджаюць, што Хойнікі атрымалі назву ад паняццяў "хвоя", "хвойныя лясы". Але існуе і іншая думка. У апісанні дзяк у адным месцы назваў пасяленне Хвайнічок, у іншым - Хойнічак. Энцыклапедычны слоўнік Бракгаўза - Эфрона, выдадзены ў 1903 г., сцвярджае: "Хойнік - старажытнагрэчаская мера сыпучых цел, што ўпамінаецца ўжо ў Гамера, які X. вызначае колькасць збожжа, неабходнага для пракармлення аднаму чалавеку на дзень..." (Т. 37а. С 505).
    У Хойніцкім раённым краязнаўчым музеі захоўваецца дарчая грамата, паводле якой княгіня Любецкая ў 1568 г. падаравала Хойнікі Шчаснаму-Харлінскаму. У 1570-80 гг. некаторыя землі ўздоўж Прыпяці, у тым ліку вёскі Аравічы, Баршчоўка, Масаны, якія цяпер уваходзяць у Хойніцкі раён, належалі Златаверхаму (Міхайлаўскаму) манастыру ў Кіеве, в. Кажушкі - Кіеўскай мітраполіі.
    Пятнаццаць сялян з в. Тульгавічы ў 1552 г. ўдзельнічалі ў будаўніцтве Мазырскага замка, жыхары в. Алексічы на карысць замка плацілі даніну. 3 1568 г. Алексічамі валодалі Багдановічы-Круневічы, прадстаўнікі ваеннай шляхты, на той час у вёсцы было 19 двароў.Дарчая грамата княгіні Любецкай аб падараванні Хойнікаў Шчаснаму-Харлінскаму. 3 сярэдзіны 16 стагоддзя веска (потым мястэчка) Хойнікі ўваходзіла ў склад Брагінскай воласці Рэчыцкага павета. 3 канца 17 стагоддзя - цэнтр воласці ў тым жа павеце.
    У час антыфеадальнай вайны 1648- 54 гг., якая вялася на Украіне і поўдні Беларусі за вызваленне ад польска-шляхецкага прыгнёту, ваенныя дзеянні распаўсюдзіліся на наваколле Хойнікаў. Паўстанцы грамілі маёнткі, касцёлы, манастыры, знішчалі дакументы пра феадальныя павіннасці. На дапамогу народным масам Беларусі прыйшлі казацкія загоны з Украіны. У канцы 1648 г. супраць паўстанцаў накіравана вялікае войска наёмнікаў і шляхты на чале з Я. Радзівілам, якое зімой 1649 г. ў ліку іншых паўднёвых гарадоў Беларусі захапіла Рэчыцу, найбліжэйшую да Хойнікаў. Задушыўшы паўстанне на поўдні Беларусі, Радзівіл рыхтаваўся нанесці ўдар у тыл войску Б. Хмяльніцкага на Украіне. Каб не дапусціць гэтага, Хмяльніцкі вясной 1649 г. накіраваў на Беларусь 10-тысячны атрад на чале з I. Галотам, які разбіў праціўніка на левабярэжжы Прыпяці. Пазней атрады Галоты дзейнічалі разрознена і ў час адной з баявых аперацый спусціліся ўніз па Прыпяці і высадзіліся пад в. Краснаселле, потым накіраваліся да Хойнікаў, разбурылі замак і знішчылі яго гарнізон. Пад в. Загалле на казакаў і мясцовых паўстанцаў знянацку напаў Вінцэнты Ганеўскі, у яго войску былі нямецкія наёмнікі. У жорсткай бітве казакі былі разбіты і адступілі да Прыпяці. На адным з астравоў сярод прыпяцкіх балот Галота быў акружаны і загінуў разам са сваімі воінамі. На берагах р. Віць доўгі час былі відаць казацкія магілы.
    У 1680-я гады ў мястэчку Юравічы (цяпер веска ў Калінкавіцкім р-не) разгарнулі місіянерскую дзейнасць езуіты, сярод зямель, якія сталі іх уласнасцю, апынуліся і Тульгавічы. У 17 стагоддзі праз Хойнікі праходзіў гандлёвы шлях Мазыр - Юравічы - Брагін - Любеч.
    У канцы 16 - пачатку 18 стагоддзя Хойнікамі валодалі Вішнявецкія, потым Парышэвічы. 20 сакавіка 1721 г. быў складзены інвентарны вопіс мястэчка Хойнікі, у якім запісана: "У гэты час вотчыну Хойнікі прадае Іозеф Парышэвіч, біскуп Воласкі, князю Мікалаю Шуйскаму, харунжаму ваяводства Берасцейскага". У тым жа вопісе ўпамінаюцца вёскі Вялікі Бор, дзе на той час жыло 27 сем'яў, Дворышча, Судкова, Храпкаў. У в. Храпкаў быў фальварак і жыло 8 сем'яў. Ад М. Шуйскага Хойнікі перайшлі да яго сына Ігната. Пры I. Шуйскім у 1763 г. ў мястэчку была пабудавана Пакроўская царква, ад яе пачалася грамадзянская забудова па вуліцах Базарнай, Зялёнай, Замкавай. Пасля смерці I. Шуйскага княгіня Шуйская ў 1782 г. выйшла замуж за Іосіфа Прозара, віцебскага ваяводу, бацькі якога прыехалі з Масквы ў Вялікае княства Літоўскае ў 16 стагоддзі і атрымалі маёнтак Празарокі пад Віцебскам. У Іосіфа Прозара быў сын Караль, а ў княгіні Шуйскай дачка Людвіка, якія пазней пажаніліся. Людвіка ў пасаг атрымала Хойнікі і навакольныя вёскі. Пазней Караль Прозар - удзельнік паўстання 1794 г. пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі (пра К. Прозара гл. ў артыкуле "Тайна хойніцкага пергаменту").
    Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 г. Хойнікі ў складзе Расіі - цэнтр Хойніцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні, тут было 2,7 тысячы жыхароў, у 1839 г.- 89 двароў, з 1844 г. праводзіўся кірмаш. У Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіве Беларусі ў Мінску (ЦДГА Беларусі ў Мінску) захоўваецца інвентар 1844 г., паводле якога маёнтак Хойнікі складаўся з 7 фальваркаў: Астрагляды (з вёскамі Астрагляды, Вязок, Плоскае, Варацец), Марытон (з вёскамі Дуброўнае, Шчарбіны), Стралічава (з вёскамі Стралічава, Раславіца), Паселічы (з вёскамі Паселічы, Малішава), Валоцк (з вёскамі Валокі, Людвінопаль, Гарошкаў, мястэчкам Хойнікі), Карчовае (з вёскай Карчовае), Гудава (з вёскамі Вялікі Бор, Дубровіца, Рудзенька). Маёнтак быў вотчынным і належаў памешчыку В. К. Прозару. У ім было сялян 1763 мужчынскага полу, 1769 - жаночага, з іх працаздольных 1017 мужчын і 946 жанчын. Усе сяляне дзяліліся на цяглых, паўцяглых і бабылёў, якія выконвалі шэраг павіннасцей на карысць памешчыка. Асноўныя - прыгоны па 2 дні, згоны па 6 дзён з кожнай рабочай душы і дадатковыя - дастаўка падвод, вартаўніцтва, рамонт дарог, мастоў, плацін, прадуктовая даніна, грашовая павіннасць. У маёнтку было болып за 736 дзесяцін сядзібнай зямлі, 7776 дзесяцін ворыва, 4587 дзесяцін сенажацяў. 3 іх памешчыку належала 2345 дзесяцін ворыва, 1500 дзесяцін сенажацяў, акрамя таго ён валодаў лясамі, выганамі, пашамі.
    У інвентарным вопісу землеўладальніка Рыгора Аскеркі, складзеным 27 ліпеня 1846 г., упамінаюцца вёскі Глінішча і Азярын, у якіх было 22 двары і 167 жыхароў. Землі памешчыка Фелікса Ястржэмбскага складалі ў 1845 г. каля 1000 дзесяцін зямлі, сюды ж уваходзіла і вёска Барысаўшчына, дзе было 144 мужчыны і 140 жанчын, а ў 1849 г. 36 двароў і 359 жыхароў. 3 інвентарнага вопісу маёнтка Рудакоў, складзенага 1 лістапада 1844 года, вядома, што належаў ён Уладзіславу Аскерку, адносіўся да Мікуліцкай воласці Рэчыцкага павета і ўключаў вёску Рудыя (13 сем'яў). Вопіс быў складзены на валоданне маёнткам нашчадкаў памешчыка - Генрыха, Аляксандра і Сафіі Уладзіслававічаў Аскеркаў. У іх уладанні былі занесены і фальваркі Moкіш (27 сем'яў) і Бабчын (40 сем'яў). Усяго ў маёнтку было 7157 дзесяцін зямлі, 466 жанчын і 492 мужчыны.
    Аляксандр Уладзіслававіч Аскерка, адзін з уладальнікаў маёнтка Рудакоў,- грамадскі дзеяч, ліберал. Нарадзіўся ў 1830 г. ў маёнтку Выпіска з інвентару маёнтка Хойнікі. Рудакоў. У 1853 - 57 гг. на вайсковай службе. Як член Мінскага губернскага камітэта па ўладкаванні побыту сялян удзельнічаў у распрацоўцы ўмоў сялянскай рэформы 1861 г., у рабоце рэдакцыйных камісій у Пецярбургу; выступаў у друку па пытаннях земскага крэдыту. Адзін з кіраўнікоў паўстання 1863 - 64 гг. на Беларусі і ў Літве. У 1862 г. арганізаваў у Варшаве выданне беларускага буквара-катэхізіса ("Элементаж для добрых дзетак каталікоў"). Адзін з кіраўнікоў партыі "белых" на Беларусі і ў Літве. 3 сакавіка 1863 г. член Аддзела кіраўніцтва правінцыямі Літвы - цэнтра кіраўніцтва паўстаннем 1863 г., загадваў там вайсковымі справамі і віленскай гарадской арганізацыяй (начальнік г. Вільні). 12.6. 1863 г. арыштаваны і сасланы на катаргу ў Сібір. 3 1872 г. жыў у Варшаве, рэдагаваў часопіс "Ateneum". Памёр 24.1.1911 г. ў в. Відзы-Лаўчынскія, цяпер Браслаўскі раён Віцебскай вобл.
    У 1849 г. ў Хойніках было мяшчан 1-га разраду - 4, 2-га - 13, 3-га - 63, усяго 580 жыхароў, 74 двары, дзейнічалі царква, каталіцкая капліца, 3 сінагогі; паштовая станцыя на тракце Мазыр - Брагін - Любеч, 26 крам, 2 піцейныя дамы, конны млын. Побач, у в. Валокі, былі бровар і ветраны млын. У 1860 г. па Прыпяці ўздоўж тэрыторыі цяперашняга Хойніцкага раёна да Пінска пачалі хадзіць параходы "Карысць", "Вопыт", "Вісла". Калі ў 1866 г. вышэй Чарнобыля прарвала выгін на Прыпяці, гэтак званы "Барановы рог", русла ракі выраўнавалася, час праходжання маршруту параходам да Пінска скараціўся амаль на суткі.
    Да сярэдзіны 19 стагоддзя ў Расіі, у т. л. на Беларусі, выявіўся крызіс феадальнапрыгонніцкай сістэмы, якая стрымлівала развіццё прадукцыйных сіл краіны. Абвастрыліся класавыя супярэчнасці, расла колькасць антыпрыгонніцкіх сялянскіх выступленняў. Ва ўмовах рэвалюцыйнай сітуацыі царскі ўрад вымушаны быў правесці адмену прыгонніцтва. Рэформа не прынесла вызвалення сялянам. Фармальна аб'яўленыя вольнымі яны засталіся жабракамі, а зямля паранейшаму была ўласнасцю памешчыкаў. Супраць драпежніцкіх умоў рэформы пачаліся сялянскія выступленні. Сяляне адмаўляліся плаціць падатак, выконваць паншчыну, падпісваць устаўныя граматы, якімі вызначаліся памеры зямельных надзелаў і павіннасцей. У 1861 г. ў в. Тульгавічы прайшлі сялянскія хваляванні супраць памешчыка Ф. Аскеркі. У кастрычніку 1862 г. ў Хойніках адбылося стыхійнае выступление супраць валаснога пісара, які афармляў устаўныя граматы. Жыхары мястэчка Хойнікі Кандрат Трафімавіч Кухарэнка, Іосіф Герасімавіч Сенажацкі і вёскі Валокі Іван Сцяпанавіч Лобан без ведама мясцовага валаснога старшыні сабралі сход, склалі прыгавор на зняцце з пасады валаснога пісара. У выніку пісар застаўся на пасадзе, а сяляне былі прыцягнуты да судовай адказнасці.
    У Мінскай губерні адмена прыгонніцтва ажыццяўлялася на падставе Агульнага і аднаго з Мясцовых палажэнняў 19 лютага 1861 г. Агульнае палажэнне прызнавала за памешчыкам права на ўсю яго дарэформенную зямлю, але частка яе адводзілася ва ўладанне сялянам. Да ажыццяўлення выкупной здзелкі на працягу 9 гадоў сяляне лічыліся часова-абавязанымі і неслі тыя ж феадальныя павіннасці, што і раней - паншчыну і аброк. Пазямельныя адносіны паміж памешчыкамі і сялянамі фіксаваліся ва ўстаўных граматах. У ЦДГА Беларусі ў Мінску ёсць справа аб выкупе зямлі сялянамі маёнтка Губарэвічы Мікуліцкай воласці Рэчыцкага павета. Паводле ўстаўной граматы, у карыстанне сялян было адведзена 47,8 дзесяціны сядзібнай зямлі, 426 дзесяцін ворыва, 236,2 дзесяціны сенажацяў, а таксама паша для жывёлы ў межах свайго водруба. У адпаведнасці з указам 1.3.1863 г. яны былі пераведзены з іздольнай павіннасці на аброк. Спачатку за карыстанне зямлёй быў вызначаны аброк 1316 рублёў серабром за год, паводле указа 1.3.1863 г. ён зніжаны да 1052 рублёў 73 капеек серабром, канчаткова гэты падатак склаў 905 рублёў 69 капеек серабром за год. Паводле выкупнога акта 1870 г., у маёнтку Губарэвічы было 59 двароў і 154 рэвізскія душы.
    У 1880 г. паміж сялянамі вёсак Паселічы і Малешаў і памешчыкам Прозарам узніклі спрэчкі. Сяляне патрабавалі вызначыць мяжу паміж іх пашай і памешчыцкімі землямі. У павятовую па сялянскіх справах установу для абароны сваіх інтарэсаў яны накіравалі Якава Шагавіка, Паўла Спаруна, Васіля Катка, Данілу Сапляка. Справа аказалася невырашальнай і цягнулася амаль 28 гадоў, калі паводле рашэння паселіцкага сельскага сходу ад 9 снежня 1908 г. былі выбраны ўпаўнаважаныя для вырашэння спрэчнага пытання. 26 сакавіка 1868 г. Мінская палата крымінальнага і грамадзянскага суда паведамляла аб пераходзе маёнтка Юзафава з вёскамі Дворышча, Храпкаў ад памешчыка Мечислава Уладзіслававіча Прозара да Канстанціна, Уладзіслава, Марыі, Софіі і Станіславы Мечыслававічаў Прозараў. У той час у в. Дворышча было 246 жыхароў, у в. Храпкаў - 131; адбыўся рост насельніцтва Хойнікаў: калі ў 1864 г. тут было 89 двароў, то ў 1868 г.- 240.
    У спісе вясковых таварыстваў Рэчыцкага павета Мінскай губерні, які быў складзены ў 1870 г., упамінаюцца Казялужскае вясковае таварыства, у якім было 119 дзяржаўных сялян і 13 аднадворцаў, Небытаўскае, у склад якога ўваходзілі вёскі Небытаў і Куравая Слабада, Загальскае з вёскамі Загалле і Паташня, вёска Клівы, што ўзнікла ў пачатку 19 стагоддзя, з насельніцтвам у 63 чалавекі. Жыхары вёскі Клівы працавалі ў дзяржаўным маёнтку Загалле, у Клівах было Загальскае лясніцтва.
    У 1881 г. малалетнія Марыя, Софія і Станіслава Прозары давяраюць Канстанціну Мечыслававічу Прозару валодаць маёнткамі Хойнікі, Астрагляды і Гарадзішча. У верасні 1882 г. К. Прозар прадаў Хойнікі за 1,5 мільёна рублёў арлоўскім купцам Міхаілу Пятровічу Аўрамаву і Гаўрылу Сямёнавічу Курындзіну, якія валодалі імі да 1908 г.
    У 1886 г. ў Хойніцкай воласці было 24 населения пункты і 859 двароў (17 сельскіх таварыстваў, 17 абшчын), 7300 жыхароў (3588 з іх мужчынскага полу). У валоданні сельскіх таварыстваў было 14 368 дзесяцін зямлі, у тым ліку 8970 дзесяцін ворыва, у прыватных асоб 47 142 дзесяціны, у тым ліку 3039 дзесяцін ворыва, казённыя землі складалі 15 251 дзесяціну.
    У 1886 г. ў Хойніках было 74 двары, 580 жыхароў, царква, капліца, 3 сінагогі, паштовая станцыя, млын, 2 заезныя двары, у 1890 г.- мяшчанская ўправа, валасное праўленне, паштова-тэлеграфнае аддзяленне, урачэбны ўчастак, народнее вучылішча (з 1863 г.). У 1897 г. насельніцтва Хойнікаў склала 2685 чалавек.
    Хойніцкая зямля багатая на балотную руду, вядома каля 20 яе радовішчаў у наваколлях вёсак Загалле, Багушы, Варацец, Мокіш, Навасёлкі, Рашаў, Рудзенька, Хвойнае і інш. У складзе некаторых руд да 30-50 % чыстага жалеза. Частка радовішчаў выкарыстоўвалася для здабычы руды ўжо ў жалезным веку. У 18- 1-й палавіне 19 стагоддзя існавалі рудаплавільні ў в. Паташня генерала Сіверса і ў в. Тульгавічы памешчыка Солтана.
    5 лютага 1864 г. ў Мінскую па сялянскіх справах установу паступіла скарга ад жыхароў 11 двароў в. Руднікі маёнтка Тульгавічы на памешчыкаў Аляксандра, Мікалая, Іосіфа і Адольфа Солтанаў. Сяляне мелі грамату на права вырабу жалезнай руды ў маёнтку, за што плацілі Ветраны млын у Хойніках. 19 - пачатак 20 ст. памешчыку штогод 165 рублёў, пры гэтым памешчык быў абавязаны даць ім у карыстанне сядзібы і сенажаці. Неўзабаве памешчык Каятан Солтан знішчыў жалезны завод, забараніў ім вырабляць руду і ў 1834 г. запісаў іх сваімі сялянамі, пакінуўшы за імі ўвесь аброк па колькасці рабочых у сям'і.
    У 1875 г. на тэрыторыі, якая ўваходзіць у сучасны Хойніцкі раён, пачалося будаўніцтва магістральнага канала Віць. На працягу наступных 10 гадоў экспедыцыя генерала Жылінскага пабудавала канал даўжынёй 60 км і шырынёй 8- 10 м, акрамя таго ён меў больш за 80 км разгалінаванняў. Канал выкарыстоўвалі для сплаву лесу.
    Наяўнасць значных лясных масіваў абумовіла прамысловую распрацоўку лесу і яго прадуктаў на лесапільных, смалакурных прадпрыемствах і дзягцярнях. У канцы 19 - пачатку 20 стагоддзя ў наваколлі Хойнікаў было некалькі смалакурных прадпрыемстваў, лесапільны завод на станцыі Хойнікі, лесапільнабандарны на станцыі Аўрамаўская. У Хойніках працаваў жалезаперапрацоўчы завод, 2 вадзяныя млыны, вінакурны завод, 2 спіртзаводы. У мястэчку было 26 крам, у 1906 г. насельніцтва яго склала 2685 чалавек (1250 мужчын і 1435 жанчын), з іх праваслаўных - 299, католікаў - 717, іудзеяў - 1668 чалавек. У 1909 г. ў мястэчку было 338 сем'яў, 2891 жыхар. У 1913 г. ў Хойніках праводзіліся кірмашы - 2 лютага, на Сёмуху, 1 кастрычніка і кожны раз пасля гэтых кірмашоў яшчэ па адным кірмашы ў 2 наступныя тыдні, у 1911 -13 гг. са станцыі Хойнікі было вывезена 65 тысяч пудоў збожжа.
    У пачатку 20 стагоддзя ўсю Расію ахапіла хваля рэвалюцыйных выступленняў пралетарыяту. Народны гнеў выліўся ў першую расійскую рэвалюцыю. Ускалыхнуліся і сялянскія масы. Сяляне адмаўляліся выконваць павіннасці, плаціць падаткі, высякалі памешчыцкія лясы, палілі і разбуралі маёнткі. Бурныя падзеі адбыліся вясной 1905 г. ў в. Стралічава Хойніцкай воласці.
    Незадаволенасць сялян была выклікана нізкай аплатай працы батракоў, якія атрымлівалі па 20-25 капеек у дзень. Акрамя таго, маёнтак памешчыка Аўрамава ўкліньваўся ў сялянскія землі, дзелячы і без таго малую плошчу сялянскага выпасу для жывёлы. Батракі патрабавалі павелічэння платы і дамагліся павышэння яе да 6-7 рублёў у месяц. Адначасова з гэтым памешчык павысіў сялянам плату за арэнду зямлі і сенажацяў. Гэта выклікала дэманстрацыі пратэсту, сярод вяскоўцаў пачалі распаўсюджвацца пракламацыі "Чаго хочуць людзі, якія ходзяць з чырвонымі сцягамі". Прадстаўнікі сялян з'явіліся да памешчыка з хадайніцтвам аб дазволе пасвіць жывёлу на выпасе Іванаўка, атрымалі адмоўны адказ і, сабраўшы сход, вырашылі самавольна выпусціць жывёлу на сенажаць. Нягледзячы на ўгаворы земскага начальніка і ўмяшанне паліцыі, сяляне працягвалі сцвярджаць, што сенажаці належаць ім. 23 мая 1905 г. ў Стралічаве, па распараджэнні мінскага губернатара, з'явілася 13-я рота 316-га пяхотнага Вышневалоцкага палка на чале з павятовым спраўнікамВадзяны млын у Хойніках. 19 - пачатак 20 ст. Каравулавым. У той жа дзень сюды прыбыў мясцовы земскі начальнік Шарыхаў, ён і звярнуўся да Каравулава з просьбай арыштаваць зачыншчыкаў хваляванняў. Прадчуваючы небяспеку, сяляне ўсёй вёскай сабраліся каля дома сельскага старасты. Земскі начальнік аб'явіў пастанову аб арышце і пачаў выклікаць кожнага па прозвішчу. 3 натоўпу, у якім было каля 300 чалавек, ніхто не выйшаў. Не назвалі зачыншчыкаў хваляванняў і соцкі з мясцовым старастам, спаслаўшыся на тое, што не ведаюць іх асабіста. Тады спраўнік загадаў прыставу і паліцэйскім ураднікам узяць з натоўпу некаторых сялян, але людзі самкнулі свае рады. У той дзень нікога з сялян арыштаваць не ўдалося, на некаторы час хваляванні сціхлі, потым пачаліся з новай сілай. Для іх задушэння з Гомеля прыбыла рота салдат 159-га Гурыйскага палка, на дапамогу ім былі пасланы ўраднікі з усяго Рэчыцкага павета. Яны ўварваліся ў вёску Стралічава, акружылі дом старасты Мікіты Сідарка - зачыншчыка бунту, а актыўным удзельнікам хваляванняў удалося схавацца. На вёску быў накладзены штраф - 34 рублі за кожны дзень самавольнай пасьбы жывёлы, але сяляне працягвалі выганяць яе на памешчыцкія сенажаці. Неўзабаве ў вёску прыбыла сотня казакаў, якія і задушылі паўстанне, 9 чалавек сялян былі зняволены і прыгаворапы да розных тэрмінаў пакарання, адзін з іх памёр.
    Актыўнымі ўдзельнікамі паўстання былі Трафім Карпавіч і Цімафей Карпавіч Курленкі, Цярэнцій Іванавіч Сідарок, Іосіф Смольскі, Купрэй Якаўлевіч Дрожжа, Іван Фёдаравіч Смольскі, Мікалай Канстанцінавіч Грытчанка, Герасім Трафімавіч Тарасенка, Праскоўя Агафонаўна Тарасенка, Арына Сідарок, Мікалай Пятровіч Сульжэнка.
    У 1904 г. ў Хойніках склаўся гурток рэвалюцыйнай моладзі, актывістамі якога былі А. Валадковіч, А. Гапоненка, В. Стасенка, Сцяпан Акуленка. Яшчэ да гэтага Валадковіч сядзеў у турме "за зневажэнне яго вялікасці", а Акуленка, які вывучыўся на настаўніка ў Бабчыне, звольнены з працы. Рэвалюцыянеры арганізоўвалі забастоўкі, падтрымлівалі батракоў у вёсках Алексічы, Бабчын, Тульгавічы, трымалі сувязь з рэвалюцыянерамі з Юравіч і Мазыра. Пасля задушэння хваляванняў у в. Стралічава хойніцкі ўраднік Чарняк устанавіў жорсткі паліцэйскі рэжым. На мітынгу ў Хойніках, прысвечаным гадавіне "крывавай нядзелі" 8 студзеня 1906 г., ураднік быў забіты мясцовымі рэвалюцыянерамі. Была разгромлена жандарская канцылярыя, раззброена варта. Праз тыдзень пасля гэтых падзей у Хойнікі прыбыла сотня казакаў. Пачалася масавая расправа з удзельнікамі разгрому. Былі арыштаваны Іван Цішкевіч, Моталь Бурдзецкі, у хойніцкую турму трапілі Георгій Шульман, Адам Чаховіч з в. Храпкаў, Собаль і Гарбар з в. Барысаўшчына. Рэпрэсіям падвергліся жыхары вёсак Тульгавічы, Стралічава і Бабчын.
    У маі 1905 г. стыхійна выступілі супраць памешчыка Курындзіна сяляне мястэчка Хойнікі. У 1901 г. яны прайгралі справу аб спрэчным участку зямлі. Абураныя несправядлівым рашэннем суда, падалі апеляцыю на перагляд справы, але праз 4 гады, не дачакаўшыся адказу, самавольна захапілі зямлю і лес, якія лічылі сваімі. Памешчык выклікаў 2 роты салдат для ўціхамірання мяцяжу, але салдаты адмовіліся страляць. Тады сюды прыбылі казакі, якія пачалі рабаваць насельніцтва і свавольнічаць. Для тых, хто пацярпеў, сяляне сабралі 500 рублёў і працягвалі адстойваць свае правы.
    Вясной 1905 г. ў в. Глінішча Юравіцкай воласці быў створаны сялянскі камітэт, што стаў на чале выступления супраць памешчыка Аскеркі, які забараніў праганяць жывёлу на пашу праз сваю зямлю. У склад камітэта ўвайшлі мясцовыя жыхары Цімафей Кудрыцкі, Кірыла Чарняк, Дзмітрый Кудрыцкі. Паўстанне было жорстка задушана.
    У верасні 1905 г. адбылося выступление ў маёнтку Рудакоў супраць памешчыцы Ваньковіч. Сяляне патрабавалі павелічэння зямельных надзелаў, падзённыя рабочыя - скарачэння рабочага дня і павышэння зарплаты.
    У гады першай расійскай рэвалюцыі 1905-07 гг. склаліся і аформіліся рэвалюцыйныя ячэйкі ў вёсках Тульгавічы і Алексічы. У выніку дзейнасці ячэйкі вёска Тульгавічы стала рэвалюцыйным цэнтрам для значнай тэрыторыі павета. Тут адбываліся масавыя сходы, мітынгі, лекцыі, дыскусіі, на якіх прысутнічала амаль усё дарослае насельніцтва вёскі (гл. артыкул "Рэвалюцыянеры з Тульгавіч").
    Пасля задушэння першай расійскай рэвалюцыі і наступления рэакцыі ва ўсіх сферах жыцця грамадства рэвалюцыйны рух пайшоў на спад. У час новага рэвалюцыйнага ўздыму прайшлі выступленні рабочых на Аўрамаўскім лесапільна-бандарным заводзе. Наваколле вёскі Вялікі Бор стала своеасаблівым цэнтрам рабочых лесапільняў, пабудаваных тут купцамі Аўрамавымі. У пачатку 20 стагоддзя Аўрамавы пачалі пракладваць чыгунку Васілевічы - Хойнікі, якая ўступіла ў эксплуатацыю ў 1910-11 гг. Адзін з шасці сыноў Міхаіла Аўрамава, Васіль, пабудаваў ва ўрочышчы Гудаў, па лініі чыгункі, лесапільна-бандарны завод, і калі тут зрабіў прыпынак першы цягнік, станцыю назвалі Аўрамаўскай. 3 таго часу пачалося інтэнсіўнае засяленне вёскі рабочымі і спецыялістамі, якія прыбывалі як з Рэчыцкага павета, так і з Браншчыны, з'явіліся тут новыя прозвішчы - Палухіны, Разначынцавы, Шапавалавы, Рудзенскія, Дзікаласавы, Архіповічы.
    Цяжкая праца, нізкая яе аплата даводзілі рабочых да адчаю. Становішча іх яшчэ болып пагоршылася, калі адміністрацыя Аўрамаўскага лесапільна-бандарнага завода зменшыла расцэнкі на выраб бочак. Раней рабочы атрымліваў за сотню вырабленых бочак 90, пасля перагляду расцэнак - 50 капеек. За выраб кругоў для днішча замест 65 сталі плаціць 50 капеек. 21 верасня 1913 г. рабочыя аб'явілі забастоўку, у ёй прынялі ўдзел каля 30 чалавек, кіраваў забастоўкай рамшчык Андрыянаў.
    У 1915 г. на лесапільна-бандарным заводзе працаваў 41 рабочы. У выніку цяжкасцей з падвозам лесаматэрыялаў па чыгунцы і недахопу рабочых вытворчасць скарацілася на 50 %. Былі скарочаны і рабочыя, іх засталося 26 чалавек, працавалі 6 дзён у тыдзень па 8-10 гадзін у дзень.
    Працягвалася і барацьба сялян за зямлю і волю. У ЦДГА Беларусі ў Мінску ёсць шэраг спраў, у якіх адлюстраваны спрэчкі паміж сялянамі і памешчыкамі па зямельных пытаннях. Так, 9 снежня 1908 г. складзены прыгавор паселіцкага сялянскага сходу аб выбранні ўпаўнаважаных для вырашэння сдрэчнага пытання сялян в. Паселічы і памешчыкаў Аўрамавых. У верасні 1912 г. сяляне в. Паселічы Павел Губскі і Фёдар Лукашэнка прасілі вызначыць межы пашавага сервітуту ад зямлі памешчыка Аўрамава. Мінская губернская па сялянскіх справах установа просьбу пакінула без увагі.
    У 1912-16 гг. цяжбу за абмежаванне зямель вялі сяляне Уладзімір Жаўняк і Дарафей Шагавік з в. Валокі, у 1913- 16 гг. сяляне з в. Малешаў Фёдар Каток і Ілья Тарасенка. 15 мая 1914 г. павераны маёнтка Андрэя Міхайлавіча Аўрамава прасіў адкласці справу сялян вёсак Валок! і Малешаў аб абмежаванні зямель.
    У верасні 1914 г. сяляне в. Ламачы ў прашэнні на імя мінскага губернатара пратэставалі супраць прымусовага рассялення іх на хутары (гл. асобны дакумент).
    Сяляне не ведалі сапраўдных шляхоў да свайго вызвалення. Улады не імкнуліся распаўсюджваць пісьменнасць, стараліся трымаць народ у цемры. Аднак развіццё капіталізму, рост прадукцыйнасці працы патрабавалі развіцця адукацыі.
    Да Кастрычніцкай рэвалюцыі на тэрыторыі сучаснага Хойніцкага раёна не было ніводнай сярэдняй навучальнай установи, калі не лічыць 2-класнае настаўніцкае вучылішча ў в. Бабчын. Існавалі толькі школы, якія давалі пачатковую адукацыю: народныя вучылішчы, царкоўна-прыходскія школы і школы пісьменнасці.
    У 1863 г. былі адкрыты народныя вучылішчы ў Хойніках, у в. Пагоннае, у 1865 г. ў в. Загалле, у 1866 г. ў в. Вялікі Бор. Размяшчаліся яны ў грамадскіх дамах. У 1879 г. ў Хойніцкім народным вучылішчы вучыліся 34 хлопчыкі і 3 дзяўчынкі (у 1884-85 гг. 55 хлопчыкаў і 3 дзяўчынкі, у 1906-07 гг. 109 хлопчыкаў і 31 дзяўчынка), у Паганянскім - 26 хлопчыкаў і 3 дзяўчынкі, у Велікаборскім - 15 хлопчыкаў і 4 дзяўчынкі. Вучылішчы ўтрымліваліся за кошт дзяржавы і часткова за кошт сялянскай грамады. Настаўнік атрымліваў у сярэднім 150 рублёў за год.
    Незадавальняючы быў і стан медыцынскага абслугоўвання. Не хапала лячэбніц, аптэк, медыцынскага персаналу. На ўсю Хойніцкую воласць у 1907 г. існаваў адзін урачэбны ўчастак і 2 урачы - I. М. Сляднёў і Б. 3. Ашаровіч-Дварэцкая. Нізкі санітарны стан вёсак садзейнічаў распаўсюджванню інфекцыйных захворванняў.
    Сапраўдным горам для народа стала першая сусветная вайна, якая пачалася ў ліпоні 1914 г. Многія жыхары Хойнікаўшчыны былі прызваны ў дзеючую армію, сем'і засталіся без кармільцаў. Разруха, выкліканая вайной, нястачы давялі да апошняга і без тацр цяжкае становішча народа. 3 кожным днём нарастаў народны пратэст супраць вайны і царызму. У выніку лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі 1917 г. самадзяржаўе было скінута. Улада ў краіне перайшла да Часовага ўрада, які працягваў вайну, мабілізаваў на фронт новае папаўненне, рэквізаваў для патрэб арміі жывёлу. А зямельнае пытанне не вырашалася.
    На Палессі ствараліся Саветы рабочых дэпутатаў. У сакавіку - красавіку 1917 г. Саветы ўзніклі ў Рэчыцы і Хойніках. Небывалы размах набываў сялянскі рух. Сяляне самавольна захоплівалі памешчыцкія землі, секлі лес. 15 чэрвеня 1917 г. ў Рэчыцы адбыўся сялянскі з'езд, які вырашыў рэквізаваць жывёлу ў памешчыкаў на патрэбы арміі. Ствараліся валасныя сялянскія рэвалюцыйныя камітэты. Хойніцкі рэвалюцыйны сялянскі камітэт і агітатары-салдаты прапанавалі тэрмінова адабраць маёмасць у памешчыкаў. Мікуліцкі валасны рэвалюцыйны камітэт адмяніў усе сенацкія распараджэнні, прыняў на сябе судовыя функцыі, прысуджаў зямлю і спагнанні, выдаваў загады аб рэквізіцыі збожжа, дасылаў распараджэнні землеўладальнікам, якія рабіць палявыя работы, раздаваў сялянам сенажаці. 12 чэрвеня 1917 г. прынята рашэнне аб адабранні ў памешчыцы Ваньковіч часткі пасеваў у маёнтку Рудакоў. Прадуктовая камісія Мікуліцкай воласці была разагнана, а члены яе ад землеўладальнікаў, прызначаныя земскай управай, не былі да яе дапушчаны. Камітэт выдаў распараджэнне аб дазволе ўсім лавіць рыбу ў сажалках, у выніку ў садах і маёнтках землеўладальнікаў была вылаўлена ўся рыба, якую разводзілі. Сяляне вёсак Плоскае, Бабчын, Мокіш, Рудыя, фальварка Рудакоў захапілі лепшыя панскія выпасы (падрабязна пра гэтыя падзеі гл. ў дакуменце "3 заявы паверанага памешчыцы Ваньковіч у штаб галоў-казаха аб непадпарадкаванні сялян Мікуліцкай воласці Рэчыцкага павета ўладзе Часовага ўрада").
    Становішча ў краіне станавілася ўсё больш складаным. Няздольнасць Часовага ўрада забяспечыць важнейшыя народныя патрабаванні набліжала новы рэвалюцыйны выбух.

    Масава-палітычнае выданне "ПАМЯТЬ"
    Гісторыка-дакументальная хроніка Хойніцкага раёна
    А. М. Зелянкоўскі, У. Ф. Ісаенка.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Хойник

Уникальный случай. В Гомельской области в классе – один ученик

Хотите узнать больше? Богдану – 7 лет. Он из небольшой деревни в Хойникском районе. Немного спешит: сегодня диктант. Впрочем, на уроки мальчик никогда не опаздывает.

Лжериелтор сдавала квартиру: заключила с арендаторами фиктивный договор и присвоила деньги

Хотите узнать больше? В Хойниках сыщики районной милиции раскрыли мошенничество, связанное с арендой недвижимости. В афере подозревается 44-летняя местная жительница.

Сумка до 15 килограммов и отношение, как к члену семьи: хойникские почтальоны рассказали о своей работе

Хотите узнать больше? Пока одни рвутся в мегаполисы, другие, наоборот, тянутся к более спокойной жизни. Но это не значит, что она менее интересна или в чем-то трудна.

Хойникский завод гидроаппаратуры в этом году освоил выпуск восьми новых изделий

Хотите узнать больше? [b]ОАО "Хойникский завод гидроаппаратуры" в этом году освоило выпуск восьми видов изделий, сообщил корреспонденту БЕЛТА директор предприятия Василий

Председатель облисполкома Геннадий Соловей провел прямую линию и выездной прием граждан в Хойниках

Хотите узнать больше? Три человека дозвонились, еще два лично пришли на прием граждан к председателю Гомельского облисполкома. Гомельчанка Надежда Бондаренко позвонила с

В Хойниках торжественно отпраздновали День образования района

Хотите узнать больше? Праздничное мероприятие, приуроченное 91 годовщине образования Хойникского района, прошло в Стреличевском центре культуры и досуга. В этот же день

В средней школе № 3 города Хойники учащиеся младших классов с пользой проводят летние каникулы

Хотите узнать больше? Каждый день у 54 ребят наполнен полезными и интересными мероприятиями. По четвергам в пришкольном лагере проводят “Малую зарницу”: дети на скорость