В добрый путь, выпускники! У вас всё получится! (+фото)

Апошні званок, які прагучаў у школах Пастаўшчыны 30 мая, абвясціў 279 выпускнікам пра пачатак новага жыццёвага этапа. Закончыўся шлях дзяцінства, наперадзе тысячы нязведаных дарог. На якія з іх ступяць адзінаццацікласнікі, пакажа час. Пакуль жа іх думкі ў родных школах, родных класах, разам з самымі роднымі настаўнікамі…
З дзяцінствам развітвацца сумна. Напэўна, таму так часта блішчэлі слёзы на вачах выпускнікоў, якія сабраліся на раённым свяце апошняга званка. Па традыцыі ўрачыстасць адбылася на цэнтральнай гарадской плошчы і выклікала ў яе герояў шэраг невыказных эмоцый.
…Ляцяць увышыню рознакаляровыя шары. А разам з імі — мары і надзеі выпускнікоў. Іх здзяйснення ў той вечар пажадалі многія. Першым гэта зрабіў старшыня райвыканкама Віктар Сяргеевіч Гутараў.
— Зусім хутка ў вас пачнецца новае дарослае жыццё, — адзначыў ён у прывітальным слове. — Парты зменяць студэнцкія аўдыторыі, прамысловыя і сельскагаспадарчыя прадпрыемствы. Упэўнены, вы годна прадоўжыце справы сваіх папярэднікаў і зробіце наш край яшчэ лепшым і прыгажэйшым. Жадаю мудрасці, цярпення, дабрыні і, несумненна, поспехаў на экзаменах. У добры шлях!
Віктар Сяргеевіч таксама ўручыў пераможцам абласных і рэспубліканскіх прадметных алімпіяд, іх бацькам і настаўнікам-прадметнікам падзячныя пісьмы і грашовыя прэміі. Іх атрымалі Надзея Дзямідка, Таццяна Машніч (СШ №1), Ганна Пракаповіч (СШ № 2), Максім Данілаў (Лынтупская ЯС-СШ), Кацярына Дунец, Андрэй Кавалёнак (раённая гімназія), Таццяна Харко (Варапаеўская СШ) і іншыя разумнікі.
Самых актыўных, ініцыятыўных і адказных школьнікаў заахвоціў і райкам ГА “БРСМ”. Яго першы сакратар Іна Каралёва ўручыла прадстаўнікам пярвічных арганізацый раёна Ганаровыя граматы.
Але не толькі школьнікі былі ў той вечар у цэнтры ўвагі. Старшыня райвыканкама В. С. Гутараў і начальнік аддзела адукацыі райвыканкама А. Я. Кашырын уручылі заслужанаму настаўніку Рэспублікі Беларусь, дырэктару Дунілавіцкай сярэдняй школы Васілію Аляксандравічу Бульбянову Ганаровыя граматы раённага выканаўчага камітэта, абласнога ўпраўлення і раённага аддзела адукацыі, каштоўны падарунак ад райкама прафсаюза.
Дэлегацыя гэтай школы была адной з самых шматлікіх — сёлета тут выпускаюць 28 маладых людзей.
— Настрой выдатны, — падзялілася ўражаннямі ад раённага свята адзінаццацікласніца з Дунілавіч Ірына Хоміч. — Разам з атэстатамі мы атрымалі і вадзіцельскія правы катэгорыі “B”. Упэўнена, яны адкрыюць нам шмат новых магчымасцей. Якія планы? У першую чаргу — паспяхова здаць экзамены і паступіць у ВНУ. Верым: у нас усё атрымаецца!
Перапаўнялі пачуцці і настаўнікаў.
— У гэтай школе я выпускаю ўжо чацвёрты выпуск, — расказала класны кіраўнік СШ № 4 Святлана Мікалаеўна Райчонак. — Магу ўпэўнена сказаць: я шчаслівы настаўнік. Мяне памятаюць мае шматлікія вучні, мы часта сустракаемся як самыя найлепшыя сябры. Так будзе і з гэтым выпускам. Але ўсё роўна сумна адпускаць іх у самастойнае жыццё. Сёння на лінейцы не магла стрымаць слёз: не верылася, што мае дзеці выраслі і пакідаюць школу. Яны ж для мяне як родныя. Буду вельмі хвалявацца за іх.
Увесь вечар грымела свята на плошчы. Яго шчаслівы настрой дапамаглі стварыць юныя спевакі і танцоры раённага цэнтра дзяцей і моладзі, школ горада і раёна і іншыя выканаўцы, якія падарылі прысутным музычныя і танцавальныя нумары. Гэтаму спрыяла і добрае надвор’е. Падчас мерапрыемства хмары нібы расступіліся над выпускнікамі. “Вельмі пашанцавала,” — казалі яны. Думаецца, не ў апошні раз!

Іна СНЯЖКОВА.
Фота аўтара і Пятра Курыловіча.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Турция почти зажгла зеленый свет. Будет ли у белорусов поездка к морю?
Подробнее Можно ли собирать чемоданы, если Турция объявила о том, что с 15 июня планирует принимать гостей?


