Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пружанцы отпраздновали День города

У мінулую суботу наш горад і раён адзначылі 67-ую гадавіну свайго вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.  З гэтай нагоды на плошчы каля Палаца культуры было арганізавана свята. На сцэне, упрыгожанай беларускім арнаментам, выступалі аматары мастацкай самадзейнасці і прафесійныя артысты, у тым ліку з Расіі. Побач усімі колерамі вясёлкі стракацеў горад майстроў — з малюнкамі, выцінанкамі, саламянымі і папяровымі вырабамі, вышыўкамі, разьбой па дрэве. Яго разнастайнасць сведчыла аб тым, што ёсць у нашым раёне раздолле для талентаў і майстэрства. Уздоўж вуліцы Савецкай працавалі палаткі, якія гандлявалі ў асноўным дзіцячымі цацкамі, а таксама шматлікія дзіцячыя атракцыёны. Гандаль прапаноўваў і пачастункі.

Адчувалася, што горадам авалодала атмасфера радаснага, прыўзнятага настрою. Гэта было бачна на вясёлых, адкрытых усмешках па тварах людзей, шчырых віншаваннях, якія чуліся то тут, то там. Безумоўна, галоўная ўвага ўдзялялася ветэранам. На жаль, з кожным годам іх становіцца ўсё менш…

Пружанцы отпраздновали День города

Для зручнасці гледачоў перад сцэнай былі расстаўлены крэслы. У першых радах размясціліся шаноўныя госці, ганаровыя грамадзяне нашага раёна: экс-старшыня Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь П.П.Пракаповіч, старшыня Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў С.Д.Ашмянцаў, былы старшыня калгаса «Рассвет», Герой Сацыялістычнай Працы Я.І.Кудзінаў, дырэктар ААТ «Шані-аграпрадукт» В.І.Сарока, ветэран Вялікай Айчыннай вайны В.А.Гаўрыловіч, выканаўчы віцэ-прэзідэнт у нафтасервіснай групе расійскіх кампаній «Інтэгра» з Масквы Д.М.Шульман.

Сонца не скупілася. Хаця з самага ранку наконт добрага надвор’я былі сумненні. З гэтай нагоды раённае спажывецкае таварыства падрыхтавала парасоны і лёгкія плашчы-дажджавікі. Але яны за цэлы дзень так і не спатрэбіліся.

Размінкай свята стала паказальнае выступленне спартсменаў. Хлопчыкі з клуба «Асілак», быццам лёгкія цацкі, падкідвалі 16-ці і 8-кілаграмовыя гіры, паказвалі сваё майстэрства ў такіх папулярных сярод моладзі відах барацьбы, як каратэ і кіакушынкай. Дарэчы, сярод тых, хто «забаўляўся» з гірамі, быў і чэмпіён свету і Еўропы Дзмітрый Серы. Дзяўчаты апладзіравалі яму асабліва шчыра.

Урачыстую частку свята па традыцыі адкрыў старшыня райвыканкама А.І.Юркевіч. Потым выступілі С.Д Ашмянцаў і намеснік старшыні таварыства ветэранаў ракетных войск Брэсцкай вобласці У.С.Корсакаў. Яны гаварылі аб сыноўнім абавязку шанаваць памяць пра тых, хто адстойваў для ўсіх нас права жыць пад вольным і мірным небам. Па-рознаму называлі пружанцы гэтае свята: днём нараджэння горада, проста днём горада. Але перш за ўсё гэта — Дзень вызвалення і, безумоўна, прысвячаўся ён ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. У іх адрас гучалі асаблівыя словы прызнання і ўдзячнасці.

У пацвярджэнне гэтага А.І.Юркевіч аб’яўляе адкрыццё помніка салдатам Перамогі, устаноўленага побач з Палацам культуры. Трохмятровую стэлу, сімвалізуючую моц дзяржавы-пераможцы, апаясвае стужка з выявамі пагонаў — радавых, сяржанцкіх, афіцэрскіх, маршальскіх, пагонаў салдат вайны, якія выратавалі ад фашысцкай чумы ўвесь свет. Таму і вянчае гэты помнік зямны шар… На стужцы надпіс на трох мовах: беларускай, рускай і англійскай. А ля падножжа сціплая пліта: «З удзячнасцю навучэнцам школ, аграрна-тэхнічнага каледжа, М.А. Шульману і ўсім жыхарам раёна, якія ўнеслі значны ўклад ва ўвекавечанне памяці абаронцаў Айчыны».

Так праз 13 гадоў пасля смерці гэтым помнікам да нас вярнулася імя настаў-ніка і патрыёта, генератара ваенна-патрыятычнага выхавання ў раёне Міхаіла Аркадзьевіча Шульмана, недаравальна, як ні горка гэта канстатаваць, забытага  пружанцамі. Ініцыятарам узвядзення помніка і спонсарам стаў сын Міхаіла Аркадзьевіча — Дзмітрый Шульман. Выканалі кампазіцыю скульптары Павел Герасіменка і Алеся Гурчанкова з Брэсцкага УП «Мастацтва».

Выступаючы пе-рад пружанцамі, Дзмітрый Міхайлавіч зазначыў, што, нягледзячы на амаль 40 гадоў жыцця ў Маскве, ён заўсёды памятае, што нарадзіўся ў Пружанах і ганарыцца гэтым. А помнік — гэта своеасаблівы працяг справы, якую ўсё жыццё рабіў бацька…

Трэба адзначыць, што Д.М.Шульман не проста прыехаў у Пружаны з нагоды адкрыцця помніка. Дзякуючы яму на пружанскай сцэне выступілі заслужаная артыстка Расійскай Федэрацыі Ніна Шацкая, народны артыст Рэспублікі Беларусь Мікалай Скорыкаў і салісты опернага тэатра Рэспублікі Беларусь Іна і Міхаіл Русіноўскія. Песні ў іх выкананні сталі сапраўдным падарункам для горада.

Пакуль на сцэне ігралі ўзорна-паказальны аркестр пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь і народны духавы аркестр Палаца культуры, карэспандэнту пашчасціла ўзяць інтэрв’ю ў славутых спевакоў.

— Гэта такое шчасце, калі ёсць магчымасць спяваць для ветэранаў! — не ўтойвала ўзнёслага настрою Ніна Шацкая.— Я шчыра рада, што Дзмітрый Міхайлавіч мяне запрасіў у Пружаны. Мы начавалі ў вашай прыгожай гасцініцы, побач з якой размешчаны ЗАГС, і былі проста ўражаны: учора і сёння тут рэгістравалася столькі маладых пар, што, здаецца, увесь горад жэніцца ці выходзіць замуж. Шчасця ім усім і прыгожых дзетак! Мне вельмі спадабаўся ваш горад! Дзякуй пружанцам!

— Пружаны — мая ра-дзіма, — прызналася Іна Русіноўская (дзявочае прозвішча Селівонец). Я вучылася ў пружанскіх  СШ №2 і дзіцячай школе мастацтваў. Потым — у Гродна, у Мінску ў кансерваторыі. Але Пружаны ніколі не забывала. Выступаючы ў Італіі і Санкт-Пецярбургу, памятала, што мой голас набіраўся сілы менавіта на пружанскай зямлі. Сёння свае песні мы з мужам прысвячаем ветэранам…

— Я хачу сказаць вялікае дзякуй свайму сябру Дзмітрыю Шульману за гэтае запрашэнне,— зазначыў Мікалай Скорыкаў.— Мне спадабаліся Пружаны, спадабалася, як шчыра тут сустракалі маё выступленне — самі ж бачылі. З задавальненнем прыеду да вас яшчэ, калі запросіце. А сваю любімую песню «Вось і ўбачыліся, бацька!» я прысвяціў бацьку Дзмітрыя — Міхаілу Аркадзьевічу…

Хачу адзначыць, што і мясцовыя артысты выступалі не горш за прафесійных майстроў сцэны. Дзіцячы вакальны ансамбль «Роднички», узорны танцавальны ансамбль «Круцёлачкі», лаўрэат міжнароднага конкурсу «Ноты прызнання» Наталля Трус, народны хор «Вербніца», народны ансамбль песні «Ліцвіны», народныя ансамблі танца «Спадчына» і «Ойра», арт-група «Родники»… А як цудоўна праспявала песню пра Беларусь Алёна Лосева!

«Мы прыйшлі ў гэты свет, каб цябе праслаўляць, наша маці-Радзіма!» — гэтыя словы з папулярнай песні можна, напэўна, узяць эпіграфам да канцэрта ды і ўсяго свята ў Пружанах.

Свята працягвалася цэлы дзень — канцэртам «Пружаны збіраюць сяброў», на якім зноў гучалі пранікнёныя рамансы і песні прыгажуні з цудоўным аксамітным голасам Ніны Шацкай…  Дзеці таксама не сумавалі: яны былі заняты на гульневай праграме «Летні ералаш».

Вечарам адбылася маладзёжная дыскатэка. А калі сцямнела, і гандлёвыя палаткі пачалі зварочваць сваю работу, у небе над Пружанамі ўспыхнуў святочны салют.

За дзве гадзіны да гэтага захапляючага дзейства на беразе гарадскога басейна нам паказалі, як «гатуюцца» салюты. Тэрыторыя была ўжо абгароджана, напэўна, метраў на сто вакол. Трое піратэхнікаў на чале з Аляксандрам Лешчуком завіхаліся над устаноўкай марцір. Брэсцкае ТДА «ТК сервіс» салютуе Пружанам ужо чацвёрты раз, першы — на юбілей горада, які адзначаўся ў 2009 годзе.

— Сёння,— расказваў Аляксандр Міхайлавіч,— мы выстралім 600 зарадамі чатырох калібраў (на 9 Мая зарадаў было 750). Колькасць выстралаў залежыць ад колькасці марцір — можаце палічыць самі. Будуць у іх ліку ўспышкі як з так званым доўгажывучым эфектам, так і імгненныя. Некалькі зарадаў звязаны, гэта значыць, загарацца ўсе разам. Самыя прыгожыя выстралы мы заўсёды плануем на апошнюю мінуту…

Над сцэнарыем феерверка над Пружанамі брэсцкія піратэхнікі працавалі за тыдзень да свята: размяркоўвалі, калі які зарад павінен стрэліць, падлічвалі вышыню і час палёту кожнага шара. У час салюта яны стаяць наводдаль і кіруюць працэсам з пульта. Аляксандр Ляшчук і яго маладыя памочнікі валодаюць сапраўдным майстэрствам піратэхнікі. Яны два разы былі ў ліку пераможцаў на міжнародных фестывалях у Польшчы.

— Цяпер — гэта дастаткова дарагое задавальненне,— зазначылі піратэхнікі.— Бо мы купляем зарады ў Кітаі за валюту.

Што гэта таго варта, пружанцы, якія літаральна за-прудзілі вячэрнюю вуліцу Савецкую, пераканаліся потым, у час салюта.


Пружанцы отпраздновали День города

Пружанцы отпраздновали День города

Пружанцы отпраздновали День города

Пружанцы отпраздновали День города

Пружанцы отпраздновали День города

Пружанцы отпраздновали День города

Пружанцы отпраздновали День города

Пружанцы отпраздновали День города

Пружанцы отпраздновали День города

Пружанцы отпраздновали День города

Пружанцы отпраздновали День города

Пружанцы отпраздновали День города

Пружанцы отпраздновали День города

Пружанцы отпраздновали День города

Пружанцы отпраздновали День города

Пружанцы отпраздновали День города

Пружанцы отпраздновали День города

Пружанцы отпраздновали День города

Пружанцы отпраздновали День города

Пружанцы отпраздновали День города

12►

Ганна Хадаровіч, Аляксандр Мелеш (фота).

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Пружан

Пасля 20 гадоў працы сыходзіць дырэктар «Пружанскага палацыка»

Хотите узнать больше? "Я планаваў яшчэ папрацаваць. Тым больш і рамонт ідзе зараз, кідаць усё не хацелася".

В Брестской области за сутки в ДТП погибли два пешехода

Хотите узнать больше? Аварии со смертельным исходом произошли 21 ноября в Ляховичском и Пружанском районах.

В Пружанском районе с неба упала редкая птица

Хотите узнать больше? Вероятнее всего, птица в тумане перепутала улицу с водной поверхностью.