Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Народныя танцы ды музыка ў Берасце - Зюзя Club

Зюзя Club - гэта берасцейскі клуб аматараў этнічнай культуры, найперш музыкі ды танцаў. Мы таксама цікавімся тым, як нашыя продкі ў сваю маладосць бавілі час, якія былі гульні, святы, абрады, карагоды. З аднаго боку гэта ўсё весела і пазнавальна, з іншага - мы клапоцімся, каб не разрывалася сувязь паміж пакаленнямі. Народ жыве і квітнее толькі да той пары, пакуль яго культура жыве ў штодзённай практыцы. У гэтым плане мы ўжо згубілі вельмі шмат, на жаль.

Народныя танцы ды музыка ў Берасце - Зюзя Club

Аднак мы цудоўна разумеем, што захаваць і адрадзіць народную спадчыну ў цалкам аўтэнтычным выглядзе ўжо немагчыма - іншы час, іншы лад жыцця, іншая прастора. Таму мы стараліся знайсці такія формы, якія былі б цікавыя найперш сучаснай моладзі. Этнічныя танцы і гульні, іншыя абрадавыя забавы ў гэтым плане сталі сапраўднай знаходкай. Што ні кажы - дзяды ведалі як уволю павесяліцца ў час, калі не было ні інтэрнэту, ні нават тэлевізараў. І нам ёсць чаму ў іх павучыцца. 

Народныя танцы ды музыка ў Берасце - Зюзя Club
Народныя танцы ды музыка ў Берасце - Зюзя Club

Першая вечарына прайшла напрыканцы верасня. У танцавальным клубе мы сабралі каля 90 чалавек, запрасілі музыкаў, паказалі некалькі прыкладаў старадаўніх гульняў (цяцерку, ўдаўца). Адносна невялікі танцавальны зал Гарадскога дома культуры ледзьве ўмясціў усіх ахвочых. Для карагодных танцаў даводзілася рабіць некалькі колаў, для шэрагаў цяцеркі не хапіла даўжыні залы - давялося ставаць па дыяганалі. Тады мы зразумелі, што сучаснай моладзі сапраўды вельмі не хапае падобных забаваў. Для кагосьці гэта вяртанне да традыцый, для іншых - незвычайная "фішка", забытая экзотыка. Але ў любым разе гэта быў поспех: ідэя, якая найперш рабілася для саміх сябе, спрацавала ўдала і зацікавіла іншых.

Да нас пачалі звяртацца людзі і калектывы, якія займаліся падобнай тэмай, прапаноўваць свае ідэі, веды, магчымасці. Першапачаткова мы думалі, што калі ўсё будзе добра, зладзім падобную вечарыну яшчэ раз бліжэй да калядаў, а пакуль паназапашваем інфармацыю, ўзбагацім танцавальную праграму, самі патрэніруемся. Але, атрымалася, што наступная вечарына ладзіцца ўжо ў лістападзе, сумесна з танцавальным гуртом "Берасцейскі замак" і музыкамі "Cad Goddeu". У нядзелю, 24 чысла наведвальнікаў чакаюць яшчэ болей этна танцаў, гульняў, забаў. А для самых актыўных і зацікаўленых мы плануем зладзіць некалькі рэпетыцый. Спадзяемся, што цікавасць да гэтай тэмы будзе толькі расці.

Запрашаем усіх, хто хоча далучыцца і на саму імпрэзу, і на нашую інфармацыйную старонку: https://vk.com/ziuzia_club

Народныя танцы ды музыка ў Берасце - Зюзя Club
Народныя танцы ды музыка ў Берасце - Зюзя Club
Народныя танцы ды музыка ў Берасце - Зюзя Club

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Бреста

Против регионального издания «Медиа-Полесья» завели новое дело за «угрозу национальной безопасности страны»

Хотите узнать больше? Заявление в милицию написала учитель Микашевичской СШ № 2, где училась кандидат в президенты Светлана Тихановская, [leech=]сообщает[/leech] БАЖ. На 13 106

"Нет — заводу!" Брестчане снова протестуют несмотря на коронавирус

Хотите узнать больше? Брестский протест год назад / b-g.by 12 апреля сотни жителей Бреста вышли в центр города, чтобы протестовать против строительства аккумуляторного 14 012

В Бресте столкнулись Ford и VW: пострадали три человека, в том числе двое детей

Хотите узнать больше? Известно, что все пассажиры были пристегнуты ремнями безопасности, а дети перевозились в автокреслах, поэтому тяжелых травм никто не получил. 12 802

Интересные объекты на Брестском аукционе недвижимости. Что предлагают и за сколько?

Хотите узнать больше? На аукционах, проводимых государственным предприятием КУП «Брестский городской центр по управлению недвижимостью», в 2020 году можно будет приобрести 17 537

А так хотелось красиво пожить: сельскую учительницу "кинули" с биткоинами

Хотите узнать больше? Фото: pixabay Учительница одной из сельских школ в Брестской области решила улучшить своё финансовое положение, вложившись в криптовалюту, однако в 11 907