Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

6 лет усиленного режима за попытку ограбить банк на Набережной

Гэтая гісторыя бярэ свой пачатак 4 сакавіка бягучага года. У Дзень міліцыі ў Пружанах па вуліцы Набярэжнай было абрабавана аддзяленне «Беларусбанка». Вестка хутка абляцела ўсю рэспубліку. Па гарачых слядах злачынцу арыштаваць не ўдалося. І толькі роўна праз месяц супрацоўнікі Пружанскага РАУС затрымалі падазраваемага ў грабяжы. Адбылося гэта, дзякуючы пільнасці касіра аддзялення «Беларусбанка» ў Слабудцы, якая сярод наведвальнікаў заўважыла хлопца, які па прыкметах быў вельмі падобны на таго, які ўчыніў дзёрзкі напад у Пружанах. З дапамогай сведкаў было высветлена, на якой машыне паехаў падазраваемы. Па базе да-дзеных высветлілі, што транспарт належыць жыхару горада Кобрына. Падчас следства малады чалавек даў прызнальныя паказаннні.

6 лет усиленного режима за попытку ограбить банк на Набережной

 

 

Кропку ў гэтай сумнай гісторыі паставіў суд Пружанскага раёна. На лаве падсудных апынуўся раней не судзімы малады чалавек 1990 года нараджэння. Што ж прымусіла яго пайсці на такі крок лёгкай здабычы грошай?

Васіль Панкавец разам з сястрой выхоўваўся ў добрай сям’і. Бацька займаўся ўласнай справай, звязанай з аўтасервісам. Маці вяла дамашнюю гаспадарку. З чатырнаццаці гадоў Васіль ужо дапамагаў бацьку на працы. Не было ў хлопца ніякіх праблем і ў школе. Характарыстыка, выдадзеная навучальнай установай, станоўчая.

Пасля заканчэння школы хлопец працягваў працаваць разам з бацькам. У жніўні мінулага года набыў сабе аўтамабіль «Альфа-Рамеа». Неўзабаве «паляцеў» рухавік, які каштаваў нямала грошай. Васіль вырашае купіць новы аўтамабіль праз свайго знаёмага. У гэты перыяд у яго пачаліся непаразуменні з бацькам, і хлопец адкрывае ў Кобрыне ўласны аўтамагазін. На працягу тыдня, каб разлічыцца за аўтамабіль, Васіль павінен быў знайсці 2100 долараў ЗША. Прасіць дапамогі ў бацькі не адважыўся, паколькі адносіны былі нацягнутыя. І тут у галаву прыйшла думка набыцця грошай лёгкім шляхам.

Як прызнаўся падчас судовага пасяджэння падсудны, ідэя гэта ўзнікла пад уплывам фільмаў і інфармацыі ў інтэрнэце.

Пружаны Васіль ведаў, паколькі раней з сябрамі прыязджаў у Лядовы палац. Да таго ж быў ён тут і 3 сакавіка, калі прыязджаў па сваіх аўтама-більных справах. Прычым сустракаўся з чалавекам, які жыве ў доме па вуліцы Набярэжнай.

Дзень 4 сакавіка выдаўся хмарным. Неспакойна на душы было і ў Васіля Панкаўца. Даехаўшы да вёскі Астромічы ў шасці кіламетрах ад Кобрына, вырашыў вярнуцца назад. Але потым усё ж перасіліў сябе і накіраваўся ў бок Пружан. У багажніку аўтамабіля ляжалі пальчаткі і цацачны пісталет.

У аддзяленні «Беларусбанка» па вуліцы Набярэжнай у той дзень працаваў адзін касір. Краем вока жанчына заўважыла, што ў памяшканне зайшоў юнак у куртцы з капюшонам і чорных акулярах. Твар яго быў закрыты шалікам.

— Вы так падобны на грабежніка, — сказала касір.

— А я і ёсць грабежнік, — адказаў Васіль.

У работніцы банка ўзнікла думка, што гэта — вар’ят. У далейшым яна дзейнічала згодна з інструкцыямі наконт такіх выпадкаў. Прапанавала незнаёмцу беларускія грошы. Ад дробных купюр мужчына адмовіўся. Калі ж касір пачала падаваць купюры большай вартасці, Васіль дастаў з-пад курткі пакет і прадмет, падобны на пісталет. Кіўком галавы незнаёмец паказаў на сейф, дзе знаходзілася замежная валюта. Калі грабежнік павярнуў галаву ўбок, касір націснула на кнопку трывожнага выкліку аховы. Такім чынам, усе наяўныя грошы — замежная валюта і беларускія рублі — аказаліся ў пакеце рабаўніка. Як потым падлічылі, банку быў нанесены ўрон у суме звыш 21 мільёна беларускіх рублёў. Якога-небудзь насілля з боку налётчыка да касіра не было. У памяшканні малады чалавек прабыў не больш 2-3 мінут. Калі прыехалі работнікі аховы і службы бяспекі банка, яго і след прастыў.

Падчас судовага пасяджэння абвінавачваему было зададзена пытанне:

— А што было б, калі б касір адмовілася аддаваць грошы?

— А нічога не было б, я па-кінуў бы памяшканне банкаўскай установы, — адказаў ён. Вось так усё проста і гладка.

Пасля «ўдалай аперацыі» Васіль разлічыўся з даўгамі са сваім знаёмым. Спаліў вопратку, у якой ездзіў у Пружаны. Здавалася, усё будзе ціха. Але нездарма кажуць, што злачынцу цягне на месца злачынства. Напэўна, так і здарылася ў нашым выпадку. Зусім невыпадкова малады чалавек апынуўся ў Слабудцы. Дарога ў Пружаны яго нібы прыцягвала да сябе. Але колькі вяровачцы не віцца, канец будзе.

А канец  гісторыі аказаўся вельмі сумны. Прыгавор суда суровы: шэсць гадоў пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму і канфіскацыя маёмасці. Зразумела, што былі слёзы бацькоў і блізкіх лю-дзей. Сёлетняй восенню Васіль планаваў згуляць вяселле са сваёй дзяўчынай. Але яго давядзецца адкласці да лепшых часоў.

У гэтай  нявыдуманай гісторыі шмат людскога гора. Няхутка загояцца раны ў сям’і Панкаўцоў. Але мы заўжды павінны ставіць пытанні: хто вінаваты і што рабіць? Няхай на іх кожны знойдзе свой адказ самастойна. А гісторыя гэта павінна паслужыць добрым урокам для іншых маладых людзей.

P.S. Імя і прозвішча падсуднага зменены па этычных прычынах.

Мікола Архуцік.


Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Пружан

Пасля 20 гадоў працы сыходзіць дырэктар «Пружанскага палацыка»

Хотите узнать больше? "Я планаваў яшчэ папрацаваць. Тым больш і рамонт ідзе зараз, кідаць усё не хацелася".

В Брестской области за сутки в ДТП погибли два пешехода

Хотите узнать больше? Аварии со смертельным исходом произошли 21 ноября в Ляховичском и Пружанском районах.

В Пружанском районе с неба упала редкая птица

Хотите узнать больше? Вероятнее всего, птица в тумане перепутала улицу с водной поверхностью.