До 11-го колена смог проследить свою родословную уроженец д.Слобудка Владимир Аркадьев
Уладзімір Ігаравіч Аркадзьеў нарадзіўся ў Слабудцы ў 1967 годзе ў сям’і ваеннаслужачага з Казані Ігара Уладзіміравіча і жыхаркі вёскі Дабучын Алы Ільінічны (у дзявоцтве Чарнуха). Жонка Таццяна Антонаўна (у дзявоцтве Селістроўская) — з мінскай сям’і рабочых. Уладзімір і Таццяна – бацькі чатырох дзяцей. Менавіта дзякуючы малодшым – сённяшнім васьмікласнікам Андрэю і Вользе, – вялікая сям’я ўсур’ёз занялася гісторыяй свайго радаводу.

Тры гады назад Андрэй і Вольга ў школе атрымалі простае заданне — намаляваць сваё генеалагічнае дрэва. Зразумела, што без дапамогі бацькоў тут не абысціся. Ігар Уладзіміравіч прызнаецца, што яго і раней цікавіла пытанне: хто мы і адкуль? Але неяк не ставала часу, на пярэднім плане былі іншыя інтарэсы.
На першым этапе Аркадзьевы проста апыталі старэйшых членаў сям’і і склалі радавод, які высока ацанілі не толькі ў школе, але і на разнастайных конкурсах, дзе работа атрымлівала дыпломы. Але Уладзіміра і Таццяну (жонка поўнасцю падтрымала захапленне мужа) было ўжо не спыніць. Аркадзьевы не абмежаваліся пошукамі ў Мінску і Слабудцы: яны наведалі Бярозу, Пружаны і ваколіцы, нават рашыліся на падарожжа ў Казань.

— З чаго трэба пачаць, каб скласці радавод? — дзеліцца вопытам Уладзімір Ігаравіч. — Зразумела, з размоў са старэйшымі прадстаўнікамі сям’і. Як высветлілася, бабулі і дзядулі не толькі многа памятаюць, але і маюць матэрыяльныя пацвярджэнні тых ці іншых падзей: дакументы, фотаздымкі, лісты календара.
Скарбніца інфармацыі – могілкі. Аркадзьевы прызнаюцца, што аб’ездзілі ўсе могілкі, дзе маглі быць пахаваны іх родныя, і літаральна перапісвалі ўсіх аднафамільцаў. Дарэчы, на гэты конт у Уладзіміра Ігаравіча сваё меркаванне:
— Калі ў вёсцы жывуць людзі з аднолькавым прозвішчам, яны абавязкова родныя! Магчыма, людзі гэтага не ведаюць, але яны ніяк не проста цёзкі па прозвішчы. Мы ў гэтым неаднаразова пераконваліся.

У хуткім часе ўласных ведаў стала не хапаць, сям’і пачалі дапамагаць прафесіяналы. Значную дапамогу ў пошуках аказалі супрацоўнікі музея-сядзібы «Пружанскі палацык». Пачалася работа ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі. У працэсе пошукаў Аркадзьевы высветлілі сваю прыналежнасць да беларускіх шляхецкіх родаў. Сёння яны з’яўляюцца ўдзельнікамі Мінскага таварыства нашчадкаў шляхты і дваранства.
За тры гады Аркадзьевы склалі генеалагічныя дрэвы наступных родаў (многія з іх маюць дачыненне да Пружаншчыны): Амельяновічаў, Чарнухаў, Гуменаў, Дэцаў, Бухавецкіх, Бурэніных, Барынавых, Аркадзьевых, Паўлюцяў і Селістроўскіх.
Аркадзьевы прасачылі сувязь родаў Амельяновічаў, Паўлюцяў і Селістроўскіх са шляхецкімі гербамі. Зараз іх намаганні накіраваны на пошук пацвярджэнняў гэтай тэорыі.
Прыклад сям’і Уладзіміра і Таццяны і іх дзяцей прамое пацвярджэнне слоў: хто шукае, той і знаходзіць.
На прэзентацыю выставы Аркадзьевы запрасілі сваіх родных, сяброў, суседзяў, аднакласнікаў. Прыйшлі і неабыякавыя да гісторыі краю пружанцы, якія не маюць дачынення да сям’і. Многія пазнавалі на фотаздымках сябе і сваіх родных. Падчас прагляду аматарскай дакументальнай стужкі не ўсім удавалася стрымліваць слёзы. Тым не менш, цікава на мерапрыемстве было не толькі родным. Найперш таму, што вопыт у стварэнні радаводу Уладзіміра Аркадзьева, чалавека без спецыяльнай адукацыі, – унікальны. Яго прыклад павінен натхніць, а парады дапамагчы ў пошукаў сваіх каранёў іншым.
Атмасферу даўніны падчас прэзентацыі стваралі не толькі сцены палацыка, але і класічная музыка ў выкананні струннага ансамбля “ARCHI”, выступленне князёўнаў з тэатра моды “Папараць-кветка”.
З Мінска спецыяльна на выставу прыехала паэтка Таісія Трафімава, менавіта яе верш гучыць са стужкі, знятай дзяцьмі Аркадзьевых. Таісія Іванаўна чытала ўласныя творы і падкрэсліла, што ёй пашчасціла сябраваць з такой незвычайнай сям’ёй.

Што тычыцца самой выставы, якая ў асноўным складаецца з копій архіўных дакументаў, для краязнаўцаў будуць цікавымі фотаздымкі пачатку ХХ стагоддзя. Асабліва лісткі календара ад пачатку мінулага стагоддзя, дзе клапатлівай рукой продкаў упісаны дні народзінаў і смерцяў родзічаў. У дамашніх архівах былі знойдзены яўрэйскія рэлігійныя кнігі канца ХІХ стагоддзя, з імі таксама можна азнаёміцца на выставе. Сярод сямейных рэліквій, якія атрымалася адшукаць, гітара фірмы “Цымерман” пачатку мінулага стагоддзя і швейная машынка 1882 года.
Вянцом выставы, безумоўна, з’яўляецца галінастае генеалагічнае дрэва. Нагадваю, Аркадзьевы змаглі прасачыць свае карані да 11 калена!
Кацярына Пашкевіч, Аляксандр Мелеш (фота).
На здымках: Уладзімір Аркадзьеў і дырэктар музея-сядзібы «Пружанскі палацык» Юрый Зялевіч; выступае тэатр моды «Папараць-кветка»; генеалагічнае дрэва роду Чарнухаў; вершы чытае паэтка Таісія Трафімава.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Пружан
Пасля 20 гадоў працы сыходзіць дырэктар «Пружанскага палацыка»
Хотите узнать больше? "Я планаваў яшчэ папрацаваць. Тым больш і рамонт ідзе зараз, кідаць усё не хацелася".
В Пружанах мужчина пришел на площадь с красно-зеленым флагом - его судили, дали штраф
Хотите узнать больше? Ему назначили 945 рублей штрафа.
В Пружанах на месте бывшего еврейского гетто нашли человеческие кости
Хотите узнать больше? Сколько человек там было захоронено, пока не известно.
В Беловежскую Пущу возвращаются медведи. Их здесь не было почти 200 лет
Хотите узнать больше? Последний пущанский медведь был убит в 1846 году.
В Пружанском районе водителю Mercedes стало плохо за рулем, он снес знак и вылетел в кювет
Хотите узнать больше? Авария произошла 18 марта, около 09.25, в деревне Лежайка.
Могла сгореть вся парковка. Расстрел автомобилей из фейерверка попал на видео в Пружанах
Хотите узнать больше? Происшествие случилось на улице Интернациональной.
В Брестской области за сутки в ДТП погибли два пешехода
Хотите узнать больше? Аварии со смертельным исходом произошли 21 ноября в Ляховичском и Пружанском районах.
В Пружанском районе с неба упала редкая птица
Хотите узнать больше? Вероятнее всего, птица в тумане перепутала улицу с водной поверхностью.
Объявления
Теплица Агро-Стандарт Оцинкованная. Бесп...
569 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных домов и бань.Пру...
600 бел.руб.
13:38, 22.11.2021Фасовщик сухофруктов Вахта проживание
1 500 бел.руб.
12:13, 25.10.2021Грузчик-маркировщик Вахта в Минске
1 500 бел.руб.
12:12, 25.10.2021Сварщик (Мостовые конструкции Чехов)
3 000 бел.руб.
20:29, 31.08.2021О Пружанах
Ружаны — магнетическое место.
Подробнее Ружаны — магнетическое место. Над городским поселком возвышаются руины старинного каменного дворца с почти не тронутыми подвалами. По поверью, на самой их глубине от недостатка кислорода гаснут
Интересная Беларусь
НКУС супраць Радзівілаў Фота
Подробнее 18 снежня 1935 года памёр перадапошні XVI Нясвіжскі ардынат Альбрэхт Антоні Радзівіл. Замак і радавыя зямельныя ўладанні атрымаў у спадчыну яго малодшы брат Леон Уладзіслаў Радзівіл. Біяграфія


